1. Назва невялікай гары конусападобнай або круглаватай формы на Далёкім Усходзе, у Сібіры. Раніца была невясёлая. Над самымі вяршынямі сопак віселі шэрыя хмары.Бяганская.
2. Назва вулкана на Камчатцы і Курыльскіх астравах, гразевага вулкана на Каўказе. Ключаўская сопка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Кусок тканіны ці вязанага палатна, часцей квадратнай формы, які завязваецца на галаву, шыю ці накідваецца на плечы. Як толькі сцямнела, Аня пакінула хустку і ціха выйшла з хаты.Мележ.Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпат1, ‑у, М шпаце, м.
Спец. Устарэлая назва мінералу, які пры ўдары расколваецца на кавалкі правільнай, геаметрычнай формы.
•••
Палявы шпат — мінерал з групы сілікатаў.
Плавіковы шпат — тое, што і плавік.
[Ням. Spat.]
шпат2, ‑у, М шпаце, м.
Спец. Хранічнае запаленне скакальнага сустава ў каня ці рабочага вала.
[Ням. Spat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРУКА́РСКАЯ МАШЫ́НАпаліграфічная,
машына для шматразовага атрымання аднолькавых адбіткаў тэксту, ілюстрацый і інш. на паперы (або інш. матэрыяле) з адпаведнай друкарскай формы. Асн. вузлы Д.м.: друкавальны і фарбавальны апараты, прыстасаванні для падачы паперы і перамяшчэння яе ў машыне, вываду гатовай прадукцыі.
Адрозніваюць Д.м.: высокага друку, глыбокага друку і плоскага друку, у т. л.афсетнага друку тыгельныя (да плоскай друкарскай формы папера прыціскаецца плоскасцю т.зв. тыгля), плоскадрукавальныя (да плоскай формы папера прыціскаецца цыліндрам) і ратацыйныя (форма і прыціскальная паверхня цыліндрычныя, верцяцца з аднолькавай скорасцю). Папера можа падавацца аркушамі (аркушавая Д.м.) або з рулона (рулонныя). Найб. прадукцыйныя ратацыйныя рулонныя Д.м. Першая Д.м. (плоскадрукавальная) створана ням. вынаходнікам Ф.Кёнігам у 1811, машыны розных тыпаў пачалі выкарыстоўвацца ў пач. і сярэдзіне 19 ст. ў Германіі, Англіі, ЗША і інш.
Літ.:
Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.
Адна з першых друкарскіх машын (прэс): 1 — дэкель для ўкладкі паперы; 2 — талер (металічная пліта) для ўстаноўкі друкарскай формы; 3 — друкарская форма; 4 — вінтавы прэс.Схемы друкавальных прыстасаванняў друкарскіх машын: а — тыгельнай; б — плоскадрукавальнай; в — ратацыйнай; г — афсетнай; 1 — друкарская форма; 2 — плоская аснова — талер (або формны цыліндр); 3 — тыгель (або друкавальны цыліндр); 4 — папера; 5 — дэкель; 6 — перадатачны (афсетны) цыліндр.Схема рулоннай афсетнай кніжна-часопіснай друкарскай машыны: 1 — рулон паперы; 2 — трохцыліндравыя аднафарбавыя друкавальныя секцыі; 3 — штангі для пераварочвання папяровага палатна; 4 — фальцавальны апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карынебактэ́рыі
(ад гр. koryne = булава + бактэрыі)
група палачкападобных бактэрый, якія ўтвараюць булавападобныя, кокавыя або слабагалінастыя формы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лепідаза́ўры
(н.-лац. lepidosauria)
падклас паўзуноў (дыапсідаў), які ўключае атрады эазухій (выкапнёвыя формы), дзюбагаловых і лускаватых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мерало́гія
(ад гр. meros = частка + -логія)
раздзел антрапалогіі, які вывучае памеры і формы асобных органаў чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
патапсіхало́гія
(ад пата- + псіхалогія)
раздзел псіхалогіі, які вывучае розныя формы парушэнняў псіхічнай дзейнасці пры паталогіі мозгу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМО́ГРАФЫ [ад гама... + ...граф(ы)],
словы або іх формы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца гучаннем (націскам) і значэннем. Напр.: «ка́са—каса́», «а́тлас—атла́с», «му́ка—мука́». Амографы можна адрозніць толькі ў кантэксце.