П’ЯЧЭНЦІ́НІ ((Piacentini) Марчэла) (8.12.1881, Рым — 19.5.1960),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ і ун-це ў Рыме. З 1929 праф.Рым. ун-та. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн. работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (р-н ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930—35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАС-О́РТА ((Ramos Horta) Хасэ) (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар.прадстаўнікусх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
палітычны дзеяч Бельгіі, юрыст, эканаміст. З 1885 чл. Бельгійскай сацыяліст. партыі, з 1933 яе старшыня. Адзін з заснавальнікаў (1889) і кіраўнікоў Інтэрнацыянала 2-га (старшыня выканкома ў 1900—14). З 1894 дэп. парламента, з 1914 чл. урада. У 1918—37 неаднаразова займаў пасады міністра юстыцыі, замежных спраў, аховы здароўя. Прадстаўнік Бельгіі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, падпісаў Версальскі мірны дагавор 1919. У 1922 прысутнічаў як абаронца на працэсе правых эсэраў у Маскве. У якасці міністра замежных спраў падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925. У 1929—36 старшыня Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала. У сваіх працах выступаў за спалучэнне марксісцкіх ідэй і рэфармісцкіх метадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНЬЮЭ́ЛЬ, Бюнюэль (Buñuel) Луіс (22.2.1900, Каланда, прав. Тэруэль, Іспанія — 29.7.1983), іспанскі кінарэжысёр. Працаваў у Іспаніі, Францыі, ЗША, Мексіцы. Прадстаўнік сюррэаліст. кірунку ў зах.-еўрап. кінематографе 2-й пал. 1920-х г. («Андалузскі пёс», «Залаты век»). У больш позніх фільмах выкрываў рэліг. і грамадскія міфы, існаванне якіх абмяжоўвала свабоду чалавека: «Назарын» (1958), «Вірыдыяна» (1961), «Трыстана» (1970), «Сціплае абаянне буржуазіі» (1972), «Гэты невыразны аб’ект жадання» (1977; за 2 апошнія прэмія «Оскар»). З інш. фільмаў: «Лас Урдэс. Зямля без хлеба» (1932, дакумент.), «Вялікае казіно» (1945), «Лесвіца на неба» (1951).
Тв.:
Рус.пер. — Бунюэль о Бунюэле: Мой последний вздох: (воспоминания);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ХНЕР ((Büchner) Людвіг) (29.1.1824, г. Дармштат, Германія — 1.5.1899),
нямецкі ўрач і філосаф, прыродазнавец, прадстаўніквульгарнага матэрыялізму. З 1843 вывучаў медыцыну ў Гесене, Страсбуры, Вюрцбургу, Вене. У філасофіі Бюхнера зыходным было паняцце матэрыі, якая тоесная рэчыву і валодае шэрагам уласцівасцей. Свядомасць, на думку Бюхнера, — люстэркавае (пасіўнае) адлюстраванне рэчаіснасці і з’яўляецца прадуктам высокаарганізаванай матэрыі — мозга; да сукупнасці функцый мозга зводзіў усе духоўныя з’явы. Адмаўляў дыялектыку і сац. прыроду чалавека, падзяляў ідэі т.зв.сацыяльнага дарвінізму, адначасова абгрунтоўваў наяўнасць у жывёл грамадскай арг-цыі.