Памяшканне, дзе плавяць металы. Вызначаўся горад Павянец тым, што была тут даўняя, яшчэ з часоў Пятра I, плавільня, у якой плавілі медзь.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэфекту́ра, ‑ы, ж.
1. Адзінка адміністрацыйнага падзелу ў Рымскай імперыі.
2. У некаторых буржуазных краінах — орган кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.
3. Службовае памяшканне прэфекта, яго канцылярыя.
[Лац. praefectura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спавяда́льня, ‑і, ж.
Памяшканне ў каталіцкай царкве для споведзі. Праз .. акенца спавядальні, ксёндз, распытваючы ў .. [Гушкі] ўсякую нават драбязу, дазнаўся раптам.. што ў яго праваслаўная жонка.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́МЕРА (ад лац. camera пакой, палата),
1) асобнае памяшканнеспец. прызначэння, напр., К. захоўвання багажу, знаходжання зняволеных.
2) Закрытая прастора ў якой-н. машыне ці прыладзе, напр., іскравая камера, камера згарання рухавіка.
3) Гумавая абалонка, куды напампоўваюць паветра (пад пакрышкай кола, мяча).
4) Назва фатагр. ці кіназдымачнага апарата.
5) Падземная горная вырабатка параўнальна вял. папярочных памераў і малой даўжыні. Прызначаецца для размяшчэння абсталявання, гасп., сан. ці інш. мэт.
6) Асноўны агрэгат ракетнага рухавіка, дзе патэнцыяльная энергія рабочага цела пераўтвараецца ў кінетычную энергію выхаднога газавага струменя для стварэння рэактыўнай цягі. У хім. рухавіка складаецца з К. згарання і рэактыўнага сапла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кнігасхо́вішчаж. Bücheréi f -, -en, Bibliothék f -, -en; Magazín n -s, -e (памяшканнеўбібліятэцы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пако́імн.уст.
1. Gemächer pl;
2.разм. (прасторнаепамяшканне) geräumige Wóhnung, Lúxuswohnung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск.mansarda, якое з франц.Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старо́жка ‘памяшканне для стоража; невялікая хатка’ (ТСБМ, ТС), разм. ‘жанчына-стораж’ (ТСБМ). У першым значэнні з рус.сторо́жка ‘тс’, у другім — наватвор ад стораж (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́йня ‘памяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел.стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніца ‘рысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр.ста́йня ‘стайня’, рус.дыял.ста́йня ‘тс’, польск.stajnia ‘памяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш.дыял.stajňa, славац.stajňa. Прасл.паўн.-слав.*stajьńa ‘памяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajati ‘стаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ.stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ.staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1.Памяшканне для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама крама для продажу прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску.
Мастацкі с.
С. жаночага адзення.
С.-цырульня.
2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (уст.), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.
3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (уст.).
4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў цырульні, атэлье і пад.
|| прым.сало́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)