була́ны, ‑ая, ‑ае.
Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч. / у знач. наз. була́ны, ‑ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валацу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга. Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. Гартны. // Лаянк. Пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца без справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камлюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З тоўстым, моцным ствалом; камлісты. У садзе, пад старой камлюкаватай грушай, было сховішча. Шамякін.
2. Разм. Пра плячыстага, прысадзістага чалавека. [Ладуцька] сядзеў на прыступцы пад дзвярамі вагончыка, грузны, камлюкаваты. Хадкевіч. Невысокага росту, камлюкаваты, Бярозін быў у вайсковай гімнасцёрцы без пагонаў, з зоркай Героя Савецкага Саюза. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касабо́чыць, ‑бочу, ‑бочыш, ‑бочыць; незак.
1. каго-што. Рабіць касабокім. Шкло было няроўнае, яно касабочыла, крывіла цябе, нібы знарок робячы непрывабнай. Дамашэвіч.
2. Разм. Тое, што і касабочыцца. Мікіта .. мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы, адно што пад вечар пачынаў трохі касабочыць і апускаць левае плячо. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстры́ха, ‑і, ДМ ‑расе, ж.
1. Кваліфікаваная работніца, якая займаецца якім‑н. рамяством. Праз велізарныя вокны цырульняў відно было, як нудзяцца без работы майстрыхі. Мехаў.
2. на што і з інф. Разм. Умелая, спрытная да чаго‑н. жанчына. [Жанчына:] «Хочаце, усіх рукавіцамі забяспечу, вязаць жа я майстрыха». «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́шы, ‑аў; адз. камаш, ‑а, м.
Разм. уст. Мужчынскія чаравікі, туфлі (першапачаткова чаравікі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі). Хлопец чамусьці прыбраўся як на вечарынку: цёмна-шэрыя каверкотавыя штаны навыпуск.., старанна наглянцаваныя камашы. Хадкевіч. Міхалка падняў нагу і паказаў жоўтыя падношаныя камашы на тоўстай скураной падэшве. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да забіць 1.
2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.
3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляжа́лы, ‑ая, ‑ае.
Які доўга ляжаў без выкарыстання. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе .. не хапала сілы падняць .. далёкі заляжалы дзірван. Шамякін. // Які страціў сваю свежасць або сапсаваўся ад доўгага ляжання, захоўвання. Заляжалы хлеб. □ Пану Квяцінскаму собіла зручна прадаць у армію некалькі вагонаў старога, заляжалага сукна. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1. што і без дап. Закончыць баранаванне; забаранаваць увесь які‑н. зямельны ўчастак. — Бедная дзяўчынка, — з горыччу прашаптаў Жастоўскі. — Не дабаранавала сваю палоску... Кулакоўскі. // Забаранаваць да якога‑н. месца. Дабаранаваць да лесу.
2. Прапрацаваць на баранаванні да якога‑н. часу. Дабаранаваў да паўдня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што і без дап.
1. Скончыць лічэнне чаго‑н.; злічыць, пералічыць да якога‑н. ліку. Далічыць грошы. Далічыць да тысячы.
2. (звычайна з адмоўем). Разм. Тое, што і далічыцца. Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог, Мы шмат каго з нас не далічым... Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)