Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНТЫДЫЁЗ, балантыдыяз,
інвазійная хвароба свіней, буйной рагатай жывёлы, трусоў і чалавека, якая пашкоджвае сценкі тоўстага кішэчніка. Узбуджальнікі — паразітычныя інфузорыі з роду Balantidium. Рэгіструецца ўсюды, у т. л. на Беларусі. Найчасцей хварэюць парасяты і падсвінкі. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы. Заражэнне адбываецца праз ежу, кармы, ваду, гной, ад брудных рук. Заглынутыя цысты ў кішэчніку ператвараюцца ў інфузорый, якія выклікаюць запаленне кішэчніка з утварэннем язваў, з’яўляецца панос з дамешкамі слізі і крыві, знясіленне. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Дызентэрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНАНА́ Людміла Аляксандраўна (н. 11.4.1957, г. Яраслаўль, Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (2003). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1979), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях развядзення і селекцыі буйн. раг. жывёлы малочнага кірунку, удасканалення бел. чорна-пярэстай буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Эмбриональная скороспелость и продуктивность крупного рогатого скота. Мн., 1998;
Использование в селекции пренатальной скороспелости и конституциональных особенностей сельскохозяйственных животных. Гродно, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯ́ЧКА,
фізіялагічны стан паніжанай жыццядзейнасці гамаятэрмных жывёл (цеплакроўныя) у неспрыяльныя сезоны года; форма прыстасавання да сезонных умоў існавання. Назіраецца пераважна ў дробных млекакормячых умераных і высокіх шырот. Адрозніваюць С.: зімовую (гібернацыя), летнюю (эстывацыя), сутачную і нерэгулярную.
Перад С. жывёлы назапашваюць у арганізме рэзервовыя рэчывы, пераважна тлушчы (да 30—40% масы цела), хаваюцца ў сховішчах са спрыяльным мікракліматам (норы, гнёзды, дуплы, расколіны скал і інш.). У час С. значна зніжаецца абмен рэчываў, тармозяцца нерв. рэакцыі («глыбокі сон»), запавольваецца дыханне, паніжаецца т-ра цела, сэрцабіцце, мяняецца хім. састаў крыві і інш., жывёлы не рухаюцца і не кормяцца. Працягласць С. ў некат. жывёл да 8,5 мес. У стане С. жывёлы існуюць за кошт павольнага выкарыстання энергет. рэзерваў арганізма, пераважна тлушчу. У зімовую С. ўпадаюць кажаны, вожыкі, суркі, суслікі, тушканчыкі, соні, стэпавыя чарапахі; у летнюю — жывёлы саваннаў, паўпустынь і пустынь; у сутачную — некат. кажаны, калібры і інш.; у нерэгулярную С. — вавёркі, янотападобны сабака, стрыжы, ластаўкі і інш. Некат. млекакормячыя (мядзведзь, янот, барсук і інш.) упадаюць у зімовы сон. Для пайкілатэрмных жывёл (халаднакроўныя — беспазваночныя, рыбы, амфібіі, рэптыліі) С. адпавядае здранцвенне (праяўленне анабіёзу), якое адрозніваецца ад С. менш дасканалымі механізмамі фізіял. кантролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагу́л, ‑у, м.
1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.
2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падго́ншчык, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.
2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Зняць сядло (з асядланай жывёлы). [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пайкілатэ́рмны
(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -тэрмны);
п-ыя жывёлы — жывёлы з пераменлівай тэмпературай цела, якая мяняецца пад уплывам тэмпературы навакольнага асяроддзя і звычайна роўная ёй (беспазваночныя, кругларотыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны); халаднакроўныя жывёлы (параўн.гамаятэрмны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вале́шнік ’абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе’ (Яшк.). Да валіць, валяцца. Параўн. рус.вальнище ’месца, дзе адпачываюць дзікія жывёлы’. Магчыма, слова збліжана з вольха або валежнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
massacre
[ˈmæsəkər]1.
n.
разьня́f., ма́савае забо́йства (людзе́й ці жывёлы)
2.
v.t.
лю́та забіва́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)