2.зкім і без дап. Зневажаць адзінаднаго грубымі абразлівымі словамі; сварыцца. — Закаханыя лаюцца — толькі мілуюцца, — паспрабаваў пажартаваць Алег.Шыцік.Антось.. два дні з Ганнай лаяўся, а на трэці — ужо хацеў падаваць на яе ў суд.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́каць, ‑кця; мн. локці, ‑цяў; м.
1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Глыбока ўздыхнуўшы, Чарнавус .. паставіў на калені локці і апусціў на далоні сваю жорсткую бараду.Кулакоўскі.Хвіліну .. [Максім і Васіль] ішлі моўчкі, датыкаючыся адзінаднаго локцямі.Шамякін.// Частка рукава, якая аблягае гэта месца. Падраны локаць.
2. Старадаўняй мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра.
•••
Кусаць (сабе) локцігл. кусаць.
Пачуццё локцягл. пачуццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выкідваць, выдаляць з рота сліну, макроту і пад. Усё радзей і радзей выходзіў за вёску ў сасняк Захар’я, усё часцей і часцей кашляў і пляваўся крывёю.Пянкрат.// Пырскаць слінай у час размовы.
2. Пляваць адзін на аднаго.
3.перан. Выказваць нездавальненне чым‑н., абурэнне. Як ні пляваўся, ні лаяўся [дзед], а давялося на гэты раз схадзіць ужо ў сельсавет.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1. Невялікі тугі камяк, злеплены з снегу. Юрка і Юзік весела марозілі рукі, стараючыся з падмерзлага снегу ляпіць снежкі.Чорны.
2.толькімн. (сне́жкі, ‑жак). Гульня, пры якой стараюцца закідаць адзінаднаго снежнымі камякамі. Узімку, выходзячы са школы, мы заядла рэзаліся ў снежкі.Скрыган.На сэрцы адлегла, і я крыкнуў: — Хлопцы, давайце ў снежкі згуляем...Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыка́цца, ‑аецца; незак.
Абл.
1. Мець уласцівасць стрыкаць, апякаць скуру (пра крапіву). Спачатку па крапіве, якая вельмі пякуча стрыкалася і кусала за голыя лыткі, пасля па зараслях асакі .. Юля дайшла да ракі.Сачанка.І крапіва маладая стрыкаецца, Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін.Барадулін.
2. Сцёбаць крапівою каго‑н. або адзінаднаго. Хлопцы крапівою стрыкаюцца.
3.перан. Гаварыць колкасці каму‑н. А ты ўсё стрыкаешся, як крапіва.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.ушто. Выкачаць, запэцкаць у што‑н. Хлопцы і дзяўчаты выходзілі .. на раку Случ, каб пакоўзацца на лёдзе, укачаць адзінаднаго ў снег, пажартаваць.Чарнышэвіч.// Качаючы, пакрыць чым‑н. сыпкім, абкачаць у чым‑н. Антось пацёр стрэптацыду, укачаў у яго бульбяныя галушкі і накарміў імі жорава.Ляўданскі.
2. Качаючыся, прымяць што‑н. Укачалі коні траву на прыгуменні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ähnlicha (D) падо́бны (на каго-н.); аналагі́чны;
und Ähnliches і да таго́ падо́бнае;
sie séhen sich ~ wie ein Ei dem ánderen яны́ падо́бны адзі́н да аднаго́ як дзве кро́плі вады́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
berühren
1.vt датыка́цца, дакрана́цца; перан. закрана́ць;
◊
j-n empfíndlich ~ закрану́ць [зачапі́ць] (каго-н.) за жыво́е
2.~, sich
1) чапа́ць, кра́таць (датыкацца адзін да аднаго)
2) (mit D) датыка́цца, дакрана́цца (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
маза́іка
(фр. mosaïque, ад іт. mosaico)
1) узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак, шчыльна падагнаных адзін да аднаго;
2) майстэрства рабіць такія ўзоры і малюнкі (напр. майстар мазаікі);
3) перан. злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь (напр. м. жыцця).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
шарэ́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
1. Рад людзей, якія стаяць па прамой лініі і тварам у адзін бок (першапачаткова толькі ваенных і звычайна па росту). Усхваляваныя, радасныя людзі сталі ў шарэнгу метраў на пяць адзін ад аднаго і пайшлі.Новікаў.// Аб прадметах, размешчаных у лінію, доўгі рад. Людзі ўважліва агледзелі доўгую шарэнгу цыстэрн.Лынькоў.Наперадзе цэлай шарэнгай свецяцца агні.Галавач.
2.перан.; каго або якая. Група людзей, аб’яднаных сумеснай дзейнасцю, агульнымі мэтамі, інтарэсамі і пад. Станавіся ў шарэнгі свабодных Будаваць свой разбураны край!Глебка.
•••
У адной шарэнзезкім — у адным, роўным становішчы з кім‑н. (быць, знаходзіцца і пад.).
[Ад польск. szereg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)