Калодзеж. Ідучы вуліцаю, Глушкевіч убачыў, як насустрач яму ад студні набліжалася рослая жанчына з суднамі вады.Дуброўскі.Аня бачыла, як .. [салдат] выйшаў на двор, выцягнуў вады са студні, стаў заліваць у машыну.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які высах, стаў вельмі цвёрдым ад высыхання. Па цвёрдай усохлай зямлі прагрукацела.. салдацкая двухколка.Лобан.
2. Які засох, зачах. На селішчы.. яшчэ стаяла раскідзістая, старая, ужо ўсохлая верхнім галлём дзічка.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаза́н, ‑а, м.
Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем. Як заўважыў Томі,.. [дзядзька Морыс] прыйшоў толькі пад самую раніцу і прынёс трох залацістых фазанаў.Лынькоў.Фазан пад ранішняй зарою стаў, Прымерыўся з ёй радугай хваста.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнасо́ценства, ‑а, н.
Гіст. Ідэалогія чарнасоценцаў; рэакцыйнасць і шавінізм. Лабановіч стаў за стол і пачаў пісаць невялічкае апавяданне, вельмі памяркоўнае, не было ў ім рэвалюцыйнасці, але не мела яно і нічога агульнага з чарнасоценствам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДА (санскр.літар. прасветлены),
у будыйскай рэлігіі істота, якая дасягнула стану найвышэйшай дасканаласці («прасвятлення») і здольная паказаць шлях рэліг. выратавання. Будыйскі пантэон налічвае сотні будаў. У вузкім значэнні — імя заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы (623—544 да н.э.), які, паводле легенды, пакінуў сям’ю і пасля 7 гадоў аскетычных вандраванняў і «пазнання ісціны» стаў прапаведаваць новае вучэнне ў Індыі (гл. ў арт.Будызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДУА́Р (франц. boudoir),
невялікі гасціны пакой інтымнага характару. Прызначаўся для прыёму найб. блізкіх сяброў і знаёмых. Узнік у пач. 18 ст. ў франц. мастацтве інтэр’ера і стаў неад’емным элементам палацавага ўбранства часоў ракако і класіцызму. Яго абсталёўвалі ўтульнай мэбляй (крэслы, софы, столікі, бюро), упрыгожвалі жывапіснымі палотнамі сентыментальна-эратычнага характару.
Будуар з арабескамі. З карціны невядомага мастака. 2-я пал. 19 ст.Будуар у Зімнім палацы. Санкт-Пецярбург. 1839—53.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБУС (лац. denarius albus белы дэнарый),
высакапробная сярэбраная манета, якая з 2-й пал. 14 ст. выпускалася ў дзяржавах Ніжняга Рэйна, пазней у інш.ням. дзяржавах. Назва ад колеру металу. Першапачатковая агульная маса 3,9 г, чыстага серабра 3,4 г. Да пашырэння талера была асн. грашовай адзінкаю на тэр. Германіі. У канцы 17 ст.стаў разменнай манетай. На слав. землях, у т. л. на Беларусі, вядомы як «белы пенязь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДО́НА (Ганна; 1309 ці 1310 — 26.5.1339),
дачка вял. князя ВКЛГедзіміна. У 1325 (паводле інш. звестак 1323) аддадзена замуж за сына польск. караля Уладзіслава I Лакеткі Казіміра (з 1333 польскі кароль Казімір III). Гэты дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ Польшчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэнбург 1326 на чале з кн.Давыдам Гарадзенскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у 1676—1832 у Віцебску. Засн. віцебскім ваяводам Я.А.Храпавіцкім. У 1685 пабудаваны драўляны касцёл св. Антонія і жылы корпус. Пасля пажару 1733 пабудаваны мураваныя касцёл і 3-павярховы жылы корпус у стылі позняга барока. У 1772 касцёл асвячоны біскупам-суфраганам беларускім Ф.Тавянскім. У 1832 кляштар скасаваны. У 1843 касцёл стаў парафіяльным, дзейнічаў да 1920-х г. (тады ж разбураны і будынкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́РЫША («вялікая багіня»),
у эламскай міфалогіі багіня-маці. Напачатку шанавалася толькі на ПдУЭлама, у мясцовасці Ліян (Бушыр). З канца 3-га тыс. да н.э. яе культ пашырыўся на ўвесь Элам, а ў пач. 2-га тыс. да н.э. яна заняла вядучае месца ў эламскім пантэоне як «маці багоў». З сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. на чале пантэона стаўХумпан, а К. атрымала тытул яго «вялікай жонкі».