філасофскія катэгорыі, якія выражаюць генетычную сувязь паміж асобнымі станамі аб’ектаў і сістэм; дыялектычныя процілегласці, якія знаходзяцца ў адзінстве і пры пэўных умовах пераходзяць адна ў адну. Узнікненне любых аб’ектаў і сістэм і змена іх уласцівасцей у часе маюць падставы ў папярэдніх станах; гэтыя падставы наз. прычынамі, а змены, якія выклікаюцца імі — вынікам. Вынік пэўных прычын становіцца ў сваю чаргу прычынай інш. з’яў, адваротна ўздзейнічае на сваю прычыну і выклікае яе змену. Параджэнне прычынай выніку і адваротнае ўздзеянне на прычыну складаюць сутнасць прычынна-выніковай сувязі (прычыннасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ТАР (лац. praetor ад praeitor які ідзе наперадзе, стаіць на чале),
урадавая пасада ў Стараж. Рыме і саюзных лац. і італійскіх гарадах. З 367 да н.э. вёў судовыя справы, замяшчаў консула пры яго адсутнасці. Выбіраўся з патрыцыяў, з 337 да н.э. і з плебеяў на 1 год. З 242 да н.э. ўведзены пасады П. па справах паміж рым. грамадзянамі і П. па справах іншаземцаў. З утварэннем рымскіх правінцый П. кіравалі імі пасля заканчэння тэрміну службы. У час імперыі П. — вышэйшыя службовыя асобы ў гарадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛЕЎСКІ КАСЦЁЛ МАРЫ́І,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Рэпля Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 1902 з цэглы, неатынкаваны. Храм 2-вежавы базілікальнага тыпу з прамавугольнай апсідай і 2 сакрысціямі. Цэнтр.ч.гал. фасада завершана ступеньчатым атыкам, падобны атык і над апсідай. Вежы 2-ярусныя (1-ы ярус — чацверыковы, 2-і — 8-гранны, завершаны шатром). У цэнтры фасада — гал. ўваход, вылучаны ступеньчатым франтонам, над уваходам — акно-ружа. Бакавыя фасады маюць стральчатыя аконныя праёмы, паміж імі размешчаны контрфорсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТА (стараж.-інд. — баразна),
у старажытнаіндыйскай ведычнай міфалогіі багіня раллі, у вішнуізме — аватара (увасабленне) жонкі бога Вішну Лакшмі, у эпасе «Рамаяна» — жонка героя Рамы. Паводле «Рамаяны», С. выкрадзена царом злых дэманаў (ракшасаў) Раванам. Пасля многіх подзвігаў Рама перамог Равану і вызваліў С., аднак неўзабаве прагнаў яе ў лес, бо яго падданыя падазравалі С. ў шлюбнай нявернасці. Пустэльнік Вальмікі (легендарны аўтар «Рамаяны») даў прытулак С. і выхаваў двух яе сыноў, а пасля, разам з імі, вярнуў яе Раме. Аднак пры сустрэчы з мужам С., па яе просьбе, паглынула яе маці — Зямля.
хвалі парушэнняў «спінавага парадку»; элементарны (найпрасцейшы) рух магн. момантаў у магнетыках. Абумоўлены моцным абменным узаемадзеяннем паміж атамамі: адхіленне магн. моманту якога-н. атама ад стану раўнавагі не лакалізуецца, а ў выглядзе хвалі распаўсюджваецца ў асяроддзі. Існаванне С.х. прадказана Ф.Блохам у 1930. С.х. ў н е магнітных матэрыялах — ваганні спінавай шчыльнасці электронаў праводнасці, абумоўленыя абменным узаемадзеяннем паміж імі. Праяўляюцца ў некаторых асаблівасцях электроннага парамагнітнага рэзанансу, напр., у селектыўнай празрыстасці метал. пласцін для эл.-магн. хваль з частотамі, блізкімі да частаты гэтага рэзанансу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТРЭ́ХЦКАЯ У́НІЯ 1579,
ваенна-паліт. саюз 7 (спачатку 5) паўн. правінцый гіст.Нідэрландаў (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрн, Аверэйсел, Фрысландыя, Гронінген) у час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Заключана 23.1.1579 у г. Утрэхт пасля Араскай уніі 1579. Мела на мэце захаванне рэв. заваяванняў і аб’яднанне сіл правінцый для паспяховага завяршэння імінац.-вызв. вайны супраць Іспаніі; прадугледжвалася вядзенне агульнай знешняй палітыкі, стварэнне адзіных армій, манетнай сістэмы, федэратыўнае паліт. ўладкаванне і інш. Садзейнічала вызваленню паўн. Нідэрландаў ад ісп. панавання і заклала аснову самаст.дзярж. існавання Рэспублікі Злучаных правінцый (папярэднік сучаснай нідэрл. дзяржавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́НІІ (англ. Fenians ад стараж.-ірл. fiann — назвы легендарнай ваен. дружыны стараж. ірландцаў),
ірландскія рэвалюцыянеры-рэспубліканцы 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., члены тайных арг-цый «Ірл.рэсп. брацтва» (ІРБ, 1857—1924). Дзейнічалі ў Ірландыі, Вялікабрытаніі, сярод ірл. эмігрантаў ЗША, Канады, краін Паўд. Амерыкі, выступалі за вызваленне Ірландыі ад брыт.калан. панавання і стварэнне незалежнай Ірл. рэспублікі. Прытрымліваліся змоўніцкай, тэрарыст. тактыкі. Узнятае імі ў Ірландыі паўстанне 1867 пацярпела паражэнне. Члены ІРБ удзельнічалі ў Ірландскім паўстанні 1916. У 1905 на базе руху Ф. ўзнікла партыя Шын фейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД I (Ferdinand; 10.3.1503, Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 25.7.1564),
аўстрыйскі эрцгерцаг, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1556/58—64]. З дынастыі Габсбургаў. Сын Філіпа I Прыгожага, малодшы брат Карла V. Паводле дагавораў 1521—22 атрымаў ва ўладанне ад Карла V аўстр. землі, пазней правёў тут шэраг адм. рэформ. У 1526 выбраны каралём Чэхіі і Венгрыі (каранаваны ў 1527), але ўсталяваў сваю ўладу толькі ў частцы Венгрыі. З 1529 процістаяў уварванням туркаў (аблога імі Вены і інш.). Стаў імператарам пасля адрачэння ад прастола Карла V (1556, каранаваны ў 1558).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ТЭО́РЫЯ ДЗЯРЖА́ЎНАГА ІМУНІТЭ́ТУ,
тэорыя, у адпаведнасці з якой дзяржава паводле свайго суверэнітэту карыстаецца імунітэтам пры ажыццяўленні паліт. кіравання. Калі дзяржава ўступае ў маёмасныя і прыраўнаваныя да іх праваадносіны, яна тым самым адмаўляецца ад імунітэту, ставіць сябе ў становішча прыватнай асобы і падпарадкоўваецца звычайнаму камерцыйнаму рэжыму. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй дзяржава, якая ажыццяўляе знешнегандл. здзелкі, можа быць прыцягнута да замежнага суда на агульных падставах у адносінах такіх здзелак; звязаная з імі маёмасць на тых жа падставах можа быць аб’ектам спагнання нават без згоды з боку адпаведнай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛДЗІНГ-КО́МПАНІ, холдзінг (англ. holding company ад holding які валодае),
акцыянерная кампанія, якая выкарыстоўвае свой капітал для набыцця кантрольных пакетаў акцыйінш. кампаній з мэтай кантролю і кіравання імі. Часам яна не валодае ўласным вытв. патэнцыялам і не займаецца вытв. або камерцыйнай дзейнасцю. Адрозніваюць холдзінгі чыстыя, якія не займаюцца вытв., гандл. або банкаўскай дзейнасцю, і змешаныя, якія і самі займаюцца прадпрымальніцтвам у розных сферах. Х.-к. ствараюцца буйнымі карпарацыямі для правядзення адзінай палітыкі і ажыццяўлення адзінага кантролю або для паскарэння працэсу дыверсіфікацыі, размеркавання капіталу паміж рознымі галінамі.