БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПА АГРАХІМІ́ЧНЫМ АБСЛУГО́ЎВАННІ СЕ́ЛЬСКАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белсельгасхімія) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1979. Мае абл. і раённыя аб’яднанні. Забяспечвае вытворцаў с.-г. прадукцыі мінер. ўгнаеннямі, хім. і біял. сродкамі аховы раслін, меліярантамі глебы, кармавымі дабаўкамі, інш.хім. прадуктамі для раслінаводства і жывёлагадоўлі. Арганізуе нарыхтоўку торфу і сапрапеляў, выконвае па дагаворах аграхім. работы па ўнясенні аргана-мінер. угнаенняў, вапнаванні кіслых глебаў, апрацоўцы пасеваў с.-г. культур хім. і біял. сродкамі аховы раслін, паляпшэнні зямель, павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў. Прадстаўляе ўстановам і арг-цыям платныя кансультатыўныя, пасрэдніцкія і інш. паслугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНАДЗО́Р
(да 1935 Каракліс, да 1993 Кіравакан),
горад у Арменіі. Засн. ў 1826. 173 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя. Хім. (хім. валокны), машынабуд. (станкі, электратэхн. вырабы і інш.), харч., лёгкая (тэкст., трыкат., швейная, прадзільная), мэблевая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пед.ін-т. Т-р. Краязнаўчы музей. Горнакліматычны курорт. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў снеж. 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРЫЁЛІЗ
(ад бактэрыі + ..ліз),
разбурэнне абалонкі бактэрый і выхад іх цытаплазмы ў вонкавае асяроддзе. Можа выклікацца фіз. і хім. агентамі, бактэрыяфагамі, антыцеламі (бактэрыялізінамі), некаторымі ферментамі (напр., лізацымам). Адрозніваюць бактэрыёліз неспецыфічны (ад уздзеяння на бактэрыі фіз. і хім. фактараў) і спецыфічны (выклікаецца імуннымі целамі ў спалучэнні з кампліментам, а таксама праз заражэнне бактэрыі мікраарганізмам — паразітам і фагам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛЯРО́ДНАЕ ВАЛАКНО́,
валакно, якое складаецца пераважна з вугляроду (85 — болей за 99%). Мае высокую мех. трываласць, устойлівае да ўздзеяння высокіх тэмператур, агрэсіўных хім. рэчываў і ультрафіялетавага выпрамянення. Атрымліваюць тэрмічнай апрацоўкай (400—3000 °C) хім. ці прыродных арган. валокнаў (часцей віскознага валакна і поліакрыланітрыльных валокнаў). Выкарыстоўваюць як напаўняльнік вугляродапластаў, у вытв-сці фільтравальных матэрыялаў, электранагравальных элементаў і інш.