САЮ́З ПО́ЛЬСКІХ ПАТРЫЁТАЎ (СПП; Związek Patriotów Polskich),
масавая антыфашысцкая грамадска-паліт.арг-цыя палякаў-эмігрантаў у СССР у 1943—46. Створаны ў сак.—чэрв. 1943 у Маскве па ініцыятыве палякаў-камуністаў В.Васілеўскай (старшыня), С.Ендрыхоўскага, А.Завадскага, А.Лямпе і інш. СПП налічваў каля 100 тыс. членаў. Друкаваны орган газ. «Wolna Polska» («Свабодная Польшча»). Выступаў за дэмакр. парламенцкі лад у пасляваен. Польшчы, яе цесны саюз з СССР, прызнаваў правы СССР на Зах. Беларусь і Зах. Украіну, адмаўляў законнасць Польскага ўрада ў эміграцыі. СПП ініцыіраваў стварэннеПершай польскай пяхотнай дывізіі імя Т.Касцюшкі (1943), удзельнічаў у фарміраванні (21.7.1944) Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення. Паліт. дзейнасць спалучаў з культ.-асв. і апякунскай працай: за гады існавання стварыў 248 школ, 52 дзіцячыя прытулкі, 636 бібліятэк і інш. У 1944—46 заахвочваў перасяленне палякаў з СССР у Польшчу. Спыніў існаванне ў жн. 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДНАМАДЭ́ЛЬНЫ СПОРТ,
стварэнне мадэлей суднаў і караблёў для спарт. мэт; адзін з тэхнічных відаў спорту. Спарт. мадэлі падзяляюць на класы (паводле класіфікацыі караблёў ваен.-марскога і гандл. флотаў). Самаходныя мадэлі забяспечваюць мікрарухавікамі гумава-мех., інерцыйнымі, паравымі, унутр. згарання, эл. і інш.; ветразямі. Спаборніцтвы падзяляюць на стэндавыя і хадавыя (на дакладнасць руху, хуткасць, манеўранасць і інш.).
Узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове эксперым. суднамадэлявання. Найб. развіты ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і інш.
1-ы чэмпіянат на Беларусі адбыўся ў 1949. З 1950 зборная каманда ўдзельнічала ў чэмпіянатах СССР, у 1976 — бронз. прызёр у кл. самаходных мадэлей і яхтаў, 4-е месца ў кл. скорасных, кордавых і радыёкіруемых мадэлей. Сярод бел. суднамадэлістаў найб. вызначыліся Р.Шайкоў, А.Хацько, А.Місякоў — бронз. прызёр чэмпіянату свету (1997), прызёры чэмпіянатаў Еўропы Дз.Калмыкоў (1994, 1995), У.Храмаў (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЦЦАЦЬ ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД КПБ (аднаўленчы). Адбыўся 2.11.1996 у Мінску. Прысутнічалі 443 дэлегаты ад 1160 чл. партыі, якія выступілі ініцыятарамі аднаўлення КПБ як самаст. партыі. Прынятая з’ездам рэзалюцыя адмяняла рашэнне Трыццаць другога з’езда КПБ аб уваходжанні КПБ у склад Партыі камуністаў беларускай, абвяшчала адноўленую Кампартыю Беларусі юрыд. і ідэйна-паліт. пераемніцай КПСС—КПБ. Праграмная заява прынята ў якасці Часовай праграмы партыі да чарговага з’езда КПБ. Прыняты таксама Часовы статут КПБ. Прынцыпова новае ў ім — стварэнне Вышэйшага савета партыі (ВСП), які выбіраецца на з’ездзе з найб. вопытных і аўтарытэтных камуністаў, «з’яўляецца гарантам адзінства КПБ і захавання статутных правоў членаў партыі». ВСП дадзена права распускаць ЦККПБ і прызначаць датэрміновыя з’езды ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў у партыі, калі яны пагражаюць расколам. Свае функцыі ВСП ажыццяўляе без умяшання ў паўсядзённую работу ЦК і Цэнтр.рэвіз. камісіі. З’езд выбраў ВСП, ЦККПБ, Цэнтр.рэвіз. камісію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЗДЗЕНСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1981, адкрыты ў 1986 у г.Узда Мінскай вобл.Пл. экспазіцыі 600 м², 7,2 тыс. экспанатаў асн. фонду, 6 залаў (2003). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з селішча Магільна, гарадзішчаў Алёхаўка, Цеплень, курганных могільнікаў 10—11 ст. на тэр. раёна; прадметы хатняга ўжытку сялян, прылады працы рамеснікаў канца 19 — пач. 20 ст.; асабістыя рэчы ўдзельнікаў грамадзянскай вайны 1918—20, матэрыялы пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, пра карныя аперацыі ням. фашыстаў; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць ураджэнцаў Уздзеншчыны пісьменнікаў Л.Арабей, П.Глебкі, І.Гурскага, К.Крапівы, П.Труса, А.Якімовіча і інш., акадэмікаў Г.Лыча, А.Махнача; узоры нар. адзення, вырабы нар. майстроў вышыўкі, ткацтва; чучалы насельнікаў лясоў і палёў рэгіёна, прадукцыя лясной гаспадаркі. Працуе вытв. майстэрня-экспазіцыя «Хата ганчара». У экспазіцыі творы бел. мастакоў і скульптараў.
агульнааўстралійскі бел. прадстаўнічы орган. Створана ў снеж. 1976 на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мельбурне. Дзейнічае паводле статута. Кіруючы орган — Выканаўчы к-т, старшынямі якога былі К.Станкевіч (1980), М.Шэк (1982), А.Груша (з 1985). У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 бел. арг-цый, у т. л.Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел.цэнтр.к-т у Вікторыі, Бел. аб’яднанне ў Паўн. Аўстраліі, Бел.культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш.Стварэнне рады мела на мэце дасягненне адзінства і згоды бел. супольнасці ў Аўстраліі. Асн. кірункі дзейнасці — арганізацыя нац., культ. і грамадскіх мерапрыемстваў, аказанне дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986, выкананне прадстаўнічых функцый і інш. У 1990 рада заснавала К-т дапамогі ахвярам Чарнобыля, у 1991 звярнулася да ўрада і парламента Аўстраліі з прапановай вызначыць квоты для эмігрантаў з раёнаў Беларусі, найб. забруджаных радыяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВЫЯ СІСТЭ́МЫ, у шырокім сэнсе — сукупнасць розных звёнаў фін. адносін, праз якія ў рамках той ці інш.сац.-эканам. сістэмы ажыццяўляецца стварэнне і выкарыстанне фондаў грашовых сродкаў. У вузкім сэнсе — сістэма фінансавых устаноў краіны, што ажыццяўляюць мабілізацыю грашовых сродкаў і іх размеркаванне ў працэсе фінансавання і крэдытавання, а таксама фінансавы кантроль. Унутры кожнай з буйных сфер вылучаюць звёны (групоўка фін. адносін ажыццяўляецца ў залежнасці ад характару дзейнасці суб’екта). Напр., у сферы фінансаў прадпрыемства вылучаюць звёны: фінансы прадпрыемстваў, якія функцыянуюць на камерцыйных пачатках, і фінансы прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць некамерцыйную дзейнасць, а таксама фінансы грамадскіх арг-цый; у сферы страхавання — сац. страхаванне асабістае, маёмаснае і страхаванне прадпрымальніцкай рызыкі; у сферы дзярж. фінансаў — дзярж. бюджэт, пазабюджэтныя фонды і дзярж. крэдыт. Кожнае звяно ў Ф.с. можа падзяляцца на падзвёны або інш. элементы сістэмы, напр., фінансы прадпрыемстваў, што функцыянуюць на камерцыйных пачатках, могуць класіфікавацца па галінах накіраванасці і формах уласнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАМАНТА́Ж,
стварэнне твора фотамастацтва з фотаздымкаў і іх фрагментаў, часам дапоўненага графічнымі і інш. элементамі. Мэта Ф. — сінтэз выяў, якія першапачаткова не мелі паміж сабой нічога агульнага і набылі значэнне толькі ў сукупнасці. Існуюць тэхнікі Ф.: пазітыўны мантаж або фотакалаж (дэталі асобных фотаздымкаў склейваюць у новую выяву); светлавы мантаж (пэўныя матывы або дэталі змяняюцца з дапамогай фотахім. ці лабараторна-тэхн. метадаў); сэндвіч-метад (некалькі плёнак накладваюцца адна на адну). У мастацтве 20 ст. Ф. выкарыстоўваўся дадаістамі (Р. Гаўсман, Х.Хох, Р.Гюльзенбек), для маст. афармлення вокладак кніг і плакатаў (Г.Грош, А.Жытомірскі, Л.Мохай-Надзь, А.Ньюман, А.Родчанка, В.Фостэль, Дж.Гартфілд, К.Штэк). На Беларусі Ф. выкарыстоўвалі ў творах 1990-х г. В.Шахлевіч, Г.Маскалёва, У.Цэслер, С.Войчанка, А.Шалюта, у афармленні кніг — М.Баразна, А.Кітаева.
К.Я.Шэўніна.
Да арт.Фотамантаж. В.Шахлевіч. З серыі «Рэха маўчання». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧАТРА́ДЫ, харчовыя атрады,
узброеныя атрады рабочых і сялян-беднякоў Расіі ў 1917—21, створаныя з мэтай нарыхтоўкі харчавання (найперш хлеба) для прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Іх стварэнне выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915, і асабліва нежаданнем сялян пастаўляць харчаванне па фіксаваных цэнах за грошы, абясцэненыя інфляцыяй. Першыя Х. створаны ў Петраградзе, Маскве і інш.прамысл. цэнтрах у канцы 1917 — пач. 1918. З увядзеннем харчовай дыктатуры іх стваралі мясц. органы Наркамата харчавання (уваходзілі ў склад харчарміі) і Усерас.цэнтр.ваен. бюро пры Усерас.цэнтр. савеце прафсаюзаў (нарыхтоўчыя, уборачна-нарыхтоўчыя, уборачна-рэквізіцыйныя атрады), буйныя прафсаюзы, фабзаўкомы, пав. і гар. Саветы. Ажыццяўлялі харчразвёрстку, змагаліся са стыхійным хлебным гандлем, дзейнічалі сумесна з камітэтамі беднаты, харч. к-тамі і мясц. Саветамі. У ліст. 1918 у Х. было 72 тыс.чал., у 1919—20 — ад 55 да 82 тыс.чал. Расфарміраваны з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ САЮ́З КУЛЬТУ́РНЫХ І ГАСПАДА́РЧЫХ АРГАНІЗА́ЦЫЙ, Цэнтрасаюз,
грамадска-паліт.арг-цыябел.нац. руху правацэнтрысцкага кірунку ў Зах. Беларусі. Створаны ў сярэдзіне 1930 у сувязі з выбарамі ў польскі сейм. Цэнтр. друкаваны орган — газ. «Беларускі звон». Стварэнне Цэнтрасаюза азначала раскол у бел.нац.-вызв. руху, які адбыўся ва ўмовах рэпрэсіўнай палітыкі «санацыйнага рэжыму» і распачатых рэпрэсій палітычных супраць бел. інтэлігенцыі ў БССР, а таксама курсу КПЗБ на фарсіраванне рэв. працэсу ў краі. Лідэры саюза Р.Астроўскі, А.Луцкевіч, Ф.Акінчыц, Я.Станкевіч лічылі адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця пошук кампрамісаў з урадам Ю.Пілсудскага. Пад арганізац. уплывам Цэнтрасаюза знаходзіліся Таварыства беларускай асветы, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні, Беларускае дабрачыннае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз, інш.культ.-асв. т-вы і суполкі. Правал Цэнтрасаюза на выбарах у польскі сейм у ліст. 1930, узмацненне пазіцыйных рознагалоссяў прывялі да яго расколу ў пач. 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць усіх матэрыяльных, працоўных і прыродных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тавараў і паслуг. Матэрыяльныя рэсурсы — гэта зямля (уласна зямля, лясы, воды, радовішчы) або сыравіна, капітал або інвестыцыі. Вытв-сць і назапашванне інвестыцыйных рэсурсаў (інвесціраванне) прадугледжвае стварэнне інвестыцыйных тавараў, якія ў адрозненне ад спажывецкіх, што непасрэдна задавальняюць патрэбы насельніцтва, робяць гэта ўскосна, забяспечваюць вытв-сць, у т. л. спажывецкіх тавараў. У якасці капіталаў не разглядаюцца грошы, якія не з’яўляюцца Э.р., бо самі па сабе нічога не ствараюць. Працоўныя рэсурсы — гэта мэтанакіраваная дзейнасць чалавека, выкарыстанне яго фіз. і разумовых здольнасцей. Прадпрымальніцкая дзейнасць — гэта здольнасць прадпрымальнікаў браць на сябе ініцыятыву злучэння Э.р., прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Э.р. абмежаваныя, валодаюць здольнасцю прыносіць прыбытак, рэнту, працэнт, зарплату, плацяжы і інш. Своеасаблівымі Э.р. з’яўляюцца час, які таксама абмежаваны і не аднаўляецца, тэхналогія і арганізацыя вытв-сці, інфраструктура.