Тушо́нчыкі ‘смолка лугавая’ (ТС). Рэдкая назва расліны Viskaria L., звязаная, хутчэй за ўсё, з яе знешнім выглядам — ружова-чырвоным колерам кветак, што стварае ўражанне падсмаленасці («падсмажанасці»), параўн. некаторыя з яе іншамоўных назваў: укр. horyćvit, vohnyk (Макавецкі, Sł. botan.). Да тушыць 1, 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

topnieć

topni|eć

незак. раставаць, тапіцца;

~ał, słuchając jej słów — ён лагаднеў, слухаючы яе словы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

1. Заліць вадой паверхню чаго-н.

Рака затапіла лугі.

2. Апусціць на дно вадаёма (пра вялікія прадметы).

З. судны.

|| незак. затапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашаламі́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ло́млены; зак., каго-што.

1. Задурыць галаву.

Несціханы лямант ашаламіў галаву.

2. Надта здзівіць, азадачыць, зрабіць моцнае ўражанне.

Нечаканая тэлеграма ашаламіла яго.

|| незак. ашаламля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́весць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Літаратурна-мастацкі твор; эпічны жанр, блізкі да апавядання і рамана.

2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці.

Уважліва слухалі сумную а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валапю́к, -а, м.

1. Адна з першых штучных моў, створаная ў Германіі ў 1879 г. І. М.Шлеерам; яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы.

2. перан. Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсемяні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -меніце́, -мяня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Засеяць насеннем.

А. поле.

2. Тое, што і асемяніць (спец.).

|| незак. абсемяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абсемяне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’яві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., каго-што.

Тое, што і абвясціць.

А. аб сходзе.

|| незак. аб’яўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аб’я́ва, -ы, мн. -ы, аб’я́ў, ж. і аб’яўле́нне -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што.

1. чым. Прыбавіць чаго-н. для смаку (да стравы).

П. суп таматам.

2. Прыладзіць, прымацаваць.

П. пастронкі да ворчыка.

|| незак. прыпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)