Tag m -(e)s, -e дзень;

gten ~ ! до́бры дзень!;

lle ~e штодня́;

am [bei] ~e удзе́нь; днём;

ines ~es аднаго́ ра́зу, адно́йчы;

~ für ~ штодня́, дзень за днём, дзень пры дні;

in desen ~en гэ́тымі дня́мі;

von ~ zu ~ дзень пры дні;

den ~ nachhr на другі́ дзень;

(hute) über acht ~enо́ўна) праз ты́дзень;

den gnzen ~ уве́сь дзень;

~ und Nacht дзень і ноч, су́ткі;

der ~ bricht an [neigt sich] дзень наступа́е [канча́ецца];

die ~e nhmen zu [nhmen ab] дні прыбыва́юць [ме́ншаюць, караце́юць];

etw. an den ~ brngen* праяўля́ць, выяўля́ць што-н.;

an den ~ kmmen* выяўля́цца; выступа́ць, выхо́дзіць;

über ~(e) горн. на паве́рхні;

nter ~e горн. пад зямлёй;

~ des Seges дзень перамо́гі;

in bsten ~en у ро́сквіце сіл;

der Jüngste ~ рэл. дзень Стра́шнага суда́;

lle ~e ist kein Snntag не заўсягды́, як на дзяды́;

man soll den ~ nicht vor dem bend lben не хвалі́ся се́ўшы, а хвалі́ся з’е́ўшы; не лічы́ кве́тачкі ўве́сну, а лічы́ я́гадкі ўво́сень

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спуск м.

1. bstieg m -(e)s, -e;

спуск з гары́ bstieg vom Brge;

2. гл. схіл 1, 2;

3. горн. inhängen n -s, Tlfahrt f -, -en;

4. гідр blass m -es, -lässe; bfluss m -es, -flüsse, blauf m -(e)s, -läufe;

5.:

спуск са ста́пеля (карабля) Stpellauf m;

спуск шлю́пкі das ussetzen [Zwasserlassen, Feren] ines Botes;

спуск самалёта bstieg m, Snken n -s;

спуск сця́га das inziehen [inholen, Strichen] der Flgge;

6. (кручок у зброі) bzug m -(e)s, -züge; (у фотаапараце) uslöser m -s, -;

не дава́ць спуску каму-н. разм. j-m nichts drchgehen lssen*; j-m zsetzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сок м.

1. в разн. знач. сок, род. со́ку м.;

желу́дочный сок стра́ўнікавы сок;

берёзовый сок бяро́завы сок;

движе́ние со́ков бот. рух со́каў;

я́блочный сок я́блычны сок;

дуби́льный сок техн. дубі́льны сок;

2. (шлак) горн. шлак, род. шла́ку м.; дзы́ндра, -ры ж.;

вари́ться в со́бственном соку́ вары́цца ў сваі́м саку́;

в по́лном соку́ у по́ўным ро́сквіце, у по́ўным саку́;

вы́жать (все) со́ки вы́ціснуць (усе́) со́кі, (уве́сь) клёк;

со́ки земли́ со́кі зямлі́;

в са́мом соку́ у са́мым саку́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́рх

1. нареч. (на верхнюю часть чего-л.) наве́рх;

занясі́це н. — занеси́те наве́рх;

вы́лезці з я́мы н. — вы́лезть из я́мы наве́рх;

2. нареч. (ввысь) наве́рх, вверх;

гля́нуць н. — взгляну́ть наве́рх (вверх);

3. нареч. нару́жу;

вы́вернуць шэ́рсцю н. — вы́вернуть ше́рстью нару́жу;

смала́ вы́ступіла н. — смола́ вы́ступила нару́жу;

4. нареч., горн. на-гора́;

5. нареч., перен. наве́рх, нару́жу;

пра́ўда ўсплыве́ н. — пра́вда всплывёт наве́рх (нару́жу);

6. предлог с род. пове́рх;

н. саро́чкі — пове́рх соро́чки;

усплы́ць (вы́йсці) н. — всплыть (вы́йти) на пове́рхность, (нару́жу)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gewnnen*

1. vt

1) выйграва́ць (von D – у каго-н.)

2) горн. здабыва́ць

3) атры́мліваць, набыва́ць;

influss ~ набы́ць уплыў;

j-n für sich ~ схіля́ць каго́-н. на свой бок;

berhand ~ узя́ць верх (над кім-н.);

den indruck ~ атрыма́ць ура́жанне

2. vi

1) (an D, bei D) вы́йграць (у якіх-н. адносінах);

die Sche gewnnt an Klrheit спра́ва стано́віцца больш я́снай;

zwei zu eins ~ спарт. вы́йграць з лі́кам два-адзі́н

2) (von D) атры́мліваць вы́гаду [кары́сць] (з чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tot a

1) мёртвы, паме́рлы, нежывы́;

ine ~e Sprche мёртвая мо́ва;

~ gebren мёртванаро́джаны;

~ stllen, sich удава́ць з сябе́ мёртвага [мерцвяка́]

2) мёртвы, невыра́зны

3) чыг. запасны́, тупіко́вы (пуць);

~es Gleis тупі́к, запасны́ (пуць)

4) горн. пусты́ (пра пароду)

5):

~es Kapitl эк. мёртвы капіта́л;

~er Gang тэх. мёртвы [халасты́] ход;

die Sche ist auf den ~en Punkt ngelangt [gekmmen] спра́ва засе́ла [завя́зла] на мёртвай кро́пцы;

über den ~en Punkt hinwgbringen* зру́шыць з мёртвай кро́пкі;

aufs ~e Gelis scheben* пакла́сці пад сукно́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

выдава́ць

1. bliefern vt; übergben* vt, ushändigen vt (уручаць); verbreichen vt, verbfolgen vt (забеспячэнне і г. д.); ertilen vt, usstellen vt (дакумент); usleihen* vt (кнігу ў біліятэцы);

выдава́ць па́шпарт inen Pass usstellen;

выдава́ць ава́нс Vrschuss zhlen;

выдава́ць зарабо́тную пла́ту den Lohn uszahlen;

выдава́ць на ру́кі ushändigen;

2. (злачынца) usliefern vt;

3. (здрадзіць) verrten* vt, prisgeben* аддз. vt;

4. (давесці да ведама публікі) offenbren vt, enthüllen vt, verrten* vt;

выдава́ць свае́ наме́ры sine bsichten offenbren (part II offenbrt і geoffenbrt);

выдава́ць сябе́ sich verrten*;

5. (за каго-н, за што-н.) usgeben* vt (für A);

6.:

выдава́ць за́муж verhiraten vt;

7. горн.:

выдава́ць на гара́ (zutge) [zu Tge] fördern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пусты́ в разн. знач. пусто́й; (не сплошной — ещё) по́лый;

а́я бо́чка — пуста́я бо́чка;

п. ко́лас — пусто́й ко́лос;

п. шар — пусто́й (по́лый) шар;

п. чалаве́к — пусто́й челове́к;

ы́я чу́ткі — пусты́е слу́хи;

а́я ціка́васць — пусто́е любопы́тство;

а́я паро́дагорн. пуста́я поро́да;

о́е ме́сца — пусто́е ме́сто;

з ~ты́мі рука́мі — с пусты́ми рука́ми;

п. (дурны́) смех — глу́пый (дурно́й) смех;

пераліва́ць з ~то́га ў паро́жняе — перелива́ть из пусто́го в поро́жнее;

сысці́ на п. кане́ц — дойти́ до ру́чки;

за́тычка ад ~то́й бо́чкі — отставно́й козы́ бараба́нщик;

бі́цца за п. мех — дра́ться из-за пустяко́в;

п. гук — пусто́й звук;

а́я кішэ́нь — пусто́й карма́н;

п. млын — пустоме́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Труба́1 ‘доўгі, пусты ў сярэдзіне, прадмет круглага сячэння’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сцяшк.), у тым ліку назвы канкрэтных прадметаў такой формы: ‘драўляны або духавы медны інструмент з раструбам на канцы’ (ТСБМ, Варл., Ян., Касп., ТС, Вруб., Пятк. 2, Сержп. Прымхі; ашм., Стан.), ‘цэментаваны абруч у калодзежы’ (Сцяц.; смарг., Сл. ПЗБ), ‘сувой палатна або скрутак іншых матэрыялаў’ (мсцісл., дзятл., Жыв. сл., Брасл. сл., Варл.; талач., клец., ЖНС; ваўк., маг., чэрык., ЛА, 4; шальч., Сл. ПЗБ), пераносна таксама ‘абжора’ (Нас., ТС; клец. Бел. дыял. 3, Сцяц.), ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), памянш. тру́бка, трубачка; акрамя назваў розных прыбораў і прыстасаванняў цыліндрычнай формы таксама ‘люлька’ (Бяльк.), ‘горла (дыхальнае)’ (Бяльк., Мат. Гом.), ‘калодка ў коле’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Ласт., Касп., Мат. Гом.; лаг., мёрск., в.-дзв., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘вузкая рыбацкая лодачка’ (Касп.), ‘кулёк’ (ТС), ‘месца ў сцябле, адкуль выплывае колас’ (петрык., Шатал.), ‘ражок паляўнічага; лігаўка’ (Касп., Мат., Бес.; краснап., Яшк.), ‘цвёрдая частка пяра’ (брагін., Шатал.; ст.-дар., рэч., калінк., ЛА, 1), ‘жалезны шпень з адтулінай (у калаўроце)’ (в.-дзв., Шатал.), тру́бкі ‘адросткі пер’яў пасля лінькі’ (ст.-дар., ЛА, 1), ст.-бел. труба ‘доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет круглага сячэння’, ‘музычны інструмент’, перан. ‘выразнік ідэй’ (ГСБМ), ‘адзінка колькасці тканіны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. тру́ба, труба́ ‘доўгі пусты прадмет’, ‘капец, загібель’, ‘комін’, тру́бка ‘назва розных прадметаў, прыстасаванняў у форме трубы’, ‘сцябло злакаў’, рус. труба́ ‘дудка, кішка, вузкі рукаў з цвёрдага матэрыялу, пусты ў сярэдзіне, адкрыты з канцоў’, ‘комін’, ‘рэчышча’, ‘паветраная труба’, ‘зруб калодзежа’, рус. астрах. ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’, ‘скрутак палатна’, ‘натоўп людзей’, польск. trąba ‘від духавога інструмента’, ‘віхравы рух паветра’, ‘хобат (слана)’, ‘комін’, ‘адмысловы скрутак ільну ці пачасся, прыгатаваны для прадзення’, каш. trǫba ‘тс’, ‘калодка ў коле’, н.-луж. tšuba ‘комін’, tšubka ‘дудка’, в.-луж. truba ‘скрутак, рулон’, ‘комін’, ‘труба (музычная)’, trubka ‘люлька’, ‘трубачка’, чэш. trouba ‘духоўка, печ’, ‘вадаправодная труба’, ‘ражок пастуха’, славац. trúba ‘музычны інструмент’, ‘ражок, дудка’, ‘духоўка’, славен. tróba ‘труба’, ‘муфта’, ‘духавы інструмент’, ‘смерч’, серб. тру́багорн’, ‘клаксон’, ‘скрутак (палатна)’, харв. trúba, trûblja ‘тс’, ‘дудка’, макед. траба ‘скрутак матэрыі’, дыял. трамба ‘духавы інструмент’, тромба ‘сувой’, балг. тръба́ ‘труба’, ‘рулон матэрыі’, ст.-слав. трѫба ‘духавы музычны інструмент, ражок’. Прасл. *trǫba з першасным значэннем ‘духавы музычны інструмент’ запазычана, відаць, са ст.-в.-ням. trumba ‘труба’, trumpa ‘барабан’, ‘духавая труба’ альбо з раманскіх моў, параўн. с.-лац. trumba ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Борысь, 641; Сной₂, 785). Менш верагодным з’яўляецца гукапераймальнае ўтварэнне ў славянскіх мовах незалежна ад германскіх моў (Младэнаў, 642; Мацэнаўэр, Cizí sl., 85; Скок, 3, 513). Значэнні: ‘комін’, ‘скрутак’, ‘паветраны вір’ — другасныя (Борысь, 641). Спецыфічнае значэнне захавалася ў венг. toromba ‘пук саломы’ (1463 г.) < слав. *trǫba (Хелімскі, Слав. языкозн. X, 349), што адпавядае гродз. haroch u̯jecścia u̯ try truby (Федар. 5, 701), гл. трубой. Паўднёваславянскія словы, аднак, маглі быць запазычаны з італ. tromba (Махэк₂, 653). Сюды ж трубаку́р ‘заўзяты курэц’ (Некр.), труба́ч ‘выканаўца ігры на трубе’ (Некр. і Байк.): ст.-бел. певци и трубачи близу его (Сл. Скар.), трубачы́сты ‘камінар’ (Сцяшк.), трубі́ла, трубі́ло ‘надакучлівы чалавек’ (Нас., Янк. 3.), ‘чалавек з гучным голасам’ (Юрч. Вытв.), ‘абжора’ (Нас., Юрч. Вытв.), трубі́на неадабр. ‘нягодны чалавек’ (віл., Сл. ПЗБ), тру́бі́на ‘скрутак’ (Рэг. сл. Віц.), трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых’ (ТСБМ), трубча́сты, трубкава́ты ‘які мае форму трубак’ (ТСБМ), трубі́ць ‘дзьмуць у трубу, прымушаючы яе гучаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сержп. Прык., Яўс., Янк. 2, 3; ТС; паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘сігналіць, гукамі падаваць сігнал’ (ТСБМ, Сцяц., ТС, Скарбы), экспр. ‘плакаць’ (Яўс., Янк. 2, Янк. 3., Кольб.), ‘голасна размаўляць’, ‘кракаць (пра качак)’ (пух., Сл. ПЗБ), трубі́ті ‘квакаць (аб жабах)’ (ДАБМ, камент., 895), ‘прагна і шмат есці’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Мат. Маг., Яўс., ТС, Янк. 2, Федар. 7; слонім., мёрск., Нар. лекс.), ‘піць, ссаць’ (ТС), ‘гаварыць не слухаючы’, ‘весці пустыя размовы’ (Нас., Бяльк.), ‘разносіць па людзях чуткі’ (ТСБМ, Янк. 2), трубле́ньне ‘дудзенне ў трубу’ (Юрч. Вытв.), трубы́ты ‘жэрці’ (пін., Жыв. сл.).

Труба́2 ‘хвост лісы (паляўнічы жаргон)’ (ТСБМ, Сцяшк.), рус. труба́ ‘тс’. У выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. выраз разм. трымаць хвост трубой ‘быць актыўным, быць у добрым настроі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ АДКРЫ́ЦЦІ,

выяўленне новых геагр. аб’ектаў або геагр. заканамернасцей. На ранніх этапах развіцця геаграфіі пераважалі адкрыцці новых геагр. аб’ектаў, яны былі непарыўна звязаны з працэсам стварэння карты зямной паверхні і да сярэдзіны 20 ст. практычна завершаны (за выключэннем некат. цяжкадаступных раёнаў сушы і ч. дна Сусветнага ак.). Геаграфічныя адкрыцці цесна звязаны з працэсам грамадскага развіцця. Асабліва важная роля ў развіцці геагр. уяўленняў належыць мараплаўцам перыяду Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, у Паўн. Азіі — дзейнасці рускіх землепраходцаў. З развіццём геаграфіі як навукі, асабліва з 2-й пал. 19 ст., усё большае значэнне набываюць адкрыцці, якія садзейнічаюць выяўленню геагр. заканамернасцей і ўзаемасувязей геагр. з’яў. Шырока выкарыстоўваюцца найноўшыя навук. дасягненні, у т. л. Касм. метады даследавання Зямлі.

Геаграфічныя адкрыцці і даследаванні

Азія. 330—325 да н.э. Паход праз Іранскае нагор’е ў Сярэднюю Азію і Зах. Індыю (Аляксандр Македонскі); 325—324 да н.э. Плаванне ад вусця р. Інд да вусця р. Еўфрат (Неарх і Анесікрыт); 921—922. Падарожжа з Харэзма з пасольствам у Волжскую Балгарыю праз Прыкаспій і Прыаралле (Ібн Фадлан); 1166—73. Падарожжа з Іспаніі ў Палесціну, Сірыю, Ірак, Іран (В.​Тудэльскі); 1245—47. Падарожжа з Ліёна з папскім пасольствам у г. Каракарум у Манголіі (Дж. дэ Плана Карпіні); 1253—56. Падарожжа з Палесціны ў г. Каракарум (В.​Рубрук); 1271—95. Падарожжа ў Кітай праз Цэнтр. Азію (Марка Пола); 1325—49. Падарожжы па краінах Азіі (Ібн Батута); 1405—31. Сяміразовыя плаванні флатылій з Кітая ў краіны Паўд. Азіі (Чжэн Хэ); 1466—72. Падарожжа ў Індыю (А.​Нікіцін); 1498. Прыбыццё экспедыцыі Васка да Гама ў Індыю; 1500—20. Марскія экспедыцыі ў Індыю, Індакітай і Інданезію (П.​А.​Кабрал, Васка да Гама, Ф.​Алмейда, А.​Албукеркі і інш.); 1581—84. Паход у Зах. Сібір (Ярмак Цімафеевіч); 1618—19. Падарожжа ў Манголію і Кітай (І.​Петлін); 1620—23. Дасягненне сярэдняга цячэння р. Лена (Пенда); 1639—41. Дасягненне Ахоцкага м. праз хр. Джугджур (І.​Масквіцін); 1643. Дасягненне воз. Байкал (К.​Іваноў); 1643—46. Плаванне па рэках Зея і Амур, Ахоцкім м. (В.​Паяркаў); 1648. Плаванне з вусця р. Калыма ў Берынгава м. Праходжанне Берынгава прал. (С.​Дзяжнёў); 1675—78. Падарожжа праз Сібір у Кітай (М.​Спафарый); 1697—99. Апісанне Камчаткі (У.​Атласаў); 1720—27. Экспедыцыя па Урале і Сібіры (Д.​Месершміт); 1725—30. Камчацкая экспедыцыя. Праход цераз Берынгаў прал. з Пд на Пн (В.​Берынг і інш.); 1733—43. Другая Камчацкая (Вял. Паўночная) экспедыцыя. Вывучэнне і картаграфаванне ўзбярэжжа і ўнутр. раёнаў Сібіры. Плаванні да Паўн. Амерыкі і Японіі (Берынг, А.​Чырыкаў, Г.​Мілер, І.​Гмелін, В.​Прончышчаў, Х. і Д.​Лапцевы, С.​Чэлюскін і інш.); 1768—74. Вывучэнне Урала, Сібіры, Казахстана (П.​Палас, В.​Зуеў); 1804—05. Апісанне берагоў Сахаліна, Японіі, Камчаткі (І.​Крузенштэрн); 1830—56. Вызначэнне вышынь Гімалаяў, у т. л. г. Джамалунгма (Дж.​Эверэст); 1848—49. Доказ астраўнога палажэння Сахаліна (Г.​Невяльской); 1854—57. Падарожжа ў Індыю, Гімалаі, Каракарум (браты А., Г. і Р.​Шлагінтвайт); 1856—57. Даследаванні Цянь-Шаня (П.​П.​Сямёнаў-Цян-Шанскі); 1868—71. Даследаванні пустыні Кызылкум, Цянь-Шаня, Алайскага і Заалайскага хрыбтоў (А.​Федчанка); 1868—72. Падарожжы ва ўнутр. вобласці Кітая (Ф.​Рыхтгофен); 1869—75. Фіз.-геагр. і геал. даследаванні шэрагу рэк Усх. Сібіры, хрыбтоў Усх. Саяна і Хамар-Дабана (А.​Чаканоўскі); 1870—85. Цэнтральна-азіяцкія (Манголія, Джунгарыя, Тыбет) экспедыцыі (М.​Пржавальскі); 1877—79. Пранікненне ў цэнтр. ч. Паміра (М.​Северцаў); 1877—91. Даследаванні ўзбярэжжа Байкала, бас. рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска, хрыбтоў Паўн.-Усх. Сібіры (І.​Чэрскі); 1889—90. Падарожжы па Манголіі, пустыні Такла-Макан, гарах Куньлунь, Тыбет (М.​Пяўцоў, У.​Рабароўскі, П.​Казлоў); 1892—94. Даследаванні Цэнтр. Манголіі, пустыні Гобі, гор Куньлунь, Наньшань, Манг. Алтай і інш. (У.​Обручаў); 1893—1901. Падарожжы па Цэнтр. Азіі, Манголіі, Тыбеце (Казлоў); 1899—1902. Комплексныя даследаванні Аральскага м. (Л.​Берг).

Афрыка. 15 ст. да н.э. Паходы ўверх па р. Ніл, да 5-га парога (старажытнаегіпецкія палкаводцы); не пазней 8 ст. да н.э. Адкрыццё паўн. ўзбярэжжа Афрыкі і Гібралтарскага прал. (фінікійскія мараходы); на мяжы 7 і 6 ст. да н.э. Трохгадовае плаванне вакол Афрыкі (фінікійскія мараходы); каля 500—470 да н.э. Плаванне ўздоўж берагоў Зах. Афрыкі да вулкана Камерун (Ганон); каля 50—100. Плаванні ўздоўж усх. берагоў Афрыкі да в. Занзібар (грэчаскія мараходы); каля 60. Паход уверх па Белым Ніле за 10° паўн. ш. (рымляне); 8—9 ст. Акрыццё Мадагаскара Адкрыццё Мадагаскара, узбярэжжа Мазамбіка, Каморскіх а-воў (арабскія мараходы); 1352—53. Перасячэнне Зах. і Цэнтр. Сахары (Ібн Батута); 1431—35. Адкрыццё Азорскіх а-воў (капітаны прынца Генрыха Мараплаўца); 1434—57. Адкрыцці Зялёнага мыса, рэк Сенегал і Гамбія, узбярэжжа Зах. Афрыкі да 10° паўн. ш. (капітаны прынца Генрыха Мараплаўца); 1456—62. Адкрыццё а-воў Зялёнага Мыса (А.​Кадамоста); каля 1461—73. Адкрыццё вулкана Камерун, а-воў у Гвінейскім зал., апісанне ўзбярэжжа Афрыкі да 2° паўд. ш. (П.​Сінтра, С.​Кошта і інш.); 1487—88. Адкрыццё паўд. берага Афрыкі і мыса Добрай Надзеі (Б.​Дыяш); 1497—98. Першае плаванне з Еўропы ў Індыю вакол Афрыкі (Баска да Гама); 1795—97, 1805—Об. Падарожжа ўверх па р. Гамбія, плаванне па р. Нігер (М.​Парк); 1822—25. Двухразовае перасячэнне Сахары, даследаванне воз. Чад (Д.​Дэнем, Х.​Клапертан); 1850—55. Даследаванні Сахары, раёна воз. Чад, Цэнтр. Судана да р. Нігер (Г.​Барт, Дж.​Рычардсан); 1852—53. Перасячэнне Афрыкі з З на У ад г. Бенгела да вусця р. Рувума (А.​Сілва Порту); 1854—56. Перасячэнне Цэнтр. Афрыкі ад г. Луанда да вусця р. Замбезі. Адкрыццё вадаспада Вікторыя (Д.​Лівінгстан); 1856—63. Даследаванне воз. Танганьіка, адкрыццё воз. Вікторыя і р. Вікторыя-Ніл (Р.​Ф.​Бёртан, Дж.​Спік, Дж.​Грант); 1869—74. Даследаванне нагор’я Тыбесты (Г.​Нахтыгаль); 1875—77. Адкрыццё р. Кагера, воз. Эдуард, масіву Рувензоры, плаванне па р. Конга ад вытокаў да вусця (Г.​Стэнлі); 1880—83. Вывучэнне р. Уэле і водападзела паміж рэкамі Ніл і Конга (В.​Юнкер).

Паўночная і Паўднёвая Амерыка. Каля 900. Першае плаванне да ўсх. берага Грэнландыі (Гунб’ёрн Ульфсан); 981—983. Адкрыццё паўд. і паўд.-зах. Грэнландыі (Эйрык Торвальдсан); 985. Плаванне да Паўн.-Усх. Амерыкі (Б’ярні Херульфсан); 1000—1001. Адкрыццё зямель «Маркланд» і «Вінланд» на ПнУ Паўн. Амерыкі (Лейф Эйрыксан); 1492—1504. Чатыры плаванні Х.​Калумба — адкрыццё Багамскіх а-воў, Кубы, Гаіці, Пуэрта-Рыка, Ямайкі, берагоў Паўд. і Цэнтр. Амерыкі; 1499. Адкрыццё берагоў Гвіяны і карыбскага ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі (А.​Ахеда, А.​Веспучы); 1500. Адкрыццё ўсх. ўзбярэжжа Бразіліі (Кабрал); 1513. Перасячэнне Панамскага перашыйка (В.​Бальбоа); 1515—16. Адкрыццё зал. Ла-Плата і нізоўяў р. Парана (Х.​Соліс); 1517—18. Адкрыццё п-ва Юкатан і зах. ўзбярэжжа Мексіканскага зал. (Ф.​Кордава, Х.​Грыхальва, А.​Аламінас); 1519. Адкрыццё паўн. ўзбярэжжа Мексіканскага зал. (А.​Пінеда); 1519—21. Заваяванне дзяржавы ацтэкаў, адкрыццё Мексіканскага нагор’я (Э.​Картэс); 1520. Адкрыццё Патагоніі, Вогненнай Зямлі і Магеланава прал. (Ф.​Магелан); 1529—36. Перасячэнне Прымексіканскай нізіны, Вялікіх раўнін і р. Рыо-Грандэ (А.​Кавеса дэ Вака); 1532—34. Заваяванне Перу, адкрыццё Зах. і Цэнтр. Кардыльеры Андаў (Ф.​Пісара, С.​Белалькасар); 1535—37. Адкрыццё плато Пуна ў Андах, воз. Тытыкака, Чылійска-Аргенцінскіх Андаў і пустыні Атакама (Д.​Альмагра); 1536—39. Завяршэнне адкрыцця бас. р. Магдалена і Паўн.-Зах. Андаў (Г.​Кесада, Белалькасар); 1540—42. Адкрыццё бас. р. Каларада, Вял. Каньёна, Скалістых гор, паход па Вял. раўнінах да 40° паўн. ш. (Ф.​Каранада, Г.​Кардэнас); 1541—42. Перасячэнне Паўд. Амерыкі: паход ад зал. Гуаякіль да р. Амазонка, плаванне па ёй да вусця (Ф.​Арэльяна); 1576—78. Пошукі Паўн.-Зах. праходу, адкрыццё Бафінавай Зямлі (М.​Фробішэр); 1578—79. Дасягненне мора на Пд ад Вогненнай Зямлі — прал. Дрэйка (Ф.​Дрэйк); 1609—10. Даследаванні ўсх. і паўн.-ўсх. берагоў Паўн. Амерыкі, адкрыццё заліваў Чэсапікскі, Дэлавэр, р. Гудзон, Гудзонава праліва і заліва (Г.​Гудзон); 1615—28. Адкрыццё азёр Гурон і Антарыо, р. Саскуэхана (С.​Шамплейн, Э.​Бруле); 1616. Адкрыццё мыса Горн (В.​Схаўтэн, Я.​Лемер); 1678—81. Плаванне па р. Св. Лаўрэнція, Вял. азёрах, р. Місісіпі да мора (Р. Ла Саль); 1732. Адкрыццё крайняга паўн.-зах. выступу Паўн. Амерыкі (І.​Фёдараў, М.​Гвоздзеў); 1741. Адкрыццё Аляскі і Алеуцкіх а-воў (Берынг, А.​Чырыкаў); 1792—94. Двухразовае перасячэнне Паўн. Амерыкі ў межах сучаснай Канады (А.​Макензі); 1799—1804. Даследаванні Паўд. Амерыкі і Мексіканскага нагор’я (А.​Гумбальт, Э.​Банплан); 1804—06. Двухразовае перасячэнне Паўн. Амерыкі ў межах ЗША праз Скалістыя і Каскадныя горы (М.​Льюіс, У.​Кларк); 1819—20. Плаванне на З праз пралівы Ланкастэр, Бараў, Вайкаўнт-Мелвіл (У.​Пары); 1832—35. Даследаванні Патагоніі, Вогненнай Зямлі, а-воў Галапагас (Р.​Фіцрай, Ч.​Дарвін); 1839—40. Даследаванні Кардыльер на тэр. Чылі (І.​Дамейка); 1848—58. Даследаванні далін рэк Амазонка і Рыо-Негра (А.​Уолес, Г.​Бейтс); 1886. Перасячэнне ледзянога купала Грэнландыі па 64° паўн. ш. (Ф.​Нансен); 1892—1909. Даследаванні на Пн Грэнландыі, дасягненне Паўн. геагр. полюса (Р.​Піры).

Аўстралія і Акіянія. 1521. першае перасячэнне Ціхага ак., адкрыццё Марыянскіх а-воў (Магелан); 1526. Адкрыццё Н.​Гвінеі (Ж.​Менезіш); 1606. Адкрыццё Торэсава прал. (Л.​Торэс); 1606. Адкрыццё зах. ўзбярэжжа п-ва Кейп-Йорк (В.​Янсзан); 1642—44. Адкрыццё Тасманіі, Н.​Зеландыі, а-воў Тонга, абследаванне паўн. берагоў Аўстраліі (А.​Тасман); 1722. Адкрыццё в-ва Вялікадня (Я.​Рогевен); 1769—78. Тры экспедыцыі ў Ціхі ак., адкрыццё і даследаванне многіх а-воў, усх. ўзбярэжжа Аўстраліі (Дж.​Кук); 1797—1803. Адкрыццё Басава прал., падарожжа вакол Тасманіі, здымка берагоў Аўстраліі (Дж.​Бас, М.​Фліндэрс); 1824. Адкрыццё рэк Мурэй і Марамбіджы (Г.​Юм, У.​Ховел); 1829—30. Адкрыццё р. Дарлінг (Ч.​Сцёрт); 1840. Адкрыццё піка Касцюшкі, даследаванне Аўстралійскіх Альпаў (П.​Стшэлецкі); 1843—45. Даследаванне паўд. берагоў Н.​Гвінеі, адкрыццё р. Флай (Ф.​Блэквуд); 1860—61. Перасячэнне Аўстраліі ў мерыдыянальным напрамку да зал. Карпентарыя (Р.​Бёрк); 1862. Двухразовае мерыдыянальнае перасячэнне Аўстраліі да п-ва Арнем-Ленд (Дж.​Сцюарт); 1889—97. Даследаванні ўнутр. абласцей Н.​Гвінеі (У.​Мак-Грэгар).

Антарктыка. 1775. Адкрыццё а-воў Паўд. Георгія і Сандвічавых (Кук); 1820. Адкрыццё мацерыка Антарктыда (Ф.​Белінсгаўзен, М.​Лазараў); 1831—33. Адкрыццё Зямлі Эндэрбі, Антарктычнага п-ва і суседніх а-воў (Дж.​Біска); 1833. Адкрыццё Берага Кемпа (П.​Кемп); 1830—42. Адкрыццё Зямлі Вікторыя, хр. Адміралці, гор. Эрэбус і Тэрар, Ледзянога бар’ера Роса (Дж.​Рос); 1893. Адкрыццё шэльфавага ледавіка Ларсена, Берага Оскара II, Берага Фойна (К.​Ларсен); 1898. Адкрыццё Берага Данка (А.​Жэрлаш); 1898—99. Зімоўка ў Антарктыдзе (К.​Борхгрэвінк); 1902. Адкрыццё Заходняга шэльфавага ледавіка, Зямлі Вільгельма II (Э.​Дрыгальскі); 1904. Адкрыццё Зямлі Котса (У.​Брус); 1908. Адкрыццё ледавіка Бірдмара, дасягненне Паўд. магнітнага полюса (Э.​Шэклтан, Д.​Моўсан, А.​Мак-Кей); 1911. Дасягненне Паўд. геагр. полюса (Р.​Амундсен); 1911—12. Паўторнае дасягненне Паўд. геагр. полюса (Р.​Скот); 1912. Адкрыццё шэльфавага ледавіка Фільхнера (В.​Фільхнер); 1928—30. Адкрыццё Зямлі Мэры Бэрд, ледавіка Амундсена, хрыбтоў Эдсел-Форд, Гросенар, плато Рокфелер (Р.​Бэрд); 1935. Адкрыццё Зямлі Элсуарта, гор Сентынел і інш. (Л.​Элсуарт), 1956. Адкрыццё а-воў Гідрографаў, Геолагаў, п-ва Географаў, ледавіка Аненкава і інш. (М.​Сомаў і інш.); 1957. Дасягненне Паўд. геамагнітнага полюса (А.​Трэшнікаў і інш.); з 1965. Сістэм, комплекснае вывучэнне Антарктыды экспедыцыямі розных краін.

І.​Я.​Афнагель.

т. 5, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)