Бле́дны (БРС, Касп.). Параўн. бляды́ (там і пра паходжанне). Укр. дыял. блі́дний, рус. бле́дный (дыял. бледо́й), балг. бле́ден (але і блед, бляд, гл. БЕР, 1, 54–55). Прасл. форма хутчэй за ўсё была blědъ. Калі існавала і паралельнае прасл. blědьnъ, то гэта была, відаць, прасл. дыялектная інавацыя. Магчыма, сюды і бле́ды ’бледны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіць ’абхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серб ‘серб, прадстаўнік народа Сербіі’, сербія́нін ‘тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сербія́нка ‘від хуткага танца’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сербія́ночка ‘тс’ (ТС). Яснай этымалогіі не мас. Прасл. *sьrbi ‘сербы’ звязваюць з *sьrbati (гл. сёрбаць), што не пераконвае; грэч. Σερβοι паводле Трубачова (Этногенез₂, 313), сведчыць пра індаеўрапейскае паходжанне назвы. Гл. Фасмер, 3, 604; Глухак, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ртар ’у старажытнагрэчаскай міфалогіі — падземнае царства мёртвых’, ’пекла’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́ртар ’тс’. Стараж.-рус. тарта́ръ, тарътаръ праз ц.-слав. тарътаръ з грэч. Τάρταρος, мн. л. Τάρταρα ’падземная бездань, падземнае царства’. Паходжанне грэчаскага слова невядомае (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 524–525), але Шантрэн (1095) мяркуе пра ўсходнюю крыніцу запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відок 1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел. видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск. widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).

Відок 2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпу ходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск. widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рды ’горды’. Рус. го́рдый, укр. го́рдий, польск. gardy, чэш. hrdý, балг. гръд, серб.-харв. гр̑д, ст.-слав. гръдъ. Прасл. *gъrdъ (*gr̥dъ) ’тс’. Агляд гл. у Фасмера, 1, 440; Слаўскага, 1, 405–406, асабліва Трубачова, Эт. сл., 7, 206–207. Апошні прымае, як здаецца, экспрэсіўна-інавацыйнае паходжанне слова *gъrdъ і ўказвае на праблематычнасць і.-е паралелей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бача́жына ’азярцо сярод грудка’ (Яшкін). Можна параўнаць з рус. дыял. бача́га ’лужына’ (алан.), бочага (СРНГ), бача́г, бача́к вір, глыбокае месца ў рацэ, ручаі’ (ярасл.). Але паходжанне гэтай групы слоў няяснае (гл. Фасмер, 1, 138). Фасмер (1, 202), Шанскі (1, Б, 179) тлумачаць рус. форму боча́г(а) ад моча́г, мо́крый (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’я́нка 1 ’абабак (10 снапоў)’ (ТС). Няясна. Відавочна, у выніку кантамінацыі мара́ (гл.) і стая́нка (гл. віц., стъйа́нкі, ДАБМ, с. 876). Не выключана паходжанне з імя Мар’яна.

Мар’я́нка 2 ’трытон’ (ТС). Не зусім яснае слова. Магчыма, уграфінізм. Параўн. рус. вяц. мурья́ ’задняя ніжняя частка тулава, ягадзіцы’; лексема магла б быць утворана, як польск. kijanka ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́мацька, та́мацькі ’там’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ; бых., Яшк. Мясц.; Яўс.). Да там, тамака (гл.); Карскі (2–3, 69) дапускае паходжанне “ласкальнага” мяккага ц як з т, параўн. та́матка (рагач., Мат.), так і з ч, параўн. та́мачка (Мат. Гом.), пры гэтым геаграфія слоў схіляе да прыняцця апошняга (зона т. зв. цокання ў паўночна-ўсходняй Беларусі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕН (ад грэч. genos род, паходжанне), спадчынны фактар,

структурна-функцыянальная адзінка генетычнага матэрыялу, адказная за фарміраванне якой-небудзь элементарнай прыкметы. З дапамогай гена адбываецца запіс, захаванне і перадача генетычнай інфармацыі. Умоўна ген можна ўявіць як адрэзак малекулы ДНК (у некаторых вірусаў і фагаў — малекулы РНК), які ўключае нуклеапратэідную паслядоўнасць з закадзіраванай у ёй першаснай структурай поліпептыду (бялку) або малекулы транспартнай ці рыбасомнай РНК, сінтэз якіх кантралюецца гэтым генам. У вышэйшых арганізмаў (эўкарыёт) ген знаходзіцца ў храмасомах і ў арганелах цытаплазмы (мітахондрыях, хларапластах і інш.); кожны з іх займае ў храмасоме дакладнае месца — локус. Сукупнасць усіх генаў арганізма складае яго генатып. Кожны ген, які ўключае ад некалькіх соцень да 1500 нуклеатыдаў, адказны за сінтэз пэўнага бялку (поліпептыднага ланцуга), ферменту і г.д. Кантралюючы іх утварэнне, ген кіруе ўсімі хім. рэакцыямі арганізма і тым самым вызначае яго прыкметы (гл. Генетычны код).

Дыскрэтныя спадчынныя задаткі адкрыў у 1865 Г.Мендэль, у 1909 В.Іагансен назваў іх генам. У 1911 Т.Морган і яго супрацоўнікі даказалі, што ген з’яўляецца ўчасткам храмасомы, склалі першыя храмасомныя карты, на якіх пазначылі размяшчэнне асобных генаў на храмасомах (гл. Генетычная карта храмасом). Адрозніваюць гены: структурныя, што нясуць інфармацыю пра паслядоўнасць амінакіслот у поліпептыдзе, і рэгулятарныя (кантралююць і рэгулююць дзейнасць структурных генаў); алельныя і неалельныя (гл. Алелі); паводле лакалізацыі на храмасоме аўтасомныя (гл. Аўтасомы) і счэпленыя з полам (гл. Палавыя храмасомы). Важная ўласцівасць генаў — спалучэнне іх высокай устойлівасці (нязменнасці ў шэрагу пакаленняў) са здольнасцю да мутацый, якія служаць асновай зменлівасці арганізмаў, што дае матэрыял для натуральнага адбору; у чалавека зрэдку прыводзіць да генных хвароб (гл. Спадчынныя хваробы). Распрацаваны метады выдзялення, сінтэзу і кланавання (размнажэння) генаў. Створаны банк генаў для розных груп арганізмаў.

А.​Г.​Купцова.

т. 5, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)