ХІВА́,

горад ва Узбекістане, у Харэзмскім вілаеце. Размешчаны ў Харэзмскім аазісе, на канале Палван. Каля 50 тыс. ж. (1999). Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, дывановая, швейная). вытв-сць керамікі і сувеніраў. Х. — горад-музей архітэктуры Харэзма (пераважна 19 — пач. 20 ст.): цытадэль Куня-арк, рабад Дышан-кала, запаведнік Ічан-кала (палац Таш-Хаўлі) і інш.

Паводле археал. звестак, засн. на рубяжы нашай эры. Назву атрымала ад стараж. калодзежа Хейвак (да 18 ст. горад наз. Хівак). дзе ў старажытнасці праходзіў гандл. шлях. што звязваў Усход і Захад. З пач. 4 ст. н.э. разам з Харэзмам у складзе перс. дзяржавы. Горад быў абнесены крапасной сцяной. У 712 заваявана арабамі, у 1221 — манголамі, у 1388 — Цімурам. З 16 ст. да 1920 — сталіца Хівінскага ханства. У 1740 Х. зруйнавана Надзір-шахам. У 1873 узята рас. войскамі і разам з усім Хівінскім ханствам стала пратэктаратам Рас. імперыі. З 1920 сталіца Харэзмскай народнай савецкай рэспублікі. З 1924 райцэнтр у складзе Узб. ССР [з 1938 у Харэзмскай вобл. (вілаеце)].

Да арт. Хіва. Медрэсэ Мухамед Амін-хана. 1851—52.

т. 17, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУПРО́Ў Аляксандр Іванавіч (18.2.1842, г. Масальск Калужскай вобл., Расія — 8.3.1908),

расійскі эканаміст, публіцыст, адзін з заснавальнікаў рас. стат. навукі, у т. л. чыг. статыстыкі і эканомікі транспарту. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1887). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1874 выкладаў у ім. У 1869 арганізаваў Т-ва пашырэння тэхн. ведаў, у 1882 — Стат. аддз. пры Маскоўскім юрыд. т-ве (з 1883 яго старшыня). Удзельнічаў у распрацоўцы плана перапісу Масквы 1882 і ў яго ажыццяўленні. Узначальваў ліберальна-народніцкую плынь у эканам. тэорыі, прадстаўнікі якой прызнавалі неабходнасць частковых агр. пераўтварэнняў (паляпшэнне культуры земляробства, арганізацыя саматужных арцеляў і перасяленняў) разам з захаваннем памешчыцкага землеўладання і сял. абшчыны. Аўтар падручнікаў па статыстыцы, прац па палітэканоміі, агр. пытаннях, чыг. гаспадарцы («Чыгуначная гаспадарка», т. 1—2, 1875—78; «Пра характар і прычыны сучаснага прамысловага крызісу ў Заходняй Еўропе», 1889; «Пра эканамічнае значэнне адукацыйных і выхаваўчых устаноў для рабочага класа», 1898, і інш.). Адзін з рэдактараў і аўтараў зб. «Уплыў ураджаяў і хлебных цэн на некаторыя бакі рускай народнай гаспадаркі» (1897).

Н.​К.​Мазоўка.

т. 17, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лістоўка ’склюд (з шырокім лязом)’ (Інстр. 2), рус. калін. листовка ’каса з шырокім лязом’. Пад уплывам народнай этымалогіі асацыіруецца з ліст 1, ліставы, рус. листовой. Да лязо (гл.). Параўн. лізаўка 1, лызаўка.

Лістоўка 2 ’друкаваны лісток з палітычным зместам’ (ТСБМ). З рус. листовка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагоднік ’ліслівец’ (Нас., Бяльк.). Утварылася пры дапамозе суф. ‑нік (як і рус. угодник) пад уплывам народнай этымалогіі (блізкасць семантыкі). Гэта асабліва відаць у песні …святый Юрый за павознічка, святая Мікола за лагоднічка… (Бяс. 3), калі параўнаць з бытуючай на Беларусі назвай іконы св. Міколы Мікола‑ўгоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́сеннасць, ‑і, ж.

1. Напеўнасць, меладычнасць. Доўгі час вершы Уладзіміра Маякоўскага лічыліся пазбаўленымі музычнасці, але вось кампазітар Свірыдаў паклаў іх на музыку — і яны раптам выявілі прыхаваную ўнутраную песеннасць. «Полымя».

2. зб.; якая. Песні, песенныя мелодыі. Шырокі аб’ектывізм музыкі Глінкі, безумоўна, меў у сваёй аснове глыбокую сувязь з рускай народнай песеннасцю. «Звязда». На Палессі хоць і вядомы купальскі звычай, купальская песеннасць, але выступаюць яны тут непараўнальна слабей, чым на поўначы, у вадазборы Заходняй Дзвіны. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр. наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2–3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магу́ліна, магу́лінка, магулі́нка ’што-небудзь малаважнае’, ’невялікая дэталь у кроснах’, ’кавалачак, невялікая колькасць’ (лях., шчуч., карэліц., З нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ; стаўбц., Бел. фраз.). Да магу́ла > магу́ля (гл.). Пад уплывам народнай этымалогіі асацыяцыя з мак, макавінка ’макавае зярнятка’, параўн. стаўбц. ні магулі́нкі ў роце не было.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэж ’падклад, на якім раскладаюць вогнішча’, ’дзёран, якім абкладваюць драўніну пры выпальванні вугалю’ (Інстр. 3), рэ́жа ’дзёран’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́жык ’тс’ (Мат. Гом.). Магчыма да рэзаць (гл.), паколькі дзёран наразалі пластамі, параўн. славен. reža ’прарэха, шчыліна’, reženj ’кавалак, луста’. Нельга выключыць уплыў народнай этымалогіі на ням. Rasen ’дзірван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нга 1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп. tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).

Та́нґа 2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёк, пацёкі, поцёк ’рагі, струменьчыкі, ручаі’, ’зацёкі’, ’кровападцёкі’ (Нас., Грыг., Юрч., Сл. ПЗБ, Ян., ТС; в.-дзв., Шатал.), пацёкі, поцяк(і), поцягі, паця́гвіны ’мокрае месца, тонкія ручайкі на крынічным месцы’ (слаўг., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і цячы́ (гл.). У лексемах з ‑г‑ (замест ‑к‑) уплыў народнай этымалогіі — ад’ідэацыя з цягну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)