Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб.az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл.po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням.zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолі — крэмсаць, мусоліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
B, b
[bi:]
n. B's, b’s
1) друга́я лі́тара анге́льскага альфабэ́ту
2) другі́ гату́нак
grade B apples — я́блыкі друго́га гату́нку
3) шко́льная адзна́ка “до́бра”
to get a B in Belarusian — атрыма́ць до́бра зь белару́скае мо́вы
4) Mus. сі (но́та)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Haec dies aliam vitam, alios mores postulat
Гэты дзень патрабуе іншага ладу жыцця, іншых звычаяў.
Этот день требует другого образа жизни, других обычаев.
бел. Іншы час ‒ іншыя песні.
рус. Иные времена ‒ иные нравы. У каждого времени свои песни. Иное время ‒ иное бремя.
фр. Autres temps, autres mœurs (Другие времена, другие нравы).
англ. Everything is good in its season (Всё хорошо в своё время).
нем. Andre Zeit, andre Freud (Другое время, другая радость). Andre Jahre, andre Haare (Другие годы, другие волосы).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
літа-, -літ
(гр. lithos = камень)
першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «камень», «горная парода», «мінерал», «геалагічная эпоха».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-адонт
(гр. odus, -ontos = зуб)
другая састаўная частка складаных слоў, што з’яўляюцца назвамі выкапнёвых жывёл, класіфікацыя якіх праводзіцца паводле будовы зубоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-оід
(гр. eidos = выгляд)
другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на падабенства ў чым-н. або паходжанне ад чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пала́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пасварыцца з кім‑н. У мяне выспявала жаданне палаяцца і з Нінай, і з Журко, і з усім светам.Савіцкі.[Даўэр] паспеў палаяцца ўжо з камандзірам інжынернай часці, які назваў Даўэра вар’ятам за яго псіхалагічныя эксперыменты.Шахавец.
2. Лаяцца некаторы час. Палаяўшыся з паўгадзіны каля студні, [жанчыны] разышліся: адна пайшла ў адзін канец вуліцы, другая — у другі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́НГЛА-ГАЛА́НДСКІЯ ВО́ЙНЫ 17 СТАГО́ДДЗЯ,
выкліканы гандлёва-эканамічным і каланіяльным саперніцтвам Англіі і Галандыі. Вяліся ў асн. на моры. Першая англа-галандская вайна (1652—54) пачалася з-за прыняцця англ. парламентам Навігацыйнага акта 1651, накіраванага супраць галандскага пасрэдніцкага гандлю. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1654 Галандыя прызнала Навігацыйны акт. Другая англа-галандская вайна (1665—67) аб’яўлена Галандыяй у адказ на захоп (1664) англічанамі галандскай калоніі ў Паўн. Амерыцы — Новага Амстэрдама. Паводле Брэдскага міру 1667 Новы Амстэрдам перайшоў да Англіі, апошняя вярнула Галандыі захоплены ў час вайны Сурынам. У трэцяй англа-галанскай вайне (1672—74) на баку Англіі выступіла Францыя. Перамога Галандыі над англа-франц. флотам пры Тэкселе (1673) і інш. абставіны прымусілі Англію выйсці з вайны. Паводле Вестмінстэрскага мірнага дагавора 1674 заставаўся правамоцны Брэдскі трактат 1667.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЕ́Я,
гістарычная воласць, у верхнім цячэнні р. Басі, на стыку сучасных Горацкага і Шклоўскага р-наў Магілёўскай вобласці. Упершыню згадваецца каля 1136 у грамаце смаленскага кн.Расціслава Мсціславіча, які атрымліваў з Басеі даніну ў памеры 15 грыўняў і вызначаў з яе дзесяціну на карысць смаленскага епіскапа. Цэнтр воласці ў 12—13 ст. знаходзіўся, верагодна, у сучасным урочышчы Пагост каля в. Новае Вільянава Шклоўскага р-на. У складзе ВКЛ разам з суседняй Горскай воласцю належала кн. Друцкім. У 1-й пал. 16 ст. адна частка Басеі належала кн. В.Ю.Друцкаму-Талачынскаму, другая — кн. С.Ямантовічу-Падбярэзскаму. Пазней у выніку падзелаў частка Басеі ўвайшла ў Шклоўскае і Капыскае графствы, паўд. ўскраіна — у Магілёўскую эканомію. Астатняя частка ператварылася ў самаст. маёнткі Сялец і Якаўлевічы Аршанскага пав.