адзін з асноўных прынцыпаў міжнар. права, які азначае недапушчальнасць развязвання вайны або інш. выкарыстання ўзбр. сіл адной дзяржавы супраць другой па якіх бы то ні было меркаваннях эканам. або паліт. характару. Прытрымліваючыся Н.п., дзяржава практычна праводзіць палітыку мірнага суіснавання. Н.п. замацаваны Статутам ААН, які абавязвае ўсе дзяржавы — члены ААН устрымлівацца ў міжнар.адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэр. недатыкальнасці або паліт. незалежнасці любой дзяржавы, так і якім-н. іншым спосабам, несумяшчальным з мэтамі міжнар. супольнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РАНЫ У́ СПРА́ВАХ,
кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва малодшага ў пратакольных адносінах узроўню (місіі); малодшы клас кіраўніка дыпламат. прадстаўніцтва (адпаведна пасля пасла і пасланніка). Вызначаецца ў пагадненнях дзяржаў, што абменьваюцца дыпламат. прадстаўніцтвамі, шляхам выбару сярод класаў кіраўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў, якія прызнаны міжнар. звычаем і пацверджаны Венскай канвенцыяй аб дыпламат. зносінах 1961. П.ў с. акрэдытуецца пры кіраўніку ведамства замежных спраў (у адрозненне ад пасла і пасланніка, якія акрэдытуюцца пры кіраўніку дзяржавы). Адрозніваецца ад часовага паверанага ў справах, які выконвае абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва на час яго адсутнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сын, -а, мн. сыны́, -о́ў, м.
1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.
Малодшы с. вучыцца ў школе.
2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).
Сыны Беларусі.
Сыны свайго часу.
|| ласк.сыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1 знач.), сыно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).
|| прым.сыно́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Сыноўскія абавязкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раманты́зм, -у, м.
1. Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 18—1-й палавіны 19 ст., прыхільнікі якога выступалі супраць канонаў класіцызму і сцвярджалі неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.
2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пе́ршы, -ая, -ае.
1.гл. адзін.
2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.
Першае ўражанне.
Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.
3. Самы лепшы з усіх у якіх-н.адносінах, выдатны, добры.
П. майстар.
П. гатунак.
4.у знач.наз.пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.
З’есці першае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́ні
(польск. pani)
1) памешчыца ў дарэвалюцыйнай Беларусі, а таксама гаспадыня, начальніца ў адносінах да прыслугі, падначаленых;
2) форма ветлівага звароту да жанчыны ў Польшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
erträglicha
1) ніштава́ты, зно́сны;
mit j-m ~ stéhen* быць з кім-н. у бо́лей ці [або́] ме́ней до́брых адно́сінах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кампанава́ць1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
Складаць цэлае з асобных частак. Кампанаваць зборнік артыкулаў. Кампанаваць чарговы нумар газеты. Кампанаваць карціну.
[Ад лац. componare — складаць.]
кампанава́ць2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., зкім.
Разм. Быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію. Дзед любіў Уладзіка і кампанаваў з ім болей, чым з іншымі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Прыхільна дэмакратыі.
2. Член буржуазнай дэмакратычнай партыі.
3.Уст. Той, хто паходзіць з народа, прытрымліваецца дэмакратычнага (у 2 знач.) ладу жыцця. Знаёміліся з Касцянком і Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду і ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наперако́с, прысл.
Разм.
1. Коса ў адносінах да чаго‑н. Дзверы пайшлі наперакос.
2.перан. Не так, як трэба, як заўсёды. Прыгожа і ў дастатку жыў Глінчакоў. А пасля вайны ўсё пайшло ў яго неяк наперакос.Ракітны.Дзяўчына была сумная, думала аб тым, што яе жыццё пайшло наперакос.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)