2.перан. Раўнадушныя, бясстрасныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Стрыманасць, халаднаватасць — як нейкі абавязковы закон паводзін. Адносін да ўсіх. Ад чаго гэта? Ад апаскі, што прастата, ветлівасць шкодзіць сур’ёзнасці, пільнасці?..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліга́та
(іт. obligato, ад лац. obligatus = абавязковы)
абавязковая для выканання партыя суправаджальнага інструмента ў музычным ансамблі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІ́КА, Ніке,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі персаніфікацыя перамогі. Лічылася дачкой німфы Стыкс і Паланта (сына тытана Крыя). Крылатая Н. — абавязковы атрыбут Зеўса і Афіны, якіх звычайна паказвалі з фігуркай Н. ў руках. Яе статуі ў выглядзе крылатай вястункі багоў ставілі ў гонар перамогі на вайне, спарт. і маст. спаборніцтвах. Найб. вядома статуя Н. з в-ва Самафракія (Н. Самафракійская). У стараж.-рым. міфалогіі Н. адпавядала Вікторыя.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пада́так, ‑тку, м.
1.Абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва, які вызначаецца дзяржавай. Падаходны падатак. □ Зняў сельсавет незаконны падатак на ўдаву, хворую жанчыну.Васілевіч.
2. Тое, што і паборы.
•••
Ускосныя падаткі — падаткі, якія ўключаюцца ў прадажную цану тавару; акцыз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛІ́ТВА,
1) рэліг. містычны зварот да Бога, святых, звышнатуральных сіл з просьбай аб літасці або адхіленні зла, з ухваленнем, падзякай; частка рэліг. культу, абавязковы атрыбут абрадаў, набажэнстваў, царк. свят і штодзённага жыцця вернікаў. Бываюць вусныя (чытаюцца ў голас) і мысленныя (лічацца як узыходжанне розуму да Бога). Вусныя малітвы бываюць агульныя (царкоўны малебен) і асабістыя. У час М. вял. значэнне надаецца рытуальным дзеянням (стаянне на каленях, узняцце рук і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1.Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго‑н. Шматбаковы дагавор. Шматбаковыя пагадненні.
2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю; рознабаковы. Шматбаковая дапамога. Шматбаковая адукацыя. □ Працэсы, характэрныя для жыцця сялянства канца XIX і пачатку XX ст.. знайшлі.. [у творах Я. Купалы] шматбаковае адлюстраванне.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ЗАКА́З (дзяржзаказ),
заданне дзяржавы прадпрыемствам (аб’яднанням) на вытв-сць і пастаўкі якой-н. прадукцыі ў пэўнай колькасці або аб’ёме. У склад Дз.з. могуць уключацца заданні на ўвод у дзеянне вытв. магутнасцей і аб’ектаў сац. сферы за кошт цэнтралізаваных капітальных укладанняў; ён можа размяшчацца на конкурснай аснове і абавязковы для ўключэння ў вытв. план. Пры выдачы Дз.з. прадугледжваецца ўзаемная адказнасць бакоў — выканаўцы і заказчыка; ён у першую чаргу забяспечваецца фін. і матэрыяльнымі рэсурсамі, гарантаваным збытам прадукцыі і інш. льготнымі ўмовамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЗА́,
у мусульман абавязковы пост на працягу месяца рамазан, адно з 5 прадпісанняў ісламу. Заключаецца ў поўным устрыманні ад ежы, пітва, шлюбнай блізкасці і курэння ў светлы час сутак; з наступленнем цемнаты забароны здымаюцца. Ад У. вызваляюцца хворыя, цяжарныя і кормячыя жанчыны, дзеці, састарэлыя, усе, хто не можа выконваць яго па аб’ектыўных прычынах (воіны у час ваен. дзеянняў, людзі, што знаходзяцца ў дарозе, і г.д.). Вернікі, якія вызваляліся ад У. або яго парушылі, павінны пасціцца пасля сканчэння месяца рамазан на працягу страчаных дзён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫЧЫ́НСКІ Якуб Побуг, рэжысёр і акцёр 18 ст. Харунжы, камендант нясвіжскага кадэцкага корпуса кн. М.К.Радзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжысёр т-ра Ф.У.Радзівіл, у 1746—53 абавязковы ўдзельнік спектакляў у Нясвіжы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Ф.У.Радзівіл выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэн. мастацтву, рыхтаваў іх да ўдзелу ў драм. і балетных спектаклях. У 1750 удзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 у Жоўкве (г. Несцераў, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф.У.Радзівіл.