Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр. присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус. калуж. присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск. przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш. přistojny ’прыстойны’, славен. pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв. prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел. пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл. *pristojati (параўн. серб.-харв. при́стојати, харв. чак. prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́йня ‘памяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел. стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніца ‘рысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр. ста́йня ‘стайня’, рус. дыял. ста́йня ‘тс’, польск. stajnia ‘памяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш. дыял. stajňa, славац. stajňa. Прасл. паўн.-слав. *stajьńa ‘памяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajatiстаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ. stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ. staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́жар, стэ́жар ’укапаны высокі шост, вакол якога кладуць стог’ (Сцяшк., Янк. Мат., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ), ’падсціл пад стог’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ДАБМ, Сл. Брэс.), сцежаро́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. стежеры, стожары ’насціл пад стог’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сте́жар ’тс’, сте́жір ’месца, дзе стаяць стагі’, рус. сте́жер ’жардзіна ў стозе’ (у СРНГ адсутнічае), стараж.-рус. стежеръ ’слуп’, ’мэта’ (?), в.-луж. sćežor ’мачта’, н.-луж. sćažor ’жардзіна ў стозе’, славен. stežer ’крук’, харв. дыял. stežȃr ’кол, да якога прывязваюць коней на таку пры малацьбе’, балг. сте́жер ’тс’, макед. стежер ’тс’, ст.-слав. стежеръ ’слуп, апора’. Прасл. *stežerъ звязана са *stogъ, гл. стажар (Шустар-Шэўц, 1275; Бязлай, 3, 317; Фасмер, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́к1 ’старчковы (галоўны) корань дрэва’ (воран., чэрв., ЛА, 1), ’галоўны корань дрэва, старчак’ (слуц., Расл. св.). З *стаўма́к ’тс’, якое з стаўмава́ты (корань) (асіп., ЛА, 1) < стаўма́ ’вертыкальна’ (ад стаяць, ставіць, гл.), як тарча́к, тарчма́к ’тс’ (там жа) з тарчма́, торчма, гл.

*Таўма́к2, тоўма́к ’кулак; кухталь’ (Мат. Гом.). Фармальна блізкае польск. tłumok ’клунак, цюк’, дыял. tłomok ’валляк’, чэш. tlumok ’ранец’, для якіх Борысь (636) выводзіць першаснае значэнне ’нешта сціснутае ці набітае нечым’; суфіксальныя ўтварэнні ад tłumić ’сціскаць, здушваць’, роднаснага укр. то́вмити ’хаваць у сабе’, чэш. tlumiti ’прыглушаць’ (з польскай, Махэк₂, 646), славац. tlmiť ’тс’, што ўзыходзіць да прасл. *tъlmiti/*tl̥miti, магчыма, роднасных літ. stel̃bti ’зацяняць, душыць, гнясці’ (Махэк₂, там жа). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 588.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wchen vi

1) не спаць

2) (über A) назіра́ць (за кім-н., за чым-н.); стаяць на ва́рце (чаго-н.) ахо́ўваць, вартава́ць (што-н.);

bei inem Krnken ~ дзяжу́рыць каля́ пасце́лі хво́рага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паўста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.

1. Узняцца на барацьбу з кім‑, чым‑н., супроць каго‑, чаго‑н., узняць паўстанне. Народ паўстаў. І на падмогу Прыйшлі усходнія браты, Каб радасную перамогу Сустрэць пад сонцам залатым. Панчанка. // Выступіць супроць каго‑, чаго‑н., запрацівіцца чаму‑н. Вера, аднак, рашуча паўстала супроць такой прапановы. Паслядовіч.

2. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні. Як на далоні, перада мной паўстала яшчэ невялікае маё жыццё, і я расказваў пра яго. Сабаленка. Зноў паўстала тое ж пытанне: «Куды ісці далей?» Пальчэўскі. Пры слове «цэх» у нашым уяўленні паўстае прасторнае памяшканне заводскага корпуса, застаўленае лініямі разнастайных станкоў, абсталяванае рознымі механізмамі, дапаможнымі прыстасаваннямі. Хадкевіч.

3. З’явіцца перад вачыма, паказацца. Аддаўшыся развазе, Міця не заўважыў, як у праёме дзвярэй паўстала шэрая постаць. Навуменка. Карніцкі мінуў прысады, і тут адразу паўстала перад яго позіркам калгасная сядзіба. Паслядовіч.

4. Адрадзіцца, адбудавацца. [Цімка] ішоў па горадзе, які на яго вачах паўстаў з безнадзейных руін. Карпаў. То над сатлелым папялішчам Разбегам вуліц, плошчаў, трас Паўстала светлая сталіца, — Масквы малодшая сястра. Звонак.

5. З’явіцца, узнікнуць, вырасці. Мясціны, дзе павінен паўстаць небывалы ў Беларусі, буйнейшы ў Еўропе завод, былі мне знаёмы даўно. Хадкевіч. Як свет паўстаў, ніколі гэтага ў Баркаўцах не чуваць было. Калюга.

•••

Паўстаць перад вачамі (у вачах) — тое, што і стаяць перад вачамі (у вачах) (гл. стаяць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цана́, ы́; мн. цэ́ны, цэн; ж.

1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. □ Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе — у цане танее, вол старэе — цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую‑н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоў.

2. цано́й чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што‑н., ахвяраваўшы чым‑н., перажыўжы што‑н. Клінцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.

•••

Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі.

Стратная цана — цана ніжэй сабекошту.

Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці тавару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.

Ведаць цану гл. ведаць.

Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму — не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты, ні на што не прыгодны.

Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.).

Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану гл. загнуць.

Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас.

Набіць (нагнаць) сабе цану гл. набіць.

Нагнаць (набіць) цану гл. нагнаць.

Не стаяць за цану гл. стаяць.

Траціць цану гл. траціць.

У цане — дорага каштуе; высока цэніцца.

Цаны няма каму-чаму гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Rder n -s, -

1) вясло́

2) стырно́, руль;

der Mann am ~ стырнавы́ (тс. перан.);

ans ~ kmmen* прыйсці́ да ўла́ды;

das ~ führen стая́ць у стырна́ [руля́], кірава́ць;

am ~ sein мець ула́ду, быць пры ўла́дзе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гар, ‑у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў.

2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў. Чорны.

3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу. Хомчанка.

4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.

•••

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)