бел. вучоны ў галіне лазернай медыцыны. Д-рмед.н. (1994), праф. (1999). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1960). З 1988 заг. аддзела гар. клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, з 1996 адначасова ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння лазернага выпрамянення і біятканак, выкарыстанні лазераў у хірургіі і тэрапіі, распрацоўцы лазернай апаратуры.
Тв.:
Механизмы биостимуляции низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1998 (у сааўт.);
Низкоинтенсивные лазеры в клинической практике. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНКО́ВІЧ Сцяпан Сцяпанавіч (13.5. 1905, в. Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1929 на сав. і гасп. рабоце, з 1939 сакратар Бягомльскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ў тыле ворага, з сак. 1942 у партызанах, камісар атрада, у вер. 1942—снеж. 1943 — партыз. брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б. Пасля вайны на сав. і парт. рабоце. На радзіме перад школай пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК Арцём Іванавіч (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1984),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рвет.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.
Тв.:
Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПА́ЛАЎ Уладзіслаў Паўлавіч (н. 9.8.1958, в. Імяніны Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-рмед.н. (1996). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1975). З 1984 у Віцебскім мед. ун-це (з 1997 прарэктар, з 1999 адначасовазаг. кафедры). Навук. працы па сардэчна-сасудзістых захворваннях насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеахоўных сродках, лекавых зборах.
Тв.:
Развитие дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на загрязненных радионуклидами территориях // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Анатоль Мікалаевіч (15.6.1913, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — сак. 1945),
бел. кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1933 адначасова выкладчык Мінскага муз. вучылішча і дырыжор Т-ра юнага гледача. З 1937 выкладаў у Віцебскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі, з 1941 у Свярдлоўскім муз. вучылішчы. Аўтар вак.-сімф. паэмы «Сценька Разін» (1937), сімфоніі (1934), цыклаў фп. П’ес, больш як 20 рамансаў на вершы бел. паэтаў, хароў, апрацовак бел.нар. мелодый; музыкі да драм. спектакляў. Загінуў на фронце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ Рыгор Якаўлевіч (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГФЛЯ́ЦЫЯ [стаг(нацыя) + (ін)фляцыя],
стан эканомікі, калі адначасова адбываецца спад вытв-сці, рост цэн і беспрацоўя, спалучэнне крызісу эканамічнага з інфляцыяй. Тэрмін «С» ўжываецца з 1970-х г., калі павышэнне цэн на нафту стала прычынай росту інфляцыі пры запавольванні эканам. развіцця. Прычыны С. розныя эканамісты тлумачаць па-рознаму: структурнай недасканаласцю эканомікі (адсутнічае неабходны ўзровень канкурэнцыі, што парушае працэс самарэгулявання цэн); уладай манаполій над рынкам (часта манапалісту выгадна рабіць менш і прадаваць даражэй); інфляцыйнымі чаканнямі (уладальнікі фактараў вытв-сці ў чаканні інфляцыі завышаюць кошт сваіх паслуг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Мікалай Яўстафавіч (н. 11.6.1928, в. Жмакіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Засл. ўрач Беларусі (1978). Д-рмед.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1952 у Мінскім мед. ін-це (у 1987—95 заг. кафедры), адначасова ў 1955—59 дырэктар Мінскага мед. вучылішча №2. Асн. працы па клініцы і лячэнні траўмаў грудной клеткі, панкрэатыту. Распрацаваў метад хірург. лячэння дэструктыўных форм вострага панкрэатыту.
нямецкі вучоны ў галіне ўралогіі і хірургіі. Скончыў ун-т Ф.Вільгельма ў Берліне (1928). З 1929 у клініцы г. Эберсвальдэ, з 1932 у бальніцы Р.Вірхава, з 1956 праф. ун-та імя Гутэнберга (г. Майнц), з 1964 у Мед. акадэміі, адначасова ва ун-це (да 1970) г. Дзюсельдорф. Распрацаваў метад катэтарызацыі сэрца, выпрабаваў яго на сабе (правёў зонд праз локцевую вену ў правае перадсэрдзе). Нобелеўская прэмія 1956 (з А.Ф.Курнанам і Дз.Рычардсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНІНГАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К,
шліфавальна-прыцірачны металарэзны станок для апрацоўкі пераважна цыліндрычных паверхняў ханінгаваннем.
Адрозніваюць Х.с.: адна- і шматшпіндэльныя; для апрацоўкі адтулін і вонкавых паверхняў; верт., гарыз. і нахіленыя; універсальныя і спецыялізаваныя; паўаўтам. і аўтаматычныя. Рабочы інструмент — ханінгавальная галоўка (хон), якая робіць адначасова вярчальны (ад электрапрывода) і зваротна-паступальны (ад гідрапрывода) рухі. Са шпіндэлем станка хон злучаны універсальнымі шарнірамі (забяспечвае яго самаўстаноўку адносна паверхні, што апрацоўваецца). Выкарыстоўваюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытв-сці для апрацоўкі блокаў цыліндраў рухавікоў унутр. згарання, паліўнай апаратуры і інш.