бяссо́нніца, -ы, ж.

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

Мучыцца бяссонніцай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Каменны або гліняны падмурак печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ардэнано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Чалавек або арганізацыя, узнагароджаныя ордэнам¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безграшо́ўе, -я, н.

Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беззяме́лле, -я, н.

Адсутнасць або недахоп зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блеф, -у, м.

Выдумка з мэтай увядзення ў зман або запалохвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамаге́нны, -ая, -ае.

Аднародны па сваім складзе або паходжанні; проціл. гетэрагенны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіля́рнасць, -і, ж. (спец.).

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сураві́зна, -ы, ж. (спец.).

Суравая або неапрацаваная тканіна, пража.

Прамыўка суравізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Чалавек, які ўтапіўся або топіцца.