nicht=

першы кампанент складаных прыметнікаў, надае значэнне адмоўя або процілегласці: nchtspaltbar які́ не дзе́ліцца, не расшчапля́ецца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прагрэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднакла́снік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або з кім.

Вучань таго ж класа, у якім хто-н. вучыцца або вучыўся.

Сустрэча аднакласнікаў.

|| ж. аднакла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

durch=

1. аддз. прыстаўка, указвае на скрозь, праз што-н. або на заканчэнне дзеяння: drchfahren праязджа́ць

2. неаддз. прыстаўка, паказвае на рух праз што-н. або на ўсебаковасць, дбайнасць зробленага дзеяння: durchlben перажы́ць (які-н. час)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пропа́сть сов. прапа́сці, мног. папрапада́ць; (исчезнуть — ещё) зні́кнуць; (утратиться — ещё) адпа́сці; (погибнуть — ещё) згі́нуць, загі́нуць;

пропа́ли докуме́нты прапа́лі (зні́клі) дакуме́нты;

зре́ние пропа́ло зрок прапа́ў;

охо́та пропа́ла ахво́та адпа́ла;

цветы́ пропа́ли от моро́за кве́ткі прапа́лі (згі́нулі) ад маро́зу;

мно́го вре́мени у меня́ пропа́ло да́ром шмат ча́су ў мяне́ прапа́ла дарма́;

пропа́сть бе́з вести прапа́сці (згі́нуць) без ве́сткі;

пиши́ пропа́ло! пішы́ прапа́ла!;

или пан, или пропа́л погов. ці (або́) пан, ці (або́) прапа́ў;

пропади́ про́падом! згінь-прападзі́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; зак., каго-што.

Вывезці адкуль-н. або куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. гной з хлявоў.

П. дзяцей у лагеры.

П. бярвенне з лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гладыя́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Старажытным Рыме: раб або ваеннапалонны, які павінен быў змагацца на арэне цырка з другім такім рабом або дзікімі звярамі.

|| прым. гладыя́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаку́рснік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або з кім.

Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім-н.

Артыкул майго аднакурсніка.

|| ж. аднаку́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Прадмет, скручаны трубкай або звіты кольцам.

С. палатна.

С. дроту.

2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у пакунак.

На машыну грузілі скруткі дываноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памянша́емае, -ага, н.

Лік (або выраз), ад якога адымаюць другі лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)