2. Зямельны ўчастак, які выдзяляўся сялянскай сям’і. Бацька Бабейкі меў зямельны надзел з трох дзесяцін, раскіданых дробнымі шнуркамі ў розных мясцінах, на палянахастраўках між лесу і балот.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Стаміць, давесці да хваравітага стану (працяглай або цяжкай працай, хадой і пад.). З лесу выходзім, калі сонца ўжо схіліла на захад. Бацька дужа натрудзіў ногі і.. ледзь наспявае за мною.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагні́сці, ‑гніе; пр. пагніў, ‑ніла, ‑ніло; зак.
Згнісці — пра ўсё, многае. За многа год пагніла на стрэхах салома.Чорны.У вайну шмат лесу выкацілі пажары. Немцы палілі яго ў блакады. Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стражніка. У пілотцы, са скаткай з лесу Верасень выйшаў у дасветны туман каля стражніцкіх вышак.Вялюгін.// Які належыць стражніку. Усе леснікі былі ўжо ў зборы У лепшым стражніцкім уборы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесв разн. знач. лес, род.ле́сум.;
◊
кто в лес, кто по дрова́погов. хто ў лес, а хто па дро́вы;
да́льше в лес — бо́льше дров дале́й у лес — бо́лей дроў;
волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть ваўко́ў бая́цца — у лес не хадзі́ць;
за дере́вьями ле́са не ви́деть за дрэ́вамі ле́су не ба́чыць;
как во́лка не корми́, он всё в лес гляди́т ко́лькі ваўка́ не кармі́, ён усё ро́ўна ў лес глядзі́ць;
как в лесу́ як у ле́се.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВОДААХО́ЎНЫЯ ЛЯСЫ́,
прыродныя або штучна створаныя забаронныя палосы і масівы лясоў, якія служаць для аховы вадаёмаў, вадацёкаў і інш. водных аб’ектаў ад неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя; адзін з відаў ахоўных лясоў. Уваходзяць у водаахоўную зону. Ахоўваюць берагі вадаёмаў ад разбурэння ветрам і патокамі вады з вадазбораў, а вадаёмы ад засмечвання, забруджвання і празмернага выпарэння вады, паляпшаюць мікраклімат і гідралагічны рэжым тэр. вадазбораў, падтрымліваюць высокую воднасць рэк, садзейнічаюць раўнамернаму паступленню вады ў крыніцы, павелічэнню запасаў падземных вод за кошт пераводу паверхневага сцёку ва ўнутрыглебавы, акумуляцыі алювію ў поймах, зніжэнню т-ры вады ў рэках, паляпшэнню ўмоў нерасту рыб і інш. Маюць таксама глебаахоўнае, рэкрэацыйнае, эстэтычнае, аздараўленчае, сан.-гігіенічнае і рыбагасп. значэнне.
На Беларусі водаахоўныя лясы ў выглядзе палос уздоўж рэк і вакол вадаёмаў маюць шыр. 1—6 км і займаюць агульную пл. 371,1 тыс.га (1996). Вылучаны ўздоўж Дняпра (шыр. палос 6 км на кожным беразе да ўпадзення р. Бярэзіна і 3 км ніжэй па яго цячэнні), Нёмана (4 км), Зах. Дзвіны, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці, Віліі, Мухаўца, Піны, Дняпроўска-Бугскага і Белаазерскага каналаў (па 3 км), Друці (1,5 км), Свіслачы (1 км), вакол Браслаўскіх, Нарачанскіх і некаторых інш. азёр і вадасховішчаў аднесены да лясоў 1-й катэгорыі. Выдзяляюць таксама асабліва ахоўныя лясы, да якіх, у прыватнасці, належаць і берагаахоўныя ўчасткі лесушыр. 300 м у межах забаронных палос і 100 м у інш. катэгорыях лясоў уздоўж рэк, каналаў, азёр, вадасховішчаў, а таксама ўчасткі лесу ў радыусе 100—200 м вакол крыніц і вытокаў малых рэк. Лесакарыстанне на гэтых участках рэгулюецца Палажэннем аб водаахоўных палосах (зонах) малых рэк Беларусі (1983) і інш. дырэктыўнымі ўказаннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
láuter
1.a
1) чы́сты
2) сумле́нны
2.adv выклю́чна, скрозь, спрэс;
◊
den Wald vor ~ Bäumen nicht séhen* за дрэ́вамі не ба́чыць ле́су
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
барсу́к, ‑а, м.
Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкляймі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
Тое, што і адклеймаваць. На тым жа тыдні Тарэнта выклапатаў сабе лесу, а яшчэ цераз паўтара ці два тыдні прыехаў у Шапятоўку аб’ездчык і адкляйміў у лесе дваццаць дзве сасны.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згубі́цель, ‑я, м.
Той, хто губіць, загубіў каго‑, што‑н. — Слухаеш, што там у вас у сям’і гавораць. Што я гад, што я згубіцель.Чорны.Акрамя насякомых — згубіцеляў лесу, ёсць у дрэў і сябры, іх верныя абаронцы.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)