РАСІ́ЙСКАЕ АВІЯЦЫ́ЙНА-КАСМІ́ЧНАЕ АГЕ́НЦТВА, Расавіякосмас,

орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе дзярж. палітыку ў галіне касм. дзейнасці, эксперым. авіяцыі, мадэрнізацыі і развіцця авіяц. прам-сці. Створана 25.5.1999; правапераемнік Галоўкосмасу СССР (Гал. ўпраўленне па стварэнні і выкарыстанні касм. тэхнікі для нар. гаспадаркі і навук. даследаванняў СССР; існавала з 6.10.1985). Асн. кірункі дзейнасці: развіццё касм. сродкаў сувязі, вяшчання і рэтрансляцыі (касм. сістэмы «Экспрэс-К», «Ямал», «Ганец»), фундаментальныя касм. даследаванні (праекты «Спектр», «Каронас», «Інтэрбол», «Фобас-грунт»), пілатуемыя палёты (разгортванне рас. сегмента Міжнар. касм. станцыі), стварэнне і мадэрнізацыя ракет-носьбітаў «Русь», «Адзінства», «Ангара», «Пратон», «Саюз-2», «Зеніт», «Цыклон», узаемадзеянне з авіякасм. ведамствамі інш. краін.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 13, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНАЕ АГЕ́НЦТВА ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РПІ (МАГАТЭ; International Atomic Energy Agency),

міжпародная міжурадавая арг-цыя. Засн. ў 1955. Дзейнічае ў сістэме ААН. У 1999 у МАГАТЭ 131 дзяржава, у т. л. Рэспубліка Беларусь — адна з заснавальніц арг-цыі. Мэты МАГАТЭ: заахвочванне і падтрымка вывучэння, развіцця і практычнага выкарыстання атамнай энергіі ва ўсім свеце ў грамадзянскіх мэтах; пасрэдніцтва ў абмене паслугамі і матэрыяламі паміж сваімі членамі па іх жаданні; забеспячэнне выкарыстання матэрыялаў, паслуг і абсталявання для развіцця атамнай энергетыкі ў мірных мэтах; заахвочванне абмену навук. і тэхн. інфармацыяй у сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі; прыняцце мер бяспекі для папярэджання выкарыстання ядз. матэрыялаў у ваен. мэтах; разам з органамі і ін-тамі сістэмы ААН, якія адказваюць за гэтыя пытанні, вызначэнне і прыняцце норм у галіне бяспекі і аховы здароўя (у 1994 паміж МАГАТЭ і Беларуссю, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падпісана пагадненне аб гарантыях). У структуру МАГАТЭ уваходзяць: Ген. канферэнцыя, Савет кіраўнікоў, Сакратарыят. Ген. канферэнцыя, якая складаецца з прадстаўнікоў дзяржаў-членаў, збіраецца 1 раз на год. Савет кіраўнікоў (35 чл., у т. л. Рэспубліка Беларусь, якая выбрана ў 1999 на 2 гады) звычайна збіраецца 5 разоў на год. Ён мае шырокія паўнамоцтвы па кіраванні МАГАТЭ, а таксама права ствараць к-ты для вырашэння пэўных пытанняў. Сакратарыят кіруецца ген. дырэктарам, які назначаецца Саветам кіраўніцтва на 4 гады і зацвярджаецца Ген. канферэнцыяй. Месцазнаходжанне — Вена.

т. 10, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аге́нтство аге́нцтва, -ва ср.;

Аге́нтство телевизио́нных новосте́й Аге́нцтва тэлевізі́йных наві́н;

моде́льное аге́нтство мадэ́льнае аге́нцтва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

press agency [ˈpresˌeɪdʒənsi] n. аге́нцтва дру́ку; газе́тнае аге́нцтва; інфармацы́йнае аге́нцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

news agency [ˈnju:zˌeɪdʒənsi]n. аге́нцтва дру́ку; тэлегра́фнае аге́нцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

agency [ˈeɪdʒənsi] n. аге́нцтва;

an employment agency аге́нцтва па працаўладкава́нні;

a travel agency турысты́чнае аге́нцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тураге́нцтва ср. (турысты́чнае аге́нцтва) тураге́нтство (туристи́ческое аге́нтство)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dating agency [ˈdeɪtɪŋˌeɪdʒənsi] n. шлю́бнае аге́нцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

telegraph agency [ˌtelɪgrɑ:fˈeɪdʒənsi] n. тэлегра́фнае аге́нцтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Пункт збору і перадачы інфармацыі карэспандэнтамі газеты, інфармацыйнага агенцтва і пад.; карэспандэнцкі пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)