1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна.Чарнышэвіч.
2.Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Дзікая, не прышчэпленая груша або яблыня. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастухамі, Якая горкія ападкі На дол раняе заінелы.Лойка.
2. Плод дзікай ігрушы або яблыні. Маці восенню рассцілае салому і ссыпае грушы-дзічкі, каб улежваліся.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́варанакіжа́ўранак, ‑нка, м.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца пераважна на полі. Кожную раніцу аж разлягаўся жаваранак, упарта напамінаючы, што вясна такі — вось яна.Крапіва.Ясны блакіт вам, прасторы зялёныя, Хай жа над вамі з зары да зары Радасна жаўранкі звоняць натхнення, Сонца гарыць!Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхры́ць1, ‑рыць; зак.
1.што. Закружыць, узняць віхрам. Вецер завіхрыў пясок./убезас.ужыв.Завіхрыла снег на полі.
2.перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё.Гартны.
завіхры́ць2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Падняць віхор, пасмы. Завіхрыць валасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́кут ’агароджанае месца для жывёлы (на полі ці ў лесе)’ (ДАБМ, 783; маг., Яшк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *акутаць (параўн. літар.ахутаць ’пакрыць, абгарнуць’), як закута ’хлеў’ ад закутаць ’зачыніць, загарадзіць плотам’ (Котков, Очерки, 279; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 186). Аб суаднесенасці варыянтаў акутаць — ахутаць у бел. мове гл. Казлова, дыс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
магнітао́птыка
(ад магніта- + оптыка)
раздзел оптыкі, які вывучае ўплыў магнітнага поля на выпрамяненне, пашырэнне і паглынанне святла ў целах, што змешчаны ў гэтым полі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полімагістра́ль
(ад полі- + магістраль)
пучок паралельных або амаль паралельных ліній аднаго або некалькіх відаў транспарту паміж аднымі і тымі ж раёнамі і вузлавымі цэнтрамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
політэхні́чны
(ад полі- + тэхніка)
1) звязаны з вывучэннем і прымяненнем розных галін тэхнікі (напр. п. інстытут);
2) заснаваны на політэхнізме (напр. п-ае навучанне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Іллі́ барада́ ’нязжаты касмык жыта, які пакідалі на полі’ (Інстр. II). У рускіх вядома абазначэнне апошняй жмені каласоў «Волосу на бородку», у сербаў божја брада (Б. А. Рыбакоў, Язычество древних славян, 1981, 425). Рэлікт старога язычніцкага абраду, дзе імя Ілья сведчыць аб больш познім хрысціянскім напластаванні. З Ілья і барада (гл.); параўн. лібарада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІКУ́ЛАЎ (Сяргей Васілевіч) (н. 13.9.1922, в. Емяльянаўская Валагодскай вобл., Расія),
рускі паэт. Скончыў Валагодскі пед.ін-т (1951). У 1968—89 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў паэзіі «Заваяванае шчасце» (1949), «Зялёны цэх» (1954), «Плуг і баразна» (1974, Дзярж. прэмія РСФСР імя А.М.Горкага 1974), «Вогнішча, якое грэла цябе» (1975), «Усходы» (1982), паэм «У завею» (1955), «Табою б ён ганарыўся...» (1957), «Пераадоленне» (1962), «Іў-гара» (1970), «Застаўся ў полі след» (1978), «Споведзь» (1980), кніг нарысаў. Лірыка Вікулава адметная глыбінным пранікненнем у нар. душу, спробай асэнсавання сацыяльных, духоўных і патрыятычных яе пачаткаў, лірычнай напеўнасцю, набліжанасцю да фальклору.
Літ.:
Коробов В.И. Сергей Викулов. М., 1980;
Оботуров В.А. Сергей Викулов: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1983.