Вінгор ’рыба ўгорыч, Anguilla anguilla L.’ (Дразд.). Узнікла шляхам кантамінацыі бел. вугор і польск. węgorz, пры якой ‑ę‑ > ‑e‑, якое на палескай тэрыторыі перайшло ў ‑і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́валка ’чахол на падушку’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), рус. на́волока ’тс’. Беларуская форма з на́валака ’тс’, відаць, успрынятая як звычайная форма пры памянш. на́валачка; гл. наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нава́ркі ’ільснівыя плямы, пералівы’: «Конь гладкі, аж наваркі ходзяць по ем» (ТС, 3, 112). Разам з навар ’тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы’, да варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпоця ’шапялявы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. вяц. ляпота ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ота ад дзеяслова, роднаснага да літ. švepl(i)úoti, šveplénti ’шапялявіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёткі ’лёгкія пялёсткі, якія адлятаюць пры малацьбе аўса’ (Мядзв.). Рус. ле́пет, ле́пест ’кавалачак, акравак’. Роднаснае да літ. lepetà ’лапа’, ст.-грэч. λέπω ’абдзіраю’, λεπός ’скура, луска’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляту́нак ’мара, летуценне’ (Гарэц., Др.-Падб.; Крывіч, 5, 1923; ТСБМ, Нар. Гом.). Утворана ад летуцець пры дапамозе суфікса ‑унак (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажне́ць ’рабіцца, станавіцца мажным — рослым, поўным, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’багацець, станавіцца багатым’ (Нас., Касп.). Да магчы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ěti ад прыметніка mog‑ьnь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матылі́к, матылі́ца ’патыліца’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Этимология–74, 74), тут можна бачыць экспрэсіўны прэфікс ма‑ пры затылак, патыліца. Такі ж прэфікс і ў мотлах, моташна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́дач ’гультай’ (Сцяшк.). Як і ўкр. лёдач, а таксама ўкр. ледай, ледака, ледацюга) утвораны ледаякі (параўн. ст.-бел. ледаякий) пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў. Да леда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)