Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шала́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.неадабр. Бадзяцца, швэндацца. Замест таго, каб шалацца па станцыі, што было нават і небяспечна, настаўнікі прыпыніліся ў лесе на высокім узгорку над балотам, — адпачыць ды хоць трохі абмеркаваць сваё становішча.Колас.[Драч:] Проста салдат вунь колькі шалаецца па Піцеру, то няўжо кожнага на такі пачастунак?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
role-play1[ˈrəʊlpleɪ]n. ро́левая ігра́ (у працэсе навучання);
They are going to discuss the use of role-play in teaching foreign languages. Яны збіраюцца абмеркаваць выкарыстанне ролевай ігры ў выкладанні замежных моў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.
1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перагля́ды, перагля́дзіны ’агледзіны’ (смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.) — з перагле́дзець ’разгледзець, абмеркаваць яшчэ раз’. Семантычна найбольш блізка стаіць рус.разан.гля́дать ’аглядаць каго-, што-небудзь дзеля азнаямлення, пераканання ў наяўнасці’. У выніку пераносу значэння ўзніклі перагля́ды, пірагля́дзіны ’паездка нявесты да жаніха’ (смарг., астрав., Сл. ПЗБ), як пярэзвы, перазоў. Падобныя да бел.пераглядзах.- і паўд.-слав. (польск.przegląd, чэш.přehled, н.-луж.рśeglěd ’перагляд, агляд’, серб.-харв.пре́глед ’агляд(анне)’, макед.преглед ’тс’, славен.preglèd ’агляд, праверка’) — новыя ўтварэнні, калькі з ням.Übersicht ’агляд, назіранне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паня́ць, найму, поймеш, пойме; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і зразумець. Родзяцца ў сэрцы дзіўныя думы, Хочацца пушчу падслухаць, паняць.Купала.Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць.Багдановіч.Не ведаю, ці заахвоцілі мяне такія доказы, але з гэтае гаворкі я паняў, што людзі не роўныя.Скрыган.
•••
Паняць моду — тое, што і узяць моду (гл. узяць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
turn over
а) адда́ць, перада́ць, здаць
to turn over a job to someone — перада́ць не́каму пра́цу
б) Figur.абмеркава́ць, абду́маць, узва́жыць
в) перавярну́цца
г) мець абаро́т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)