КУНІ́ЦА (Леанід Давыдавіч) (н. 7.11.1937, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1979). Скончыў Мінскімед.ін-т (1960). З 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1980—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі, гепаталогіі, кардыялогіі, лячэбным галаданні, лазератэрапіі, хуткай мед. дапамозе. Адзін з аўтараў энцыкл. даведніка «Здароўе без лякарстваў» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЬКО́ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскімед.ін-т (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развіцця.
Тв.:
Лечение хронического остеомиелита у детей методом закрытого промывания костной полости // Вестн. хирургии. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЕЎ (Захар Рыгоравіч) (1747—9.3.1828),
дзяржаўны дзеяч Расіі. У 1768—82 служыў у казацкім войску, потым дырэктар эканоміі Курскай губ., віцэ-губернатар Арлоўскай губ. З 8.1.1797 да 1806 мінскі губернатар. Курыраваў стварэнне Атласа і Тапаграфічнага апісання Мінскай губ., выказваўся супраць прымусовага пераводу уніятаў у праваслаўе. З 1808 сенатар, з 1810 чл. Дзяржсавета, з 1814 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскага біблейскага т-ва. У 1817—22 папячыцель Харкаўскага ун-та. Аўтар шэрагу багаслоўскіх павучанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 2.9.1952, г. Екацярынбург, Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскімед.ін-т (1975). З 1984 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па клінічнай неўралогіі, вестыбулярнай дысфункцыі ў клініцы нерв. хвароб.
Тв.:
Клинические и теоретические аспекты изучения некоторых вестибулоокулярных механизмов головного мозга // Лікарська справа. 1993. № 10—12;
Дифференциальная диагностика вестибулярной дисфункции по реакции подавления вестибулоокулярного рефлекса // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІ́ША (Канстанцін Іванавіч) (20.10.1904, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 28.2.1984),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам характэрны лірычны настрой. Аўтар карцін: «Асенні матыў» (1937), «Стары Мінск» і «Мінскі дворык» (да 1940), «Дняпро» (1945), «Раніца ў вёсцы» (1956), «Астры» (1958), «Кветкі і Венера», «Старонка лясная» (абодва 1960), «Восень. Баяры» (1978). Сярод сюжэтна-тэматычных карцін: «Пасля работы» (1957), «Юныя рыбаловы» (1963), «Лесараспрацоўка. Першы рэйс» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗАЎЦО́ВА (Людміла Арсеньеўна) (н. 25.6.1943, г. Кіраў, Расія),
вучоны ў галіне мед. радыялогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1998). Скончыла Мінскімед.ін-т (1967). У 1977—94 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1990 заг. лабараторыі). З 1996 у Маскве. Навук. працы па рэнтгеналагічных даследаваннях у кардыялогіі і кардыяхірургіі, мед. радыялогіі, масавых абследаваннях насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Неинвазивные рентгенологические исследования // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСЕ́ВІЧ (Уладзіслаў Людвігавіч) (н. 8.5.1945, г. Арэнбург, Расія),
бел. эстрадны музыкант. Засл. арт. Беларусі (1979). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі (1963—66), скончыў Мінскіін-т культуры (1988). З 1967 артыст-інструменталіст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1969—93 артыст вак.-інстр. ансамбля «Песняры», з 1998 артыст і дырэктар вак.-інстр. ансамбля «Беларускія песняры» пры Дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». Валодае некалькімі духавымі муз. інструментамі (флейта, саксафон, дудачкі), добрымі вак. данымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЁШКІН (Уладзімір Ігнатавіч) (н. 8.1.1.1928, в. Церабель Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. настаўнік Беларусі (1976). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1951). Настаўнічаў. У 1970—79 дырэктар выд-ва «Народная асвета», у 1979—87 — СШ № 23 у Мінску. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў вершаў пра выхаванне маладога пакалення, жыццё і працу, гіст. памяць народа «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей зб. «Званкі-званочкі» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЯЙКО́Ў (Рыгор Паўлавіч) (н. 25.2.1929, в. Мадора Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Мінскімед.ін-т (1954), працуе ў ім (у 1963—94 заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні дыягностыкі, лячэнні і прафілактыцы рэўматычных хвароб.