спаражні́ць, ‑ражню, ‑рожніш, ‑рожніць; зак., што.

1. Зрабіць парожнім, пазбавіўшы ад змесціва. Пакуль мы спаражнілі міску, хмара праскочыла і на дварэ зноў прамянілася ліпеньскае сонца і цалавала спелае жытняе валоссе. Сташэўскі. Міход залпам спаражніў пляшку, вылез з-за стала і выцягнуў за руку Галю. Павёў у другі пакой. Сабаленка.

2. Разм. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы. Спаражніць жывот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тані́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на захаванні пэўнай колькасці націскаў у радку пры адвольнай колькасці ненаціскных складоў паміж націскнымі. Танічная сістэма вершаскладання. □ Верш Шаўчэнкі, як заўважае аўтар, гэта не што іншае, як танічны верш з двума моцнымі акцэнтамі ў кожным радку. Рагойша.

[Ад грэч. tonos — павышэнне голасу, тону, націску ў слове.]

тані́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў. Танічны рэфлекс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генаты́п

(ад гр. genos = род + typos = адбітак, вобраз)

спадчынная канстытуцыя арганізма, сукупнасць усіх яго генаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гіста-

(гр. histos = тканка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «тканка жывёльнага арганізма».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імунадэпрэ́сія

(ад імуна- + дэпрэсія)

зніжэнне стойкасці арганізма, звязанае з аслабленнем дзеяння яго прыродных апорных механізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імунамарфало́гія

(ад імуна- + марфалогія)

раздзел імуналогіі, які вывучае анатомію, гісталогію і паталогію імуннай сістэмы арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інкапсуля́цыя

(ад ін- + капсула)

утварэнне шчыльнай абалонкі са злучальнай тканкі вакол іншародных для арганізма рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыерэзістэ́нтнасць

(ад радые- + рэзістэнтнасць)

здольнасць арганізма, асобных тканак або клетак вытрымліваць высокія дозы іанізуючага выпрамянення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фармакагене́тыка

(ад гр. pharmakon = лякарства + генетыка)

вучэнне аб спадчыннай зменлівасці арганізма пад уплывам лекавых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндаскапі́я

(ад энда- + -скапія)

агляд унутраных поласцей арганізма (страўніка, стрававода, мачавога пузыра і інш.) эндаскопам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)