вешчава́ць, вяшчую, вяшчуеш, вяшчуе; незак., што і без дап.

1. Высок. Гаварыць, абвяшчаць. Гэта радасць ідзе і вяшчуе Аб нязнанай дагэтуль долі. Дзяргай.

2. Прадказваць, прадракаць. Толькі недзе голас жураўліны Зноў вяшчуе раннюю зару. Прануза. Правільна вешчавала Аўдуля Ахцімчык. Ні Хрысцюк, ні Касцецкі, ні іхнія жонкі на работу не пайшлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́піць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; зак., што, чаго і без дап.

1. Праглынуць якую‑н. вадкасць. Выпіць лякарства. Выпіць шклянку малака, чаю.

2. Напіцца спіртнога. Выпіць і закусіць. □ [Баранкевіч] проста любіў выпіць з «добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Колас.

3. перан.; што і чаго. Вынесці, выцерпець. Выпіць чашу пакут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлята́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Крылатка або наогул якое‑н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі. [Сева] якраз узяў бутэльку «Крушону» і перадаваў яе цераз галовы людзей Раі Дзімінай, апранутай у шэрую разлятайку, аблямаваную собалем. Карпаў. Янушак быў у шараварах, у пярэстай кашулі, падобнай на разлятайку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руба́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Тое, што і кашуля. Стары таксама падняўся, міжвольна абцягнуў рубашку, без патрэбы паправіў на стале бялюткі абрус, прагнаў з лавы ката. Васілевіч. Раечка ўсхапілася і ў адной рубашцы ўвалілася ў суседні пакой. Лобан.

2. Спец. Верхні слой чаго‑н. Рубашка катла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н., абазвацца. Цітковы словы мелі нейкую магічную сілу: пасля іх ніхто больш і слова не рэкнуў, усе паснулі. Лобан. — Не бабскае гэта дзела! Марш у запечак і — ні рэкні! — крычыць са злосцю бацька. Паўлаў.

•••

Рэкнуць славечка — неабдумана, неасцярожна сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаадда́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ахвяруе сабой, асабістымі інтарэсамі для дабра і шчасця другіх, для агульнай справы. Самаадданы вучоны. Самаадданы рэвалюцыянер.

2. Поўны самаахвяравання (пра дзеянні, учынкі). Самаадданае служэнне народу. □ Мы любім Каліноўскага за самаадданую барацьбу супроць памешчыкаў і самадзяржаўя. Лушчыцкі. Партызанскую дзейнасць.. [Маеўскі] не ўяўляў без упартай, напружанай, самаадданай працы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту. Дудо.

2. Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Колас.

2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі... Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эро́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым‑н. Варта адзначыць, што пра інтымныя ўзаемаадносіны герояў Баранавых расказвае стрымана, тактоўна, з пачуццём меры, як і ўласціва сапраўднаму мастаку, — без эротыкі і грубай пачуццёвасці. Мушынскі.

2. зб. Творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.

[Грэч. érōs, érōtos — любоў, каханне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

О́тхлань ’супакаенне душы на тым свеце, чысцец’ (Нас., Багд., Федар. I). Параўн. вотхлань (гл.) ’чысцец’ (Шэйн. 2). Значэнне ’чысцец’ не зусім дакладнае. Федароўскі (1, 221) дае для гэтага слова наступны кантэкст: «У ночы між Усіх святых а Задушным днём, душы змарлые з неба, з пекла, з атлхлані і з чысьца прыходзяць да дому», з якога відаць, што отхлань і чысцец — розныя сферы таго свету. Насуперак Булыку (Запазыч., 232) нічога агульнага з польск. otchłań ’бездань’ не мае. Аб гэтым сведчаць іншыя значэнні гэтага слова і ў першую чаргу ’адпачынак, перапынак’ (Нас.). Параўн. без атхланібез перапынку’ (Нас., Яруш.). Не даваць атхлану ’адбывацца бесперапынна’. Звязана па паходжанню з адхлан (гл.) ’адпачынак, перапынак’ (Нас., ТС), ’прахалода, халадок’ (Нас.). Магчыма, што ў ТС (3, 290) прадстаўлена таксама гэта другое значэнне: не даваць атхлану ’не даваць прахалоды’. Параўн. адзіны кантэкст: «Дождж не дае нам атхлану». Тады ўся гэта група слоў да *ад‑халод‑нь/*ад‑халод‑н. Параўн. халонна ’холадна’, халонны ’халодны’ (Бяльк., 470), гл. халонуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)