испусти́ть сов. вы́пусціць; даць; (распространить) распаўсю́дзіць; (выделить) вы́лучыць; (о звуке) абазва́цца (чым), даць, пада́ць;

испусти́ть звук абазва́цца гу́кам, даць (пада́ць) гук; однако чаще переводится другими глаголами в соответствии со значением сущ.;

испусти́ть за́пах запа́хнуць;

испусти́ть крик закрыча́ць, кры́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Абазвацца мыканнем. Прамыкала карова.

2. перан.; што і без дап. Сказаць, вымавіць незразумела, неразборліва.

3. Мыкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; зак.

1. Абазвацца скавытаннем. «Я гаспадыніна Балонка! — Праскавытала сучка звонка, — Цяпер ты [Барбос] ўсё, напэўна, зразумеў?» Корбан.

2. Скавытаць некаторы час. Праскавытаць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што і без дап.

1. Абазвацца піскам. // Сказаць тонкім, пісклявым голасам. Банадзюк тонкім галаском прапішчаў у трубку, сказаўшы, што зараз будзе ўсё зроблена. Пестрак.

2. Пішчаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́кнуць ’сказаць, абазвацца, падаць голас, загаварыць’ (ТСБМ, Жыв. НС, Нар. сл., Нар. словатв., Шат.), ’сказаць, папрасіць’ (Сл. ПЗБ), рэ́катэ ’доўга, заікаючыся расказваць’ (ЖНС). Польск. rzeknąć, палаб. rict, н.-луж. rjaknuś, в.-луж. rjeknyć, чэш. řeknouti, славацк. riebiuť ’тс’, серб. і харв. рѐкнути ’сказаць’, балг. река. Прасл. *reknǫti, *rekti. Роднаснымі звычайна лічацца літ. rė́koti, rẽkti ’крычаць’, лат. rēkt ’раўці, рыкаць’ (Махэк₂, 532; Бязлай, 3, 163; Чарных, 2, 109; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́нчыць, ‑чу, ‑чыю, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца енкам. // што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!». Каваленка.

2. Паенчыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п’яны Сідор зноў буяніў у хаце, зноў прыйшлося Алене плакаць, а Насця ціхенька сядзела на печы і баялася абазвацца. Чорны. Вецер у клёнах буяніў са свістам, Падала лісце на каляіны. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастраката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Абазвацца стракатаннем, застракатаць. Людзі ў зеленаватых куртках ускоквалі і тут жа як падкошаныя падалі. З таго месца, дзе выбралі яны сабе прывал, толькі двойчы прастракатаў аўтамат. Навуменка.

2. Стракатаць некаторы час. З хвіліну прастракатаў конік і змоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.

1. Абазвацца шчабятаннем.

2. Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет. Паслядовіч.

3. Шчабятаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)