дашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго і без дап.
Разм. Настойліва шукаючы, расшукваючы, знайсці, адшукаць. Не дашукацца нікога. □ Праз мінут дваццаць .. [Адам] вярнуўся назад і ўбачыў, што бацька яго капае ў стайні яму. — Усё адно дашукаюцца, — разважліва сказаў ён бацьку. Чорны. // Разведаць аб чым‑н., дазнацца. Дашукацца прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. у што, чым і без дап. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам. □ Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. Скрыпка.
2. перан. Зняславіць сябе ганебным учынкам. — Каму помсціць? Табе? Ты нават гэтага не варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяро́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., на чым і без дап.
Засяродзіць, сканцэнтраваць сваю ўвагу, волю, думкі, інтарэсы і пад. Выслухаўшы цётку Арыну, Сяргей паспрабаваў засяродзіцца на чым-небудзь адным, але думкі збіваліся і блыталіся. Сіўцоў. [Джулія] на момант засяродзілася, акругліла вочы, услухалася, здавалася, толькі цяпер усвядоміўшы, што .. [ёй і Івану] тут пагражала. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. з інф. Навучыцца, набыць веды, уменне рабіць што‑н. Вывучыцца гаварыць па-англійску. Вывучыцца плаваць.
2. за каго, на каго і без дап. Набыць спецыяльнасць, стаць адукаваным, закончыць навучанне. Вывучыцца на трактарыста, на інжынера. □ Прайшлі гады. Былы батрак вывучыўся, стаў сакратаром райкома. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́швы, ‑аў; адз. прышва, ‑ы, ж.
Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі. — Гэта на зіму.. [Юрку] прышвы будуць. Без ботаў жа ён зімаваць не будзе. Чорны. — Што ж, другога выйсця, мусіць, няма, — падумаўшы, цяжка вымавіў бацька. — Халявы ў нас ёсць, зробім прышвы, справім палітон... Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяя́ць, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; пр. пяяў, ‑яла; незак., што і без дап.
Абл. Спяваць, пець. Янка спыніўся і пачаў узірацца, каб убачыць птушачку, што так хораша пяяла песню вясне. С. Александровіч. Спаў Папас позна і прачнуўся тады, як за дзвярыма яго пакоя пачала пяяць дачка гаспадыні. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сказану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.
Разм. Сказаць што‑н. нечаканае, часам недарэчнае, грубае і пад. Пераходаў аж уздрыгануўся ад нечаканасці, — ну і сказанула бабка. Краўчанка. Дагнаўшы жанчыну, Іван глянуў ёй у твар, .. і сказануў, што першае ўзбрыло на язык: — Куды, бабка, тэпаеш? Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузіра́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан сузіральнага. [Амілія і Клава] .. хадзілі пад .. ручаіну і глядзелі, як плыве вада.. Гэта сузіральнасць легла ў аснову натуры маладой Клавы. Чорны. Журботная любоў змяняецца любоўю помслівай,.. паэтычная сузіральнасць — і заклікам да рэальнага жыцця. Юрэвіч.
2. У філасофіі — пасіўнае ўспрыманне рэчаіснасці без актыўнага ўздзеяння на яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.
Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
так-ся́к, прысл.
Разм.
1. Нейкім чынам; з пэўнымі намаганнямі. Калёсы так-сяк сабралі, крывыя, скрыпучыя, аднабокія, а хамутоў няма. Ермаловіч. Хто так-сяк трымаўся на нагах, кінуліся куды каторы. Лынькоў.
2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)