накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Адзенне без рукавоў, якое накідваецца на плечы. Плашч-накідка. □ На плячах [хлопчыка] кароценькая накідка ці плашч, а ў руках нібы дубец, толькі сплецены з раменьчыкамі. Маўр.
2. Пакрывала на падушкі. Вышываная накідка. □ Ганна.. прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падцкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.
Тое, што і нацкаваць. Падцкаваць на нядобры ўчынак. □ З палаючымі вачыма .. па балоце хадзіў Мікола з самадз[елка]вай стрэльбай, набітай кулямі... — Стрэльні, Мікола! Падцкуй! — Ой, глядзі, брат?! Як стрэльнуць, дык і свету не ўбачыш! Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што адбываецца бесперастанку, без перарыву; які не спыняецца. Няспынныя грымоты разлягаліся над горадам... Якімовіч. Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск. Прануза.
2. Які рухаецца суцэльнай паласой. Няспыннаю ракою цёк па-святочнаму ўбраны натоўп. Паслядовіч. Калона ўсё лілася, Няспынны быў паток. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., з кім і без дап.
Убачыцца, сустрэцца з кім‑н. асабіста. [Назарэўскі] успомніў пра Зосю і хацеў пабачыцца з ёю. Чорны. Пры адной толькі думцы пабачыцца з ляснічым мароз прабягаў па скуры Васіля. Колас.
•••
Пабачыцца са шкляным богам — тое, што і бачыцца са шкляным богам (гл. бачыцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паддо́н, ‑а, м.
1. Падстаўка пад дно.
2. Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам. Грахоўскі.
3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Пакрыць, насыціць смалой. Прасмаліць канат. Прасмаліць лодку.
прасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм.
1. што. Прапаліць чым‑н. наскрозь. Прасмаліць папяросай кашулю.
2. што. Ачысціць агнём. Прасмаліць комін.
3. што і без дап. Смаліць некаторы час.
4. Разм. Хутка прайсці, праехаць, прамчацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму-чаму і без дап.
Выказаць спагаду каму‑, чаму‑н. Хлопчыку вельмі захацелася, каб яго хоць хто пашкадаваў, паспагадаў яму. Сабаленка. [Чыкілевіч:] — Прыйшоў да чалавека ў хату, пагаварыць, паспагадаць, а ён, Мікіта, .. гоніць мяне з хаты! Колас. [Дзяніс] нічыю радасць не раздзеліць, чужому гору не паспагадае. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́катам, прысл.
1. Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі. Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж. Пестрак.
2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑ворыць; зак.
1. што і без дап. Прамовіць, сказаць. Грышка пазіраў на бацьку і на незнаёмага і ад радасці не мог прагаварыць слова... Чарот. — А ведаеце, я ганаруся гэтай адмовай! — горача прагаварыла Эма. Васілевіч.
2. Правесці некаторы час у размове. Так мы прагаварылі з .. [настаўніцай] аж да прыцемкаў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Старанна змазаць, намазаць. Прамазаць усе часткі машыны.
2. і без дап. Мазаць некаторы час.
3. Разм. Прамахнуцца, не трапіць у цэль (страляючы, гуляючы ў якія‑н. гульні і пад.). Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў: — Прамазаў Віктар. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)