ударе́ние ср., в разн. знач. на́ціск, -ку м.;
музыка́льное ударе́ние музыка́льны на́ціск;
логи́ческое ударе́ние лагі́чны на́ціск;
поста́вить ударе́ние паста́віць на́ціск;
де́лать ударе́ние на чём-л. рабі́ць на́ціск на чым-не́будзь;
говори́ть с ударе́нием гавары́ць з на́ціскам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вахля́ць ’ляпіць, мазаць; рабіць што-небудзь на скорую руку’ (Нас.), рус. вахля́ть ’халтурыць, рабіць нядбайна’. Сюды адносяцца вахля́к ’слабасільны чалавек, вялы работнік’ (Нас.), вахля́й ’вялы, непаваротлівы чалавек’ (Нас.), рус. вахля́й. Далей сюды, бясспрэчна, адносіцца вахла́к ’вахлак’ (БРС); ’брудны, неахайны чалавек’ (КЭС), рус. вахла́к, вахляк ’дурань, нязграбны чалавек’. Фасмер (1, 280) лічыць рус. словы няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кант ’востры бераг, край, рабро чаго-небудзь’, ’аблямоўка’, ’кайма’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк.; гродз., З нар. сл.), драг. кант, кантэ ’стрэлкі ў адпрасаваных штанах’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). З польск. kant ’край, востры бераг’, якое з ням. Kante < ст.-франц. cant ’вугал’, < лац. canthus ’куток у воку’, ’вобад кола’ (Слаўскі, 2, 43–46; Фасмер, 2, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупе́зца ’рабаўнік’ (Гарб.), ст.-бел. лупежца, лупезца ’асоба, якая гвалтам адбірае што-небудзь у вялікай колькасці’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łupieżca, łupiezca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Бел. словам было лупежнік (гл. лупе́ж), якое да прасл. lupežьnikъ (Слаўскі, 5, 338). Карскі (Труды, 205) залічае гэту лексему да паланізмаў у бел. мове — няма падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебенны ’набожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Настрэ́нчыць ’настроіць (пастку)’ (Нас.), ’настроіць, падбухторыць, падгаварыць’ (ТС), ’нараіць’ (свісл., Сцяшк. Сл.; маст., Сл. ПЗБ), настрочыць ’падгаварыць’ (лід., Сцяшк. Сл.), укр. настренчити ’настроіць, узбудзіць’. Паводле Булыкі, ст.-бел. настренчити ’прапанаваць які-небудзь тавар’ (1692 г.) са ст.-польск. nastręczyć (Булыка, Лекс. запазыч., 83); адносна сучасных форм гл. Сл. ПЗБ, 184 (< польск. nastręczać ’рэкамендаваць’). Гл. страчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапаве́даваць ’распаўсюджваць якое-небудзь веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам’, прапаведнік (ТСБМ). У Насовіча слова адсутнічае. Відаць, кніжнае запазычанне з рус. пропове́довать, пропове́дник ’тс’, якія працягваюць ст.-рус., ст.-слав. прьповѣдати, проповѣдник і калькуюць лац. praedicāre ’гаварыць (аб прадмеце)’, praedicātor ’прапаведнік’ (Фасмер, 3, 376). Лац. словы ўзыходзяць да prae‑ ’пра’ і dicare ’гаварыць’ (Голуб-Ліер, 391).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́га ’праход у агароджы’, ’жэрдка, якой закрывалі што-небудзь’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’палонка, прабітая ў лёдзе для лову рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Аўтары слоўніка (Сл. ПЗБ, 4, 109) выводзяць з польск. proga ’перакладзіна’. Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. próga ’праход у агароджы’. Гл. прага 2; пра варыянтнасць прага/прога гл. Крывіч, 8, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгу́жываць (разгу́живать) ’неадабральна адзывацца аб чым-небудзь; адкладваць, адмяняць’ (Нас.), разгу́живанне ’пярэчанне супраць добрай парады’ (Нас. Доп.), разгуджаць: коли Богъ судзиць, ни якій чортъ не разгудзиць (Нас. Сб.). Да гу́дзіць ’асуджаць, ганіць’ (Нас.), што ўзводзіцца да прасл. *gǫditi/*gǫděti значэнне ’ганіць’ развілося са значэння ’гудзець, выдаваць гук’ (Трубачоў, ЭССЯ, 7, 80; Фасмер, 1, 470–471).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)