дук

(гал. doek)

тоўстая тканіна тыпу парусіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цюль

(фр. tulle)

лёгкая празрыстая сятчастая тканіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парка́ль ’лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мат. АС Гродзеншчыны; ДАБМ, 943), пэрка́ль, парка́ль, пярка́ль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Відавочна, праз рус. перка́ль ’грубая баваўняная тканіна’ з франц. percale, ісп. percal. Крыніца слова — пярс. pärgāl (Фасмер, 3, 242). Сюды ж паркалёўка ’хустка з тонкага матэрыялу’ (ДАБМ, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plush

[plʌʃ]

1.

n.

плюш -у m. (ткані́на)

2.

adj., Sl.

раско́шны, дарагі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

silk

[sɪlk]

n.

шоўк, ядва́б -у m.; шаўко́вае валакно́, шаўко́выя ні́ткі, шаўко́вая ткані́на

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

striped

[straɪpt]

adj.

паласа́ты; у па́скі; з нашы́ўкамі

striped fabric — ткані́на ў пало́скі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ХІМВАЛАКНО́».

Засн. ў 1978 як з-д сінт. валакна. З 1983 сучасная назва. Выпускала кордавую тканіну для шыннай прам-сці. У 1980 уведзена 2-я чарга па вытв-сці тэкстураванай жгутавай ніткі дывановага асартыменту, у 1989 — 3-я чарга па выпуску звыштрывалай кордавай тканіны, у 1997 — устаноўка па выпуску капронавай крошкі. Асн. прадукцыя (1996): ніткі жгутавыя капронавыя для дываноў, кордавая капронавая тканіна, валакно штапельнае, паліаміды; тавары нар. ўжытку (больш за 30 відаў). Асн. спажыўцы (1996): Англія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Галандыя, Германія, ЗША, Італія, Польшча, Чэхія, Швейцарыя, Японія, краіны СНД і Прыбалтыкі.

т. 5, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́ДЗІНА (Вольга Уладзіміраўна) (н. 20.6.1945, Мінск),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). З 1997 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Сярод твораў: габелены «Нацюрморт з пэндзлямі» (1976), «Беларуская песня» (1977), «Натхненне» (1980), «Мінск» (1983), «Інтэр’ер» (1988), «Зёлкі» (1994), «Пакаянне» (1996); жакардавая тканіна «Стары і новы Мінск» для рэстарана «Мінск» у Патсдаме (Германія, 1977) і інш. Выканала габелены-заслоны для Палаца культуры ў г. Бярдзічаў, (Украіна, 1985, з В.​Крываблоцкай) і Палаца рэспублікі ў Мінску (1997, з В.​Крывашэевай). У работах гармонія ліній, рытмаў і колераў спалучаецца з лірызмам, багатай вобразнасцю.

В.Грыдзіна. «Натхненне». 1980.

т. 5, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

матэ́рыя, -і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за чалавечай свядомасцю і незалежна ад яе.

Формы існавання матэрыі.

2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

Будова матэрыі.

3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

4. перан. Прадмет размовы, тэма.

Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)