Лабі́на ’гультай, здаравяка’ (Яўс.), да лобі (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна-павелічальнага суф. -/на, як і рус. лбина ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакаматы́ў ’машына для перамяшчэння па рэйках вагонаў, цыстэрнаў, платформаў і пад.’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Будзі́льнік (БРС, Сцяшк. МГ). Мабыць, запазычанне з рус. буди́льник ’тс’ (утварэнне ад буди́ть; падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 210).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагане́тка (БРС). Запазычана праз рус. вагонетка з франц. wagonnet ’вагончык’ < wagon ’вагон’ (Шанскі, 1, В, 4; Рудніцкі, 1, 289).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вагні́ца ’хвароба’ (КТС). Да агонь. Параўн. рус. вогник, укр. вогневиця, огневиця ’тс’. Словаўтваральная паралель в.-луж. wodnica ’вадзяная хвароба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадапо́й. Рус. водопой, укр. водопій, польск. wodopój, балг. водопой, серб.-харв. водо̀по̄ј ’тс’. Прасл. словаскладанне: *voda і *poi‑ti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вакцы́на (БРС). Праз рус. вакцина (Крукоўскі, Уплыў, 88) з франц. vaccine ’тс’ (Шанскі, 1, В, 8; Рудніцкі, 1, 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валанцёр ’добраахвотнік’ (КТС). Праз рус. волонтёр < франц. volontaire ’тс’ (Фасмер, 1, 342; Шанскі, 1, В, 151; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́т (БРС). Праз рус. валет з франц. valet ’слуга’ (Праабражэнскі, 1, 63; Шанскі, 1, В, 11; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́нты ’марскія снасці’ (КТС). Праз. рус. ванты з галанд. want (Фасмер, 1, 272; Крукоўскі, Уплыў, 82; Рудніцкі, 1, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)