2) літ. від няпоўнай рыфмы, у якой сугучныя зычныя гукі пры частковай або поўнай разбежцы галосных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шука́льнік, ‑а, м.
1. Чалавек, заняты пошукамі чаго‑н. Нястомным шукальнікам і адкрывальнікам хараства з’яўляецца ў сваіх новых творах У. Дубоўка.Гіст. бел. сав. літ.У шукальнікаў папараць-кветкі І праўды; У мару, Што вечна жыве чаканнем, — Не кіну ніколі — Насмешкі каменем, Бо траплю ў сябе.Арочка.// Асоба, якая займаецца прафесійна адкрыццём, пошукамі радовішчаў, новых раслін і пад. Прайшоў я шмат па сушы і па вадзе, Дапытлівы шукальнік і геолаг.Звонак.Вось так прайшлі шукальнікі алмазаў Удоўж і ўшыр суровую тайгу.Калачынскі.
2.Спец. Прыбор, прыстасаванне, якія служаць для адшуквання якіх‑н. аб’ектаў. Запальваюцца кантрольныя лямпачкі. Недзе ўнутры пацокваюць шагавыя шукальнікі, прыглушана гудуць механізмы.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРАЗА́ЎСКАС ((Brazauskas) Альгірдас) (н. 22.9.1932, г. Рокішкіс, Літва),
літоўскі дзярж. і паліт. дзеяч. Канд.эканам.н. (1974). Скончыў Каўнаскі політэхн.ін-т (1956). У 1965—66 міністр прам-сці буд. матэрыялаў Літ. ССР. У 1966—77 1-ы нам. Старшыні Дзяржплана Літ. ССР. З 1977 сакратар, чл. Бюро, з 1988 1-ы сакратар ЦК КПЛ, якая ў канцы 1989 пераўтворана ў Дэмакр. партыю працы Літвы (ДППЛ). Са студз. 1990 старшыня Вярх. Савета Літ. ССР. Пасля абвяшчэння 11.3.1990 Акта аб аднаўленні незалежнасці Літ. дзяржавы — нам. прэм’ер-міністра Літвы. У кастр. 1992 пасля перамогі ДППЛ на выбарах у сейм Літ. Рэспублікі Бразаўскас абраны старшынёй сейма. З лют. 1993 прэзідэнт Літ. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
коўш
(літ. káušas)
1) драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для чэрпання вады, квасу і інш.;
2) вялікае механічнае прыстасаванне для зачэрпвання і пераносу да месца разгрузкі грунту, разлівання расплаўленага металу і інш. (напр. к. экскаватара).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грош
(польск. grosz < чэш. groš, ад с.-лац. grossus)
1) даўнейшая дробная манета ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім рознай вартасці ў розныя часы;
2) літ. грошы;
3) сучасная разменная манета ў Польшчы, роўная 1/100 злотага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́думкаж.
1. (вынаходніцтва) Erfíndung f -, -en;
2. (вымысел) Erdíchtung f -, -en (тс.літ.); Hírngespinst n -(e)s, -e, Ámmenmärchen n -s, -, Lüge f -, -n;
3. (забава) Éinfall m -s, -fälle
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
развіццён. Entwícklung f -;
дале́йшае развіццё Wéiterentwicklung f;
развіццё гаспада́ркі [экано́мікі] wírtschaftliche Entwícklung;
развіццё дзелавы́х адно́сінÁusbau der Geschäftsbezíehungen;
развіццё дзе́янняліт., кіно Entwícklung der Hándlung;
развіццё по́спехувайск.Áusweitung des Erfólges
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)