Knóchen m -s, - ко́стка, косць;

bis in die ~ да мо́згу касце́й;

◊

Mum [Schneid, Schwung] in den ~ háben адчува́ць сі́лу [эне́ргію, бадзёрасць];

der Schreck ist ihm in die ~ gefáhren яго́ паралізава́ў страх, у яго́ душа́ ў пя́ты [пя́ткі] уцякла́;

séine ~ zum Márkte trágen* рызыкава́ць жыццём

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́ця ’матка’ (Пан. дыс.). Да ма́ці 1 (гл.). Нязвыкласць канчатка ‑і ў наз. ж. р. прывяла да мены яго на ‑я, таму што форма маці разумелася ва ўшацкіх гаворках як Р. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падабе́нства н.

1. Ähnlichkeit f -, -en, Gléichheit f -, -en;

падабе́нства хара́ктараў Gléichheit der Charaktére [kɑ-];

у яго падабе́нства да ба́цькі er séinem Váter wie aus dem Gesícht geschnítten;

паво́дле во́бразу і падабе́нства nach dem Bílde;

2. матэм. Ähnlichkeit f -, Analogíe f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

breadth [bredθ] n.

1. шырыня́ (таксама перан.);

the breadth of the river шырыня́ ракі́;

breadth of vision шырыня́ кругагля́ду

2. абся́г (пра веды, інтарэсы і да т.п.);

The breadth of his knowledge was surprising. Абсяг яго ведаў уражваў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

treat​2 [tri:t] v.

1. абыхо́дзіцца (з кім-н.); ста́віцца (да каго-н.);

Don’t treat me as a child! Не стаўся да мяне як да дзіцяці!

2. разгляда́ць, трактава́ць;

I treat his remark as a joke. Я разумею, што яго заўвага зроблена жартам.

3. (for) лячы́ць (ад);

She was treated for smallpox. Яе лячылі ад воспы.

4. (to) частава́ць (чым-н.);

He treated me to a taxi about the town. Ён павазіў мяне на таксі па горадзе.

♦

treat smb. like dirt infml ста́віцца да каго́-н. як да свінні́ (непаважліва)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паручы́цельства, ‑а, н.

Парука каго‑н. за выкананне кім‑н. патрабаванняў, абавязкаў, якія ўскладаюцца на яго, прад’яўляюцца да яго. Не было тут толькі тых, хто знаходзіўся да суда на волі пад грашовым залогам або былі пад чыім-небудзь паручыцельствам. Машара. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?» Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грабі́льна, ‑а, н.

Ручка ў граблях. Дзяды спаўзлі з верху, абышлі стог навокал, падраўнялі яго граблямі, прымацаванымі да доўгіх грабільнаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаркава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гаркаватага. Тоненькі пялёстак прыліп да губы, і Таццяне прыемна было адчуваць яго гаркаватасць і кволасць, А. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідро́лізны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідролізу, прызначаны для яго. Гідролізны завод. Гідролізная апрацоўка кармоў. // Прыгатаваны шляхам гідролізу. Гідролізны спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы афарызму, падобны да яго; які мае ў сабе афарызмы. Байка — жывое, цікавае, фабульнае апавяданне, напісанае афарыстычнай мовай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)