горад у Расійскай Федэрацыі, сталіца Марый Эл Рэспублікі, на р. Малага Какштага (левы прыток Волгі). 251 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (паўправадніковыя прылады, гандл. халадзільнае абсталяванне, інструменты і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч., вытв-сць вітамінаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: муз.-драм., рус. драмы, лялек. Філармонія. Планетарый. Краязн. музей, Дом-музей марыйскага кампазітара І.С.Палантая (Ключнікава). Царква Ушэсця (1756), мураваныя і драўляныя дамы 19 ст. аздобленыя разьбой.
Засн. як крэпасць у 1584 пасля далучэння марыйскіх зямель да Расіі. Першапачаткова вядома пад назвай Какшажск, пазней — Какшацкі гарадок. З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 — павятовы горад. Улетку 1918 цэнтр антыбальшавіцкага паўстання эсэраў. Да 1919 наз. Царовакакшайск, у 1919—27 — Чырвонакакшайск, з 1927 — Й.А. (марыйск. — Чырвоны горад), у 1936—90 — сталіца Марыйскай АССР.
Літ.:
Йошкар-Ола: Очерки о столице Марийской республики. Йошкар-Ола, 1984;
Андреянов А.А. Город Царевококшанск: страницы истории (конец XVI — нач. XVIII в.). Йошкар-Ола 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЛІНСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Lubelskie),
адм.-тэр. адзінка на Пд Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 25 тыс.км². Нас. 2,2 млн.чал. (1999), гарадскога 49%. Адм. цэнтр — г.Люблін. Найб. гарады: Хэлм, Замасць, Бяла-Падляска, Пулавы. Цэнтр.ч. ваяводства займае Люблінскае ўзв., на ПнЗ размешчана ўсх. ўскраіна Мазавецкай нізіны, на ПнУ — Люблінскае Палессе, на Пд — узв. Разточэ. Карысныя выкапні: каменны вугаль, вапнякі, мергель, торф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -3 °C да -4,5 °C на ПнУ, ліп. 17,5—18,5 °C. Ападкаў за год ад 500 мм на Люблінскім Палессі да 700—800 мм на Разточэ. Гал.р. Вісла з прытокамі Буг і Вепш. Канал Вепш—Кшна. Глебы падзолістыя, балотныя, бурыя, чарназёмныя. Пад лесам каля 22% тэрыторыі. Гаспадарка мае агр,прамысл. характар. Пад с.-г. угоддзямі 69% тэрыторыі. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, алейныя культуры, каноплі, тытунь, хмель, бульбу, агародніну. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (вытв-сць аўтамабіляў, с.-г. машын, верталётаў, шарыкападшыпнікаў), харч., хім., лёгкая, дрэваапрацоўчая. Здабыча каменнага вугалю. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎНА,
горад, цэнтр Ровенскай вобл. на Украіне, на р. Вусце (бас.р. Прыпяць). Вядомы з 1282. Каля 245 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (высакавольтная электраапаратура, станкі і інш.), хім. (мінер. ўгнаенні, ВА «Азот»), харч., лёгкая (ільняная). 3 ВНУ, 2 тэатры, музеі: гіст.-краязн., разведчыка М.І.Кузняцова. Успенская царква (18 ст.).
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1282 як горад Галіцка-Валынскага княства. З 2-й пал. 14 ст. ў ВКЛ. У канцы 15 ст. атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай, пасля 2-га яе падзелу (1793) разам з Правабярэжнай Украінай далучаны да Расіі. З 1793 павятовы горад Валынскай губ. У 1-ю сусв вайну акупіраваны (1918) аўстра-герм., з 1920 — польскімі войскамі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 у складзе Польшчы. У 1939 далучаны да УССР, са снеж. 1939 абл.цэнтр. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны (1941—44) ням.-фашыстамі, цэнтр рэйхскамісарыята «Украіна». Каля Р. дзейнічалі партыз. атрад Дз.М.Мядзведзева «Пераможцы» і разведчык М.І.Кузняцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нерх ’лёгкая неўраджайная зямля’ (ТС), нерхова́ты ’неўраджайны, лёгкі (аб зямлі)’ (ТС). Няясна; магчыма, звязана з польск.дыял.nierzch ’нераст, ікра’, што адлюстроўвае знешняе падабенства, параўн.: «Земля — нерх, бі чэ́рві ее поточылі. Вона бі чорна, але непло́тна» (ТС), тады ўсё да нераст (гл.), якое можа мець значэнне ’ікра ў рыб, жаб’ і інш. У сувязі з апошнім параўн. укр.нерость, нерість ’усё зямное (акрамя вады), што не расце і што не створана штучна: зямля, каменні, металы, г. зн. наогул мінералы’ (Грынч., да рости ’расці’), што дапускае змяшэнне з нересть ’апладненне ў рыб, змей; сварка’ (там жа). Ва ўсякім разе здзіўляе поўная ідэнтычнасць слова з рэканструкцыяй прасл.*nerьchъ ⩽ nerĭs‑os ’нераст, ікра’ (Шустар-Шэўц, 13, 996), магчыма, першаснае значэнне грунтуецца на ўяўленні пра ікру земнаводных ці чарвякоў. Гл. няршы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяры́ла1 (перы́ло) ’аер, плюшнік’ (мазыр., Жыв. сл.), сюды ж, відаць, пяры́льцы ’хваснік, Hippuris’ (Кіс.). Параўн. укр.пери́ла, пери́ля ’расліна Perilla’, рус.пери́лла ’тс’, чэш.perilla ’тс’. Фармальная тоеснасць назваў дазваляе дапусціць перанос лацінскай назвы на іншыя расліны, магчыма, з-за знешняга падабенства: новалац.perilla узыходзіць да pira ’груша’ (плод-арэшак прыпамінае плод грушы), параўн. ЕСУМ, 4, 348. Больш верагодна да пяро́ ’доўгі ліст’ (гл.), параўн. перо́ ’перыстая трава’: накосіў колеснік сена, одно перо (ТС).
Пяры́ла2 ’прыстаронак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. укр.бойк.пери́ло ’адгародка ў хляве для сена, саломы, збожжа’. Відаць, да пе́рыць ’біць’, параўн. перабо́йка ’перагародка’, перабі́ць ’адгарадзіць’ (гл.), польск.przepierzenie ’лёгкая перагародка’ ад przepierzyć ’перагарадзіць, раздзяліць’, паводле Банькоўскага (2, 887), з не зусім празрыстай семантыкай (< польск.pierzyć ’аздабляць пер’ем’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
возду́шный
1.в разн. знач. паве́траны;
возду́шный флот паве́траны флот;
возду́шный насо́с паве́траная по́мпа;
возду́шный кора́бль паве́траны карабе́ль;
возду́шная трево́га паве́траная трыво́га;
возду́шная поду́шка паве́траная паду́шка;
возду́шный деса́нт паве́траны дэса́нт;
2.перен. (лёгкий) лёгкі;
возду́шное пла́тьелёгкая суке́нка;
◊
возду́шный поцелу́й паве́траны пацалу́нак;
возду́шные за́мки паве́траныя за́мкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плынь, ‑і, ж.
1. Рух вады ў рэчышчы, а таксама сама вада, якая цячэ. Да асушкі балот плынь у гэтай рачулцы была такая павольная, што яе нават цяжка было прыкмеціць.Краўчанка.Першае, што ўбачыў Коля, гэта халодны бляск нешырокай воднай плыні, сціснутай з абодвух бакоў лёдам.Шыловіч./ Аб рухомых патоках паветра. Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам.Чорны.
2. Мноства, маса каго‑, чаго‑н., якая рухаецца ў адным напрамку. Людская плынь. □ Уперадзе войск няспыннай плынню ішлі абозы бежанцаў.Лобан.
3.перан. Літаратурна-мастацкі або грамадска-палітычны напрамак. А. Бабарэка ў сучаснай яму літаратуры бачыў дзве плыні, два напрамкі.Мушынскі.
•••
Падводная плынь — нешта тайнае, што не відаць адразу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
touch1[tʌtʃ]n.
1. до́тык;
a sense of touch пачуццё до́тыку;
smooth to the touch гла́дкі наво́бмацак
2. дакрана́нне;
a touch of fluлёгкая фо́рма гры́пу;
have a light/heavy touch мець лёгкую/ця́жкую руку́
3. су́вязь, канта́кт
4.infml тро́хі, тро́шкі; кры́ху, кры́шку
♦
be out of touch губля́ць су́вязь;
get in touch (with) звяза́цца (з кім-н.);
keep in touch падтры́мліваць су́вязь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
А́СТРАХАНЬ,
горад у Расіі, цэнтр Астраханскай вобл., у дэльце р. Волга. 508,0 тыс.ж. (1994). Рачны і марскі порт, чыг. вузел, аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаапрацоўкі. Асн. галіны прам-сці: лёгкая (трыкатажная, абутковая, футравая), харч. (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне і суднарамонт, вытв-сць кавальска-прэсавага, халадзільнага абсталявання і інш.). Развіта дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім.прам-сць, 4 ВНУ. НДІ рыбнай гаспадаркі і акіянаграфіі.
Першыя звесткі пра Астрахань як татарскую вёску Аштархан (на правым беразе Волгі за 12 км ад сучаснай Астрахані) адносяцца да 13 ст. У 1395 спалена войскам Тамерлана. У 1459—1556 гал. горад Астраханскага ханства. У 1557 далучана да Расіі. У 1558 у Астрахані пабудавана рус. крэпасць. У 1605—06 захоплена і разрабавана данскімі і церскімі казакамі, у 1670 — войскамі С.Разіна. З 1717 губ. горад, з 1785 абл. горад Каўказскага намесніцтва. У 1-й чвэрці 18 ст. тут створаны ваен. флот, адміралцейства, верфі, порт. З 1943 цэнтр Астраханскай вобласці. Захаваўся крэмль (1580—1620) з Успенскім (1698—1710) і Траецкім (канец 16—18 ст.) саборамі і інш. помнікі архітэктуры. Карцінная галерэя, музей.