1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.
Чалавек ажывіўся, павесялеў.
Гутарка ажывілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.
Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.
Сход ажывіўся.
Работа ажывілася.
|| незак.ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.ажыўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напе́радзе, прысл. і прыназ.
1.прысл. На нейкай адлегласці перад кім-, чым-н.
Ісці н.
Н. быў лес.
2.прысл. У будучым.
У цябе яшчэ ўсё н.
Н. была цікавая работа.
3.прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, на некаторай адлегласці перад якімі хто-, што-н. знаходзіцца.
Ісці н. ўсіх.
Сесці н. каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сярэ́бшчына ’абрад адорвання маладых’: на сярэбшчыну гукаюць, як едуць па нявесту (Мат. Гом.), ст.-бел.сере́бщина, сере́бщизна ’грашовы падатак серабром’ (Ст.-бел. лексікон, Сташайтэне, Абстр. лекс.). Параўн. укр.сере́бщина ’падаткі на вайсковыя патрэбы, падатак на зямлю’. Да серабро́ (гл.), сумніўна атаясамленне з укр.сербщи́на ’работа на пана, паншчына’, гл. ЕСУМ, 5, 216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯССО́ННІЦАінсамія, агрыпнія,
парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фіз. і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца для сну і інш.), хваробы нерв. сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіял. працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бяссонніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напр. алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́рхаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы; Рмн. ‑хавак; ж.
Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл. Спынілася работа на полі, выліліся рэчкі з берагоў, паплылі пракосы, копы. Забялеліся ўзлескі ад порхавак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. У працэсе працы, руху, дзеяння і пад. утвараць глухі характэрны гук. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем, ды пагрымлівае бульба, падаючы ў кашы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́баўкаж.
1. заба́ва, развлече́ние ср., поте́ха;
для яго́ гэ́та была́ не рабо́та, а то́лькі з. — для него́э́то была́ не рабо́та, а то́лько развлече́ние;
2. игра́; игру́шка;
~кі для малы́х — и́гры (игру́шки) для малыше́й;
◊ быць ~кай (у чыіх) рука́х — быть игру́шкой (в чьих) рука́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)