1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага».Колас.// Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.
2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.
3.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зняць, садраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў.Шамякін.//Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.
2.перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
•••
Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку.Жычка.Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не.Чарнышэвіч.// Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.
2.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
очи́ститьсов.
1.в разн. знач. ачы́сціць, мног. паачышча́ць;
очи́стить двор ачы́сціць дво́р;
очи́стить воду ачы́сціць ваду́;
очи́стить помеще́ние ачы́сціць памяшка́нне;
2.(от кожуры)абабра́ць, мног. паабіра́ць; (морковь и т. п. — ещё) аскрэ́бці, мног. пааскраба́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)