Малюнак прадмета адной вонкавай рыскай; контур. Я помніць буду скал абрысы І вашу песню, кіпарысы!Пушча.Навакольныя прадметы набывалі ранейшыя, знаёмыя абрысы.Навуменка.//перан. Агульная характарыстыка, беглы агляд чаго‑н. У хадзе распрацоўкі трох тэм, якія ўзніклі яшчэ на зары творчасці, Танк намаляваў у агульных абрысах вобраз новага станоўчага героя.У. Калеснік.
[Ням. Abriss.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Верхняя расшыраная частка чаго‑н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад. Мяне.. прыцягнула вузкая паласа падлогі.. Нават не сама падлога, а чорныя плешкі цвікоў.Савіцкі.Па тым месцы, дзе .. вісеў [партрэт], тырчалі пабеленыя плешкі трох цвічкоў, некалі ўбітых трохкутнікам.Кулакоўскі.
2. Верхні канец караняплода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Аб’яднанне людзей, якія ставяць сабе якія‑н. агульныя задачы; арганізацыя. Далей Іларыён Свянціцкі пытаецца пра выдавецкую суполку «Наша хата», пра яе паявы ўзнос.«Полымя».Акрамя беларускай класікі, суполка [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] выдавала і навукова-папулярныя брашуры.Семашкевіч.//Разм. Наогул якая‑н. група, аб’яднанне. [Таня] станавілася кіраўніком гэтай суполкі трох саламяных удоў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́ха, прысл.
Абл.
1. Ціха, нягучна. Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім — Бандарыха. Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха.Купала.— Скажы ты... — загаварыў Махорка да Насты, сціха, як шаптаў.Пташнікаў.// Нячутна, не робячы шуму. Ён [Гусляр] падаўся сціха да акна.Лойка.
2. Незаўважна для іншых, тайна. Прабраліся б сціха на насып. Ад мосціка ў трох кіламетрах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тага́н, ‑а, м.
Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік.Лукша.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́сфар, ‑у, м.
Хімічны элемент, які адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывёл і раслін, існуе ў трох разнавіднасцях. Белы фосфар. Чырвоны фосфар. Чорны фосфар.// Разнавіднасць гэтага элемента — воскападобнае самаўзгаральнае, вельмі ядавітае рэчыва, якое свеціцца ў цемнаце. /уперан.ужыв.Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч, І пырснуў фосфарам вачэй.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́РУ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць бор, пераважна ў ступені -3 ці +3. Найб. пашыраны аксід, карбід, нітрыд, сіліцыды бору, бараты, барыды, боравадароды, борарганічныя злучэнні. Сыравінай для бору злучэнні з’яўляецца бор і аксід бору.
Бору аксід (борны ангідрыд), B2O3, бясколернае шклопадобнае ці крышт. рэчыва, tпл 450 °C, тэрмічна ўстойлівы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці спец. шкла, керамікі, эмаляў. Бору карбід B4C(B12C4), чорныя крышталі, tпл 2350 °C. Па цвёрдасці саступае толькі дыяменту і нітрыду бору. Выкарыстоўваюцца для вырабу абразіўных і шліфавальных матэрыялаў, як праваднік; абагачаны 10B — паглынальнік нейтронаў. Бору нітрыд існуе ў трох алатропных формах, адна з іх, β-форма, — баразон, tпл 3200 °C, па цвёрдасці блізкі да дыяменту. Абразіўны звышцвёрды матэрыял. Бору сіліцыды (барыды крэмнію), B4Si і B6Si. Шэрыя крышталі з т-рамі раскладання 1390 °C і 1864 °C адпаведна. Выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя матэрыялы, для рэгулявальных і ахоўных прыстасаванняў ядз. рэактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Уладзімір Аляксеевіч (н. 25.8.1953, г. Полацк),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн.літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫЦІЕ́ АЛЯКСЕ́Я, ЧАЛАВЕ́КА БО́ЖАГА»,
помнік бел. перакладной агіяграфічнай л-ры канца 15 ст. Змешчана ў рукапісным зб-ку разам з «Страсцямі Хрыстовымі» і «Аповесцю пра трох каралёў». Перакладзена з лац. мовы з выкарыстаннем чэш. крыніц. Шырока адлюстроўвае рысы бел.нар. гаворкі свайго часу.
«Жыціе...» апавядае пра Аляксея, які ў імя веры пакінуў багатых бацькоў і жонку і стаў хрысціянскім падзвіжнікам. Пасля вярнуўся ў бацькоўскі дом пад выглядам жабрака і жыў так 17 гадоў. Толькі пасля яго смерці бацькі даведаліся, што гэта быў іх сын. Аповесць вядома ў чэш. і польскім перакладах, у празаічным, вершаваным і драматургічным варыянтах. Зборнік зберагаецца ў Расійскай нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Публ.:
Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959;
Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Ч. 1. Мн., 1961.
Літ.:
Адрианова В.П. Житие Алексея, человека божия, в древней русской литературе и народной словесности. Пг., 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРО́КУ О́РГАНЫ,
органы чалавека і жывёлы, якія ўспрымаюць светлавыя раздражненні. Асн. іх элемент — святлоадчувальныя клеткі (фотарэцэптары), размешчаныя пераважна ў галаўной ч. цела. Найб. простыя З.о. — ізаляваныя святлоадчувальныя без зрокавых пігментаў клеткі па ўсёй паверхні цела (напр., у дажджавога чарвяка), здольныя адрозніваць святло ад цемры. Канцэнтрацыя фотарэцэптараў са зрокавымі пігментамі (храмафорамі) прыводзіць да ўтварэння вочных плям (медузы, плоскія чэрві). Некат. кішачнаполасцевыя, кольчатыя чэрві маюць З.о. накшталт пухіра і адрозніваюць форму прадмета. У членістаногіх — фасетачныя вочы; яны ўспрымаюць велічыню і форму прадметаў на блізкай адлегласці. Найб. дасканалыя З.о. ў чалавека (гл.Вока), пазваночных і ў некат. беспазваночных (галаваногія малюскі). У чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл зрокавы аналізатар складаецца з трохасн. аддзелаў: перыферычнага (вока), праводных (зрокавых і падкоркавых) шляхоў і цэнтр. аддзела (патылічнай долі кары вял. паўшар’я галаўнога мозга). Святлоадчувальная абалонка вока (сятчатка) мае рэцэптарныя клеткі: колбачкі і палачкі. Пра функцыі З.о. гл. ў арт.Зрок.