франц. філосаф, псіхолаг і этнограф. Праф. Сарбоны (1899—1927). Вывучаў першабытныя народы, прыйшоў да высновы, што розным сац. тыпам адпавядаюць розныя формы мыслення. Развіваючы ідэі сацыялагічнай школы Э.Дзюркгейма, стварыў тэорыю т.зв. далагічнай ментальнасці, паводле якой спосаб мыслення чалавека ў «прымітыўным» грамадстве адрозніваецца ад спосабу мыслення «цывілізаванага» чалавека, бо ў першым яшчэ не дзейнічаюць законы фармальнай логікі. У этычных разважаннях выступаў супраць рэліг. інтэрпрэтацыі маральнасці і разглядаў яе як з’яву сацыяльную. Асн. творы: «Функцыі мыслення ў ніжэйшых грамадствах» (1910), «Першабытнае мысленне» (1922), «Першабытная душа» (1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРАТУ́РА (ад лац. magistratus саноўнік, начальнік),
1) у Стараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж. пасад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвышэйшымі былі дыктатар, консул, прэтар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв.каміцыямі, тэрмінам на 1 год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне.
2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць функцыі суда і пракурорскага нагляду; у ЗША — сукупнасць усіх дзярж. чыноўнікаў.
3) Сістэма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5—2 гады. Гл. таксама Магістр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТУ́ДА ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЯ (ад лац. magnitudo велічыня),
умоўная велічыня, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзелілася ў ачагу землетрасення. Прапарцыянальная лагарыфму адносін макс. амплітуды зрушэння глебы да адпаведнага перыяду сейсмічнай хвалі, запісанай сейсмографам на адлегласці 100 км ад эпіцэнтра землетрасення. Максімальная М.з. каля 9, што адпавядае энергіі 1019 Дж. Паміж магнітудай і інтэнсіўнасцю (вымяраецца па 12-бальнай шкале) землетрасенняў існуюць суадносіны па функцыі адлегласці ад эпіцэнтра і глыбіні гіпацэнтра землетрасення. На Беларусі адчуваюцца землетрасенні (амаль у 5 балаў), якія адбываюцца пад гарамі Уранча ў Румыніі (макс. магчымая магнітуда каля 7,5).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫКУЛІ́ (франц. mâchicoulis),
навясныя байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы сцен і вежаў абарончых збудаванняў. Развіліся з абламаў. Давалі магчымасць абаронцам кантраляваць прастору непасрэдна каля сцен, весці агонь. са стралковай зброі, кідаць каменне, ліць вар, смалу і інш. У 10—16 ст. пашыраны ў абарончым дойлідстве Зах. Еўропы, у 16—17 ст. — на Беларусі (замак у г.п. Мір, цэрквы-крэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага і Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл.). З развіццём артылерыі М. страцілі абарончыя функцыі, выкарыстоўваліся як элемент арх. дэкору ў афармленні малых арх. форм, касцёлаў, сядзібных дамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯКАРДЫ́Т (ад мія... + грэч. kardia сэрца),
запаленне мышцы сэрца (міякарда) у чалавека і жывёл. Бывае востры, падвостры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Паводле ступені цяжкасці — лёгкі, сярэднецяжкі, цяжкі. Прычыны: інфекцыя (ангіна, дыфтэрыя, шкарлятына, туберкулёз і інш.), алергія, інтаксікацыя. У дзяцей можа развіцца пры рэўматызме. Рэўматычны М. нярэдка спалучаецца з эндакардытам. Прыкметы М. залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, набраканне шыйных вен, працяглы «ныючы» боль у вобласці сэрца, сэрцабіццё, хуткая стамляльнасць). Ускладненні: кардыясклероз, сардэчная недастатковасць. Лячэнне: пасцельны рэжым, вітаміны, сардэчна-сасудзістыя сродкі, ліквідацыя асн. хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАКЛАСІ́ЧНАЯ ТЭО́РЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА РО́СТУ,
агульны тэрмін, які адносіцца да распрацаваных у межах неакласічнай эканамічнай тэорыі мадэляў эканамічнага росту; асн. ўпор у гэтых мадэлях робіцца на лёгкасць замяшчэння паміж капіталам і працай у вытв.функцыі, што забяспечвае ўстойлівы эканам. рост. У адрозненне ад кейнсіянства на першы план вылучаецца праблема патэнцыяльна магчымага тэмпу росту эканомікі і фактараў, што яго вызначаюць. Выкарыстанне вытв. функцый пры аналізе стат. даных, што характарызуюць працэс эканам. росту ў асобных краінах, стала пачаткам даследаванняў па ацэнцы ролі асобных фактараў росту: колькасных (рост прац. сілы і асн. капіталу) і якасных, якія з’яўляюцца вынікам тэхн. прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРАСАКРЭ́ЦЫЯ (ад нейра... + сакрэцыя),
утварэнне і выдзяленне спецыялізаванымі нерв. клеткамі (т.зв. нейрасакраторнымі) нейрагармонаў. Нейрагармоны, звязаныя з бялкамі-носьбітамі (нейрафізінамі і інш.), звычайна ўтвараюцца ў цытаплазме клетак (радзей у ядры), выдзяляюцца пераважна праз нерв. канцы (тэрміналі) у гемалімфу, кроў, тканкавую або спіннамазгавую вадкасць і рэгулююць функцыі вісцэральных органаў, у т. л. эндакрынных залоз, і ц. н. с. Самі нейрасакраторныя клеткі, як і звычайныя нейроны, здольныя генерыраваць патэнцыял дзеяння і распаўсюджваць імпульс па аксонах да іх канцоў, пад уплывам якога нейрагармон — бялок-носьбіт выдзяляецца ў навакольнае асяроддзе. Функцыян. актыўнасць клетак кантралюецца класічнымі нейронамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМА КРЫВІ́,
вадкая частка крыві, якая застаецца пасля выдалення форменных элементаў. Мае ў сабе 90—93% вады і 7—10% сухога рэчыва. У П.к. ёсць бялкі (каля 200 відаў), тлушчы, вугляводы. мінер. солі, ферменты, вітаміны, гармоны і інш.Асн.функцыі П.к.: трафічная, рэгулятарная, ахоўная, гамеастатычная, ферментатыўная. Абумоўлівае згусальнасць крыві, удзельнічае ў газаабмене. Найб. значныя бялкі П.к. — альбуміны, глабуліны, фібрынаген (пры гемакаагуляцыі ператвараецца ў фібрын). П.к. без фібрыну наз. сывараткай. Змены ў саставе П.к. маюць дыягнастычнае значэнне для вызначэння захворвання (рэўматызм, цукровы дыябет). З П.к. гатуюць лек. прэпараты (напр., альбумін, фібрынаген, гама-глабулін). Гл. таксама Кровазаменныя вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯКА́РСКІ (Аляксандр Антонавіч) (н. 30.5.1952, в. Буда Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1975). З 1982 у Гродзенскім ун-це, з 2000 у Бел. тэхнал.’ ун-це. Навук. працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай пераменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў класічных функцыян. прасторах.
Тв.:
Чебышевские рациональные приближения в круге, на окружности и на отрезке // Матем. сб. Нов. сер. 1987. Т. 133, №1;
Hardy space niethods in rational approximation // Grundlehren der matheniatischen Wissenschaften. Berlin etc., 1996. Bd. 304.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наўмы́сля ’знарок, назнарок’ (Гарэц.; бялын., Янк. Мат., ТСБМ), наўмысле ’тс’ (Сцяшк.), наўмы́сня, наўмы́сне ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Янк. 2), надумысне ’тс’ (Сцяшк. Сл.), наўмысна ’тс’ (ТС), наўмысна ’тс’ (ТСБМ). Паводле Карскага (2–3, 78), гэта — дзеепрыметнік у функцыі прыслоўя, гл. умысля; па аналогіі з прыметнікамі сюды пранік н; паводле Шубы (Прыслоўе, 115), відаць, да ўмысл (гл.), у сувязі з чым у формах, што заканчваюцца на ‑я, назіраецца «дэфармацыя суфікса» (правільна наўмысле < *на ўмысле — месн. скл. адз. л.); наўмы́сна < *наўмысльна (там жа, 158).