Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому.Даніленка.Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну.Сіпакоў.Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы.Калодзежны.// Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штэ́мпель, ‑я, м.
1. Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам. — То шукай яго, калі ён твой знаёмы, у турме, — строга сказаў.. [местачковец] і загрукаў паштовым штэмпелем па канвертах.Якімовіч.// Адбітак, зроблены такой пячаткай. Паштовы квіток са штэмпелем і цяпер ляжыць у бакавой кішэні .. ватоўкі [Міканора].Кулакоўскі.А з Далёкага Усходу пісьмы з вайсковымі штэмпелямі ішлі яшчэ доўга.Ракітны.
2.Уст. Від штампа (у 1 знач.), якім выбіваюць рысунак на манетах, медалях і пад.
[Ням. Stempel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар.Арабей.І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі...Ракітны.//Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта.Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
які́сьці, якаясьці, якоесьці; займ.неазначальны.
1. Ужываецца ў выпадках, калі цяжка вызначыць якасць, уласцівасць каго‑, чаго‑н.; азначае: невядома, няясна які. А ў садку гудуць чмялі і пчолы, І струны дзіўныя якіясьці звіняць.Глебка.Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю.Якімовіч.
2. Ужываецца пры характарыстыкі якіх‑н. адмоўных з’яў ці якасцей. Гэты ў мяне якімсьці сліняком гадуецца. У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Cum recte vivis, ne cures verba malorum
Калі жывеш сумленна, не бойся злых языкоў.
Если живёшь честно, не бойся злых языков.
бел. Хто не чыніць ліхога, таму не страшна нічога.
рус. Добрая совесть не боится клеветы. К чистому поганое не пристанет.
фр. Bave du crapaud n’atteint pas la blanche colombe (Слюна жабы не заденет белого голубя).
англ. Clear conscience laughs at false accusations (Чистая совесть смеётся над ложными обвинениями).
нем. Ein reines Gewissen, ein gutes/sanftes Ruhekissen (Чистая совесть хорошая/мягкая подушка для отдыха).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Nescit plebs jejuna timere
Не ўмее галодны натоўп баяцца.
Не умеет голодная толпа бояться.
бел. Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Чым галей, тым смялей. Галодны і кія не баіцца.
рус. Голодный и патриарх хлеба украдёт. Голодное брюхо ко всему глухо.
фр. Homme affamé ne pense qu’ à pain (Голодный человек думает только о хлебе).
англ. Hungry flies bite sore (Голодные мухи больно кусают). A hungry man is an angry man (Голодный человек ‒ злой человек).
нем. Hunger ist ein scharfes Schwert (Голод ‒ острый меч)..
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
fare
[fer]1.
n.
1) пла́та за прае́зд (аўто́бусам, цягніко́м)
2) пасажы́р (аўто́буса, цягніка́)
3) е́жа f., харч
a daily fare — штодзённая е́жа
bill of fare — мэню́, indecl.
2.
v.i.
1) е́сьці, харчава́цца
He fares well — ён до́бра харчу́ецца
2) ве́сьціся
he is faring well in school — яму́ до́бра йдзе́ наву́ка
3) даво́дзіцца
it will fare hard with the thief, if… — Зло́дзею ця́жка давядзе́цца, калі́…
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
spout
[spaʊt]1.
v.t.
пуска́ць струме́нь
A whale spouts water when it breathes — Кіт выпуска́е струме́нь вады́, калі́ ды́хае
2.
v.i.
біць струме́нем, лі́цца цурко́м, цурчэ́ць
Water spouted from a break in the pipe — Вада́ бі́ла струме́нем зь дзі́ркі ў трубе́
3.
n.
1) струме́нь -я m.
2) ры́на f. (для сьцёку)
3) дзю́бка f.; ры́лца n. (пля́шкі)
4) Zool. ды́хальная адту́ліна (у кіта́)
•
- up the spout
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ву́сялка ’шнур для дзіцячай калыскі’ (брэсц., Нар. лекс.), ву́селкы ’почапкі’ (брэсц., З нар. сл.), гу́сялка ’адна з вяровачак, на якую падвешваецца калыска; вяроўка, якая прывязваецца абодвума канцамі да калыскі, служыць для калыхання нагою’ (драг., З нар. сл.), усялка ’тс’ (кобр., Нар. лекс.). Няясна; калі прыняць у якасці зыходнай форму з пачатковым в, то хутчэй за ўсё да во́сілка ’почапка, дужка (напр., у вядры)’, аднак пры гэтым узнікаюць пэўныя фармальныя цяжкасці ў адносінах вакалізму (пры тлумачэнні пераходу і або е ў я); пры зыходнай форме з г, магчыма, ад гу́сяць — «спешчанай» дзеяслоўнай формы да гу́шкаць ’калыхаць’; ’падкідаць’, тады формы з в у выніку змены ўспрынятага ў якасці пратэзы пачатковага г, параўн. вузы́р ’ніжняя частка снапа’ < гузы́р ’тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дада́так ’дадатак’. Укр.дода́ток, польск.dodatek, чэш.dodatek, балг.дода́тък і г. д. Слав.*dodatъkъ — утварэнне суфіксам ‑ъkъ ад дзеепрыметніка на ‑t‑, ад дзеяслова *dodati (*do‑dati); параўн. бел.дада́ць, укр.дода́ти, польск.dodać, чэш.dodati, балг.дода́м і г. д. Як дзеяслоў *dodati, так і вытворнае *dodatъkъ, бясспрэчна, маюць прасл. характар, прынамсі, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі. Дзіўна, што ў праславянскім слоўніку Трубачова (Трубачоў, Эт. сл.) няма ні *dodati, ні *dodatъkъ. Іншае пытанне, ці не запазычаны бел.дадатак, укр.додаток з польск. мовы. На гэта пытанне адказаць пакуль што вельмі цяжка, таму што няма дакладных даных аб гісторыі гэтых слоў. Калі нават гэта і запазычанне, то застаецца пытанне аб зах.-слав. дыялектызмах прасл. характару тыпу *dodati, *dodatъkъ.