вае́ншчына, ‑ы, ж., зб.

Пагард.

1. Ваенныя, погляды якіх абмежаваны вузка прафесійнымі ведамі, укладам жыцця казармы. Контррэвалюцыйная ваеншчына.

2. Агрэсіўныя ваенныя колы капіталістычных краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця ў капіталістычных краінах мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных; павелічэнне колькасці арміі, узбраення.

[Фр. militarisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнапра́ўе, ‑я, н.

Валоданне роўнымі, аднолькавымі правамі. Нацыянальнае раўнапраўе. □ Раўнапраўе грамадзян СССР забяспечваецца ва ўсіх галінах эканамічнага, палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця. Канстытуцыя СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознабако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н. (жыцця, дзейнасці і пад.); разнастайны. Рознабаковая дзейнасць. □ Рознабаковаю была сувязь Міцкевіча з беларускім фальклорам. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаарганіза́цыя, ‑і, ж.

Арганізацыя сваёй працы, дзейнасці. [Хведар Мікалаевіч:] — Самаарганізацыя трэба вышэйшая. Увага да, жывога жыцця, вядома, самая пільная. Урастаць трэба ў калектыў, Сцяпан Міхайлавіч. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самавыражэ́нне, ‑я, н.

Тое што і самавыяўленне. Мастацкі твор заўжды сплаў знешняга жыцця з унутраным жыццём мастака, дыялектычная еднасць адлюстравання і самавыражэння. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́ддзе, ‑я, н.

Тое, што і суладнасць. [Песняру] ўласцівы і другія традыцыйныя рысы рамантычнага героя — адзіноцтва і поўнае суладдзе яго жыцця з жыццём прыроды. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́хлы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які стаў чахлым, змарнелым (аб раслінах).

2. Схуднелы; хваравіты, слабы. Счахлы твар не выказваў жыцця. // перан. Згаслы. Счахлае вуголле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хуткаплы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліксі́р, -у, м.

1. Выцяжка з раслін або моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужыв. ў медыцыне, касметыцы.

Рамонкавы э.

2. перан. Пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю.

Узбадзёрыцца эліксірам.

◊

Эліксір жыцця — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць.

|| прым. эліксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)