ЗАЛАЦІ́СТЫЯ ВО́ДАРАСЦІ (Chrysophyta),

аддзел ніжэйшых раслін; прадстаўнікі фітапланктону. Каля 120 родаў. Больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах; характэрны для кіслых вод сфагнавых балот; жывуць у морах і салёных азёрах, зрэдку ў глебе. Планктонныя, эпіфітныя, бентасныя арганізмы. З’яўляюцца важным звяном трафічнага цыкла вадаёмаў (першасныя прадуцэнты арган. рэчываў). На Беларусі 21 род, каля 50 відаў, напр., гіялобрыян, дынобрыян, кефірыян, маламонас, сінура, стэнакалікс, ураглена, урагленопсіс, хрызідаліс, тылахрызіс і інш.

Аднаклетачныя, каланіяльныя, радзей шматклетачныя арганізмы рознай формы. Рухомыя, плаваюць свабодна або прымацоўваюцца. Колер залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты з-за хларафілу, жоўтых пігментаў (караціноідаў, фукаксанціну). Кветкі рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некат. ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі, шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр). Маюць 1—2 (3—4) жгуцікі, скарачальныя вакуолі і вочка. Хларапластаў 1—2, пасценныя, карытападобныя. Запасныя рэчывы — хрызаламінарын і апей. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі), палавое (іза-, гола-, аўтагамія). Большасць відаў аўтатрофы, ёсць гетэратрофы. Пры неспрыяльных умовах утвараюць крамяністыя цысты.

Залацістыя водарасці: 1 — гідрурус; 2 — сінура.

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСА́ЛЬСКІЯ,

княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ і Расіі. Паводле паходжання — Рурыкавічы, адгалінаванне чарнігаўскіх князёў; прозвішча ад г. Масальск (Калужская вобл. Расіі), якім яны валодалі ў 14—15 ст. Найб. вядомыя: Аляксандр Рыгоравіч (?—1643), маршалак ковенскі ў 1617—27, кашталян дэрпцкі ў 1627—31 і смаленскі ў 1631—38, ваявода мінскі з 1638. Андрэй Фёдаравіч (?—1651), маршалак гродзенскі ў 1618—27, кашталян брэсцкі ў 1627—43, ваявода мінскі ў 1643—45 і брэсцкі з 1645. Міхал Юзаф (да 1700—20.1.1768), пісар вялікі ВКЛ у 1726—37, староста гродзенскі ў 1727—50, ваявода мсціслаўскі ў 1737—42, кашталян трокскі ў 1742—44 і віленскі з 1744, гетман польны ў 1744—62 і вялікі з 1762. Васіль Міхайлавіч (?—1611), дзярж. дзеяч Расіі. У 1601 заснаваў г. Мангазея, дзе быў ваяводам. У 1604 стаў набліжаным Ілжэдзмітрыя I, з 1608 прыхільнік Ілжэдзмітрыя П. У 1610 быў у складзе пасольства да караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, якое заключыла дагавор аб выбранні каралевіча Уладзіслава рас. царом. Гл. таксама Масальскі І.Я., Масальскі Э.Т.А., Масальскі Ю.А.

У.​М.​Вяроўкін-Шэлюта.

т. 10, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛІ́НЫ (Pavo),

род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюць як дэкар. птушку.

У самцоў даўж цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зял., з метал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.

П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.

А.​М.​Петрыкаў.

Паўлін.

т. 12, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Табурэ́т, табурэ́ткарод мэблі для сядзення, столак’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж формы з фанетычнымі ваганнямі рознага кшталту (асіміляцыя, субстытуцыя галосных кораня і г. д.): табарэ́тка (Скарбы, Сл. Брэс., Жд. 2), табарэ́зік, тубарэ́тка (Сл. Брэс.), табарэ́чык ’тс’ (Жд. 3), табарэ́тачка ’маленькі столак’ (Сцяшк.). Хутчэй за ўсё, праз польск. taboret з франц. tabouret, якое да сярэдзіны XVI ст. ужывалася ў першасным значэнні ’круглая падушачка для іголак’ і з’яўлялася памянш. формай ад tabour (< tambour) ’барабан’. Пазнейшае значэнне франц. tabouret ’табурэт’ з’явілася на падставе круглай формы мяккага сядзення, у польскай мове дагэтуль абазначае столак менавіта з круглым сядзеннем. З французскай ням. Taburett ’табурэт’, якое лічыцца непасрэднай крыніцай запазычання для рускай мовы (Фасмер, 4, 7; Чарных, 2, 224), а таксама і для часткі беларускіх слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Полк ’вайсковая адзінка’ (ТСБМ), ’род, племя’ (Бяльк.), ’вельмі многа’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Укр. полк, рус. полк, польск. pułk, ст.-польск. pełk (імя ўласнае Świętopełk), в.-луж. połk, чэш., славац. pluk, серб.-харв. пук ’народ, тлум’, балг. пълк, ст.-слав. плъкъ. Прасл. *pьlkь. Адзінай думкі наконт паходжання гэтага слова няма. Найбольш верагодным лічыцца праславянскае запазычанне гоцкага *fulk(s) ’вайсковы атрад’, параўн. ст.-в.-ням. folc (суч. Volk) — ’народ’, войска’, але гэта не бясспрэчна (Чарных, 2, 53). Векслер (Гіст., 125) тлумачыць адсутнасць пераходу л > ў аднаўленнем л пад уплывам рус. полк. Банькоўскі (2, 526) параўноўвае з лат. palks, літ. pulkas ’мноства, тлум, статак; войска’, pulkáuti ’збірацца ў статак (пра птушак)’, санскр. pr̥nakti ’злучаць’, што сумнеўна (гл. Фасмер, 3, 311). Гл. таксама пулк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́спал ’разам, побач, сумесна, супольна’ (глус., Янк. Мат.: Байк. і Некр.), ’запар’ (мус., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.), поснасць ’тс’, ’папалам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.; віл., Сл. ПЗБ; стол., Сл, Брэс.), посполь, посполь ’запар, падрад’ (ТС; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’скрозь’ (ТС), ст.-бел. посполу ’разам, супольна, сумесна’ і ’побач’ (Сл. Скар.), укр. пасіі іл / поспіль ’тс’. польск. pospał, pospałem, pospolnie ’разам, агулам’, ст.-польск. pospołu ’тс’ (з XIV ст.), н.-луж. pospał, pospołu, ъ‑луж. pospołu ’тс’. чэш. pospolu ’тс’. Вытворнае ад *polь ’палова’ > *уь/эо/ъ ’палова ад цэлага, род, пол (мужчынскі, жаночы)’, параўн. славен. spoi ’тс’. У першасным значэнні — ’злучэнне дзвюх палавінак разам, спалучэнне, размяшчэнне іх побач’, параўн. супольны ’агульны’. Адвербіялізаваны субстантыў. Булыка (Запазыч., 255) лічыць ст.-бел. посполу запазычаннем з польск. pospołu, сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліст I м.

1. (род. ліста́) бот. лист;

2. (род. лі́сту) собир. листва́ ж., лист;

л. пажаўце́ў — листва́ пожелте́ла;

3. (род. лі́сту) собир. (заготовленный для определённой цели) лист;

лаўро́вы л. — лавро́вый лист;

лі́стам — сла́цца ме́лким бе́сом рассыпа́ться; лебези́ть;

дрыжа́ць як асі́навы л. — дрожа́ть как оси́новый лист

ліст II (род. ліста́) м.;

1. (бумаги, пласт материала) лист;

л. фане́ры, жале́за — лист фане́ры, желе́за;

2. (почтовое отправление) письмо́ ср.;

атрыма́ць л. — получи́ть письмо́;

заказны́ л. — заказно́е письмо́;

3. (документ) лист;

узнагаро́дны л. — наградно́й лист;

маршру́тны л. — маршру́тный лист;

акладны́ л. — окладно́й лист;

выкана́ўчы л. — исполни́тельный лист;

ты́тульны л. — ти́тульный лист;

абхо́дны л. — обходно́й лист;

адкры́ты л. — откры́тое письмо́;

з ліста́ (ігра́ць, спява́ць, чыта́ць) — с листа́ (игра́ть, петь, чита́ть)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дых (род. ды́ху) м., разг. дыха́ние ср.;

адны́м ды́хам — одни́м ду́хом;

ні слы́ху ні ды́хупогов. ни слу́ху ни ду́ху;

даць пад д. — дать под дых

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папяро́к

1. предлог с род. поперёк;

2. нареч., см. упо́перак 1;

стаць (стая́ць) п. даро́гі — стать (стоя́ть) поперёк доро́ги;

стаць п. го́рла — стать (встать) поперёк го́рла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сноп (род. снапа́) м., прям., перен. сноп;

нажа́ць с. жы́та — нажа́ть сноп ржи;

с. я́ркага святла́ — сноп я́ркого све́та;

павалі́ўся як сноп — упа́л (повали́лся) как сноп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)