ЛАКА́УТ (англ. lock out літар. зачыняць дзверы перад кім-н.),

закрыццё прадпрыемстваў і масавае звальненне рабочых з мэтай аказання на іх эканам. ціску, прадухілення забастовак.

т. 9, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭЛА́Т (польск. prełat ад лац. praelatus пастаўлены над кім-н.),

у рымска-каталіцкай і англіканскай цэрквах тытул, які надаецца прадстаўнікам вышэйшага дыяцэзіяльнага і ордэнскага духавенства.

т. 13, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІМ (Кім Сен) Нічыпар Сцяпанавіч

(н. 28.11.1936, с. Цінкан Прыморскага краю, Расія),

расійскі тэатр. дзеяч, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1997). Скончыў Ташкенцкі ін-т мастацтваў (1960). У 1960—63 рэжысёр і акцёр Карэйскага т-ра ў г. Кзыл-Арда (Казахстан). У 1970—89 выкладаў у Ташкенцкім ін-це культуры. Даследуе вытокі і формы нар. тэатр. мастацтва сярэднеазіяцкага рэгіёна, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. Наладжвае творчыя сувязі дзеячаў культуры краін СНД. З 1991 прэзідэнт Саюза міжнар. кар. асацыяцый дружбы і супрацоўніцтва (Масква).

Тв.:

Народное художественное творчество Советского Востока. М., 1985.

Літ.:

Пашкоў Г.П. Дарога да акіяна // Пашкоў Г.П. Палескія вандроўнікі. Мн., 1998.

А.​В.​Сабалеўскі.

т. 8, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІМ ЕН САМ (н. 20.12.1927, г. Пусан, Карэя),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Сеульскі ун-т. З 1954 дэпутат Нац. асамблеі. У 1970-я г. ўзначальваў памяркоўную апазіцыю рэжыму прэзідэнта Пак Чжон Хі (лідэр Новай дэмакр. партыі). Пасля прыходу да ўлады Чон Ду Хвана (1979) пазбаўлены права займацца паліт. дзейнасцю. З 1985 разам з Кім Тэ Чжунам узначальваў рух за дэмакратызацыю ў краіне, пасля разрыву з ім (1987) далучыўся да прэзідэнта Ро Дэ У (з 1990 яго пераемнік на пасадзе лідэра Дэмакр. ліберальнай партыі). У 1993—98 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. Праводзіў курс на барацьбу з карупцыяй у дзярж. апараце.

В.​У.​Адзярыха.

т. 8, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паздаро́ўкацца (з кім) сов., прост. поздоро́ваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНАНІ́М (ад грэч. anōnymos безыменны),

1) аўтар пісьма, запіскі або літ. твора, які ўтойвае сваё імя.

2) Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны, гл. Ананімны твор.

т. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канкуры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., з кім-чым у чым.

Уступаць у канкурэнцыю з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Дзеянне, учыненае кім-н., тое, што здзейснена кім-н.

Смелы ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́рацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., чым з кім.

Параўноўваць сябе з кім-, чым-н. у якіх-н. адносінах.

М. сілаю.

М. ростам з кім-н.

|| зак. паме́рацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́странчыць

‘выхваліцца перад кім-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́странчу вы́странчым
2-я ас. вы́странчыш вы́странчыце
3-я ас. вы́странчыць вы́странчаць
Прошлы час
м. вы́странчыў вы́странчылі
ж. вы́странчыла
н. вы́странчыла
Загадны лад
2-я ас. вы́странчы вы́странчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́странчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)