Рэ́зас ’надзел; загон’ (ЛА, 3; воран., Сл. ПЗБ). З літ. rėžis ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 329). Форма з ‑з‑, хутчэй за ўсё, пад уплывам бел. рэз, нарэ́з (гл. рэз 2). Фіксацыя адзінкавая, таму выклікае здзіўленне сцвярджэнне Дайлідэнаса, што “былая лексема резъ у форме резас бытуе да цяперашняга часу ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках” (Бел. мова, вып. 15, 80–81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трахтава́ць ‘частаваць’ (Рэг. сл. Віц., Федар. 5, Сцяшк. Сл., Юрч. Сін.): трахтаваць буду мёдам і віном (валож., Песні нар. свят), сюды ж трахтава́цца ‘рыхтавацца карміць, частаваць’ (Юрч. Сін.), трахтава́ннік ‘той, хто частуе’ (Юрч. СНЛ). Запазычана са ст.-польск. traktować, trachtować ‘частаваць’ праз ст.-бел. трактовати ‘тс’ або ўтворана ад ст.-бел. трактъ ‘бяседа’ (1570 г.). Гл. трактаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́рня (ściérnia) ’жніўё’ (калінк., Арх. ГУ; Федар. 4), стерно́, стэрня́ ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся, Лексика Пол.). Гл. сцёран 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарарычка ’бразготка, бубен’ (у камедыйных творах XVII–XVIII стст., Праблемы філал., 12; Ст.-бел. лексікон). Ад гукапераймальнага тарара, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тво́рца ’тварэц’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. творца ’тс’. Запазычана з польск. twórca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ткнуць ’рэзкім рухам сунуць’ (ТСБМ), ’даць’ (ТС), ст.-бел. ткнуць ’ткнуць’, ’даткнуцца’ (1518 г., КГС). Гл. ткаць 2, тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэд (прэш) ’перад’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. предъ, побач з передъ, передо ’тс’ (Альтбаўэр). З польск. przed ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распаро́шыць ’пусціць на вецер; растраціць’ (Варл.), параўн. ст.-бел. роспоро́шꙋет (1616 г., Карскі, 1, 441). Да порах 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ца ’рагатка’ (драг., Сл. Брэс.), ’прашча’ (Скарбы), ст.-бел. процъ ’прашча, прастка’. З польск. proca ’прашча’. Этымалогію гл. прашча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядні́к, меднік ’пчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс. — Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)