Кант ’востры бераг, край, рабро чаго-небудзь’, ’аблямоўка’, ’кайма’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк.; гродз., З нар. сл.), драг. кант, кантэ ’стрэлкі ў адпрасаваных штанах’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). З польск. kant ’край, востры бераг’, якое з ням. Kante < ст.-франц. cant ’вугал’, < лац. canthus ’куток у воку’, ’вобад кола’ (Слаўскі, 2, 43–46; Фасмер, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапаве́даваць ’распаўсюджваць якое-небудзь веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам’, прапаведнік (ТСБМ). У Насовіча слова адсутнічае. Відаць, кніжнае запазычанне з рус. пропове́довать, пропове́дник ’тс’, якія працягваюць ст.-рус., ст.-слав. прьповѣдати, проповѣдник і калькуюць лац. praedicāre ’гаварыць (аб прадмеце)’, praedicātor ’прапаведнік’ (Фасмер, 3, 376). Лац. словы ўзыходзяць да prae‑ ’пра’ і dicare ’гаварыць’ (Голуб-Ліер, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́га ’праход у агароджы’, ’жэрдка, якой закрывалі што-небудзь’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’палонка, прабітая ў лёдзе для лову рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Аўтары слоўніка (Сл. ПЗБ, 4, 109) выводзяць з польск. proga ’перакладзіна’. Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. próga ’праход у агароджы’. Гл. прага2; пра варыянтнасць прага/прога гл. Крывіч, 8, 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгу́жываць (разгу́живать) ’неадабральна адзывацца аб чым-небудзь; адкладваць, адмяняць’ (Нас.), разгу́живанне ’пярэчанне супраць добрай парады’ (Нас. Доп.), разгуджаць: коли Богъ судзиць, ни якій чортъ не разгудзиць (Нас. Сб.). Да гу́дзіць ’асуджаць, ганіць’ (Нас.), што ўзводзіцца да прасл. *gǫditi/*gǫděti значэнне ’ганіць’ развілося са значэння ’гудзець, выдаваць гук’ (Трубачоў, ЭССЯ, 7, 80; Фасмер, 1, 470–471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ніць1 ’параніць’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), ра́ніцца ’атрымаць раненне’ (ТС), ст.-бел. ранити ’раніць’. Гл. рана1.

Ра́ніць2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніцца ’прыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ссып, россыпам ’лес, які сплаўляецца асобнымі бярвёнамі, а не плытамі; неўпарадкаваны плыт’, ’што-небудзь рассыпанае ў вялікай колькасці’, ’каменныя глыбы з выветранымі горнымі пародамі’ (ТСБМ; віц., Нар. лекс.; светлаг., Мат. Гом.). Да раз‑/рос‑ (са значэннем ’перамяшчэнне ў розныя пункты з аднаго’) і сы́паць (гл.). Апошняе ’каменныя глыбы’ запазычана з рус. россыпь ’кучы камянёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садану́ць ’з размаху ўсадзіць (што-небудзь востраву, ’моцна ўдарыць’ (ТСБМ), ’стукнуць’ (Мат. Гом., Янк.), ’раптоўна выпасці ў вялікай колькасці (пра ападкі)’ (Сл. ПЗБ). Рус. прастамоўе садану́ць, укр. садну́ць ’тс’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння з суф. ‑ну‑ ад садзіць. Прастамоўная форма з устаўным ‑а‑ па тыпу рус. копану́ть, мазану́ть пры літар. копнуть, мазнуть і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхом у выразе: адным тхом (сказаць, зрабіць што‑небудзь) ‘на адным дыханні’ (Канкард. XIX ст.), ст.-бел. тохъ ‘уздых’ (ПГС). Дэвербатыў ад тухнуць (гл), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’, што ўзыходзяць да прасл. *dъxnǫti ‘выдаваць дух, дыханне, пах’, параўн. польск. tchem — форма Тв. скл. ад dech ‘дыханне, дух’ (Борысь, 629). Гл. таксама тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

частка, часць, доля, доза / састаўная: кампанент, элемент, секцыя / звычайна яда: порцыя / укладзеных у якое-небудзь таварыства сродкаў: пай; часціна (разм.) / частка аплаты: рата (уст.); канец, звяно (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)