КАБУ́ЛАВА (Саадат) (н. 15.12.1925, г. Маргілан Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1959). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1941—48 салістка Узб.т-рамуз. драмы і камедыі, у 1954—86 — Узб.т-раоперы і балета. З 1969 выкладае ў Ташкенцкай кансерваторыі (з 1986 праф.). Яе творчасці характэрна спалучэнне еўрап.вак. тэхнікі з ярка нац. манерай выканання. Сярод партый у нац. операх: Лейлі («Лейлі і Меджнун» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Дыларом («Дыларом» М.Ашрафі), Санабар («Хамза» С.Бабаева); у класічных — Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Мімі («Багема» Дж.Пучыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧКО́Ў (Эдуард Ашэравіч) (н. 1933, г. Гомель),
бел. кампазітар, ваенны дырыжор. Засл. дз. культуры Беларусі (1968), засл. дз. маст. Расіі (1985). Скончыў Маскоўскі ін-тваен. дырыжораў (1957), Бел. кансерваторыю (1967, клас А.Багатырова). У 1969—87 ваен. дырыжор Групы сав. войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску. Для яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, муз. камедыі і казкі; вак.-сімф. (у т. л. араторыя «Не! Nein! No passaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна інстр. і камерна-вак. творы; хар. сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на нар. словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі бел.нар. песень і інш.
нямецкі дырыжор. Праф. (1951). Вучыўся ў Брно (1921—23) і Лейпцыгу (1923—25). Іграў у лейпцыгскім аркестры Гевандхаўза (скрыпка, альт). У 1925—27 выкладаў у Венскай кансерваторыі, адначасова выступаў у складзе «Фіцнер-квартэта». Працаваў дырыжорам у Штутгарце, генерал-музік-дырэктарам у Фрайбургу, Франкфурце-на-Майне. З 1945 оперны і канцэртны дырыжор у Гановеры. У 1949—62 кіраваў аркестрам Гевандхаўза. Інтэрпрэтатар твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Р.Вагнера, Р.Штрауса, І.Брамса, сучасных ням. кампазітараў. Муз. кіраўнік шэрагу пастановак у оперным т-ры Дрэздэна і Ням.дзярж.оперы (Берлін). Нац. прэміі ГДР 1951, 1956, 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАЦЮ́К (Мікалай Кандратавіч) (н. 5.5.1931, г. Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1958), з 1948 выкладае ў ёй (з 1979 праф., у 1974—83 рэктар). З 1957 саліст Укр.нар. хору імя Р.Вяроўкі, з 1959 — Нац.т-раоперы і балета Украіны (Кіеў), з 1966 — Кіеўскай філармоніі. Валодае роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага аксамітавага тэмбру. Сярод партый: Астап («Тарас Бульба» М.Лысенкі), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), граф ды Луна, Жэрмон («Трубадур», «Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Вядомы і як камерны спявак. Дзярж. прэмія Украіны 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІНЕ́СКУ ((Constantinescu) Пауль) (30.6.1909, г. Плаешці, Румынія — 20.12.1963),
румынскі кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Румыніі (1955). Чл.-кар.АН Румыніі (1962). Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (1928—33), выкладаў у ёй (праф. з 1941). Праф. Акадэміі духоўнай музыкі (1937—41) і ваен.муз. ліцэя (1941—44) у Бухарэсце. Нац. класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фп., 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фп., 1963). Аўтар лепшай рум. камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод інш. твораў: муз. драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімф. танцы; камерна-інстр творы; хары, тэатр. і кінамузыка. Дзярж. прэміі Румыніі 1951, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЕВА (Бернара Рахімаўна) (н. 28.1.1936),
узбекская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1973). Скончыла Ташкенцкае (1951) і Маскоўскае (1955) харэаграфічныя вучылішчы. З 1955 салістка Узб.т-раоперы і балета імя А.Наваі (Ташкент). Сярод партый: Адэта—Адылія, Франчэска («Лебядзінае возера», «Франчэска да Рыміні» на муз. П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Паненка («Паненка і хуліган» на муз. Дз.Шастаковіча), Ганна («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Сахані, Зарына («Амулет кахання», «Каханне і меч» М.Ашрафі), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Параша («Медны коннік» Р.Гліэра). Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ (Анатоль Іванавіч) (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна),
украінскі спявак (бас). Нар.арт. Украіны (1979). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1973). З 1972 саліст Кіеўскага т-раоперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1-я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж. прэмія Украіны 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (25.8. 1905, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 16.1.1980),
бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1954). На оперную сцэну прыйшоў з маст. самадзейнасці. У 1937—61 (з перапынкам) саліст Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. Прыроджаная музыкальнасць і артыстызм дазвалялі яму выконваць разнапланавыя партыі: Міхась, Сяргей («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Нупрэй («Яснае світанне» А.Туранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Герман, Андрэй, Вакула («Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Стэфан («Страшны двор» С.Манюшкі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНКАВА́ЛА ((Leoncavallo) Руджэра) (25.4.1857, г. Неапаль, Італія — 9.8. 1919),
італьянскі кампазітар, піяніст, педагог. Д-р л-ры (1878). Скончыў кансерваторыю ў Неапалі па класах кампазіцыі і фп. (1874). Вывучаў л-ру ў Балонскім ун-це. Выкладаў спевы ў краінах Еўропы і Егіпце. Вяршыня яго творчасці — опера «Паяцы» (паст. 1892) — класічны ўзор муз.верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Багема» (паст. 1897), «Заза» (паст. 1900), «Цыганы» (паст. 1912), «Цар Эдып» (паст. 1920), аперэта «Каралева руж» (паст. 1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, а таксама балет «Жыццё марыянеткі», сімф. паэма «Серафіта» (1894); фп. п’есы, рамансы і інш.
Літ.:
Торадзе Г.Р. Леонкавалло и его опера «Паяцы». М., 1960.