бабі́т, -у, М -біце, м. (спец.).

Спецыяльны сплаў на аснове волава ці свінцу для заліўкі падшыпнікаў.

|| прым. бабі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біёніка, -і, ж. (спец.).

Навука, якая рашае інжынерныя задачы на падставе аналізу структуры і жыццядзейнасці арганізмаў.

|| прым. біяні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяпсі́я, -і, ж. (спец.).

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнастычных мэтах.

Рабіць біяпсію.

|| прым. біяпсі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паратак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

Авечы в.

|| прым. вы́параткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клон, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Генетычна аднароднае патомства расліны або жывёліны, якое ўтварылася шляхам бясполага, пераважна вегетатыўнага, размнажэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключ², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

Басовы к.

Скрыпічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кнехт, -а, М -хце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання троса, каната.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́дыт, -у, М -дыце, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: падлік расходаў і даўгоў дадзенай установы.

|| прым. крэ́дытавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ксенафо́бія, -і, ж. (спец.).

1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легі́раваны, -ая, -ае (спец.).

Пра метал: такі, у склад якога ўведзены іншыя металы для надання яму пэўных уласцівасцей.

Легіраваная сталь.